21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ААТ Белаграпрамбанк: мы ўмеем вырошчваць грошы!

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ААТ Белаграпрамбанк: мы ўмеем вырошчваць грошы!

ААТ "Белаграпрамбанк" — адна з самых буйных крэдытна-фiнансавых устаноў Беларусi. У нашай краiне банк займае першае месца па памеры ўласнага капiталу. Па гэтым жа паказчыку (згодна з ацэнкай аўтарытэтнага мiжнароднага выдання "Thе Bаnkеr") Белаграпрамбанк уваходзiць у тысячу найбуйнейшых банкаў свету i ў спiс 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Па абсалютнай велiчынi актываў, крэдытных укладанняў у рэальны сектар эканомiкi Беларусi, па аб'ёме прыцягнутых сродкаў насельнiцтва Белаграпрамбанк стабiльна ўтрымлiвае 2-е месца сярод камерцыйных банкаў нашай рэспублiкi. Яго клiенцкая база налiчвае звыш 28 тысяч суб'ектаў гаспадарання i больш за мiльён прыватных асобаў.

Апроч сталiчнага рэгiёна фiлiялы i аддзяленнi банка дзейнiчаюць ва ўсiх абласных i раённых цэнтрах Беларусi. У тым лiку i ў горадзе Паставы. Мясцовае аддзяленне мае свой разлiкова-касавы цэнтр, iнфакiёск, 2 пункты абмену валют i 4 банкаматы. Сярод клiентаў Пастаўскага падраздзялення банка сёння 230 суб'ектаў гаспадарання i больш за 10 тысяч фiзiчных асобаў. Мясцовыя жыхары давяраюць банку вырашэнне многiх сваiх фiнансавых пытанняў.

Рэалізуем дзяржаўныя праграмы

ААТ "Белаграпрамбанк" — адзiн з асноўных выканаўцаў дзяржаўных праграм. У межах аказання крэдытнай падтрымкi прадпрыемствам i арганiзацыям Пастаўшчыны мясцовае аддзяленне банка зрабiла значны ўклад у развiццё эканомiкi раёна. На крэдытаванне рэальнага сектара эканомiкi Пастаўскае аддзяленне сёлета накiравала 76,9  млрд рублёў. Толькi на рэалiзацыю найважнейшых дзяржаўных праграм сёлета Пастаўскае аддзяленне выдаткавала 43,8 млрд рублёў, у тым лiку на праграму будаўнiцтва жылля ў вёсцы — 34,1  млрд рублёў. За кошт крэдытаў банка ў Пастаўскiм рэгiёне за 2007—2008 гады было ўведзена больш за 12 тыс. квадратных метраў жылля для сельскiх жыхароў. Для рэалiзацыi праграмы абсталявання прадпрыемстваў i арганiзацый аграпрамысловага сектара сучаснай тэхнiкай было выдаткавана крэдытных рэсурсаў на суму 6,3 млрд рублёў. На будаўнiцтве ў раёне малочнатаварнай фермы (згодна з Указам Прэзiдэнта ад 13.06.08 № 332) з пачатку будаўнiцтва асвоена 4,5 млрд рублёў. Пастаўскае аддзяленне банка заўсёды падтрымлiвае правядзенне вясенне-палявых работ, работ па нарыхтоўцы сыравiны i iнш.

Дзякуючы крэдытнай падтрымцы банка праводзiлася тэхнiчнае пераабсталяванне прадпрыемстваў Белкаапсаюза: ПУП "Каапнарыхтпрамгандаль", "Камбiнат кааператыўнай прамысловасцi", "Каапгандаль № 2" Пастаўскага райспажыўсаюза.

Дапамагаем вырошчваць грошы

— Для захавання i прыросту грашовых сродкаў Белаграпрамбанк прапануе насельнiцтву ўнiкальны прадукт — сiстэму зберажэнняў "Лiнiя росту", — расказвае кiраўнiк Пастаўскага аддзялення Даната Валянцiнаўна ЕЛОВІК. — Прынцыповае адрозненне названай сiстэмы ад iншых укладаў заключаецца ў тым, што клiенту даецца магчымасць самастойна сфармiраваць свой уклад — выбраць тэрмiн, суму, валюту, вiд працэнтнай стаўкi i ўмовы налiчэння працэнтаў. Пры гэтым уся iнфармацыя па сумах, тэрмiнах, валютах, працэнтных стаўках сканцэнтравана ў адной таблiцы. Гэтая сiстэма выключна простая i зручная. Напрыклад, калi клiент не забраў грошы пасля заканчэння тэрмiну дэпазiту, то яго ўклад аўтаматычна пераафармляецца на наступны тэрмiн пад больш высокую працэнтную стаўку. Зручнасць прапанаванай Белаграпрамбанкам сiстэмы зберажэнняў ужо высока ацанiлi нашы клiенты. Пра гэта сведчыць сума прыцягнутых Пастаўскiм аддзяленнем сродкаў грамадзян — больш за 9 млрд рублёў. Прырост з пачатку гэтага года перавысiў 2 млрд рублёў.

Для самых юных

"Дзiцячая ашчадная праграма "Расцi вялiкi!" — гэта акцыя, якую праводзiць Белаграпрамбанк для самых маленькiх грамадзян, — працягвае Даната Валянцiнаўна. — У межах акцыi на iмя дзiцяцi (да 16 гадоў) блiзкiмi сваякамi адкрываецца ўклад у суме не менш за 1 млн рублёў (альбо 500 долараў ЗША, 500 еўра, цi 15 000 расiйскiх рублёў). На ўклад налiчаюцца высокiя працэнты, а дзiця на кожны свой дзень нараджэння атрымлiвае арыгiнальны падарунак ад банка.

Удзельнiкi акцыi добра ведаюць яе перавагi:

1. Падарунак вашаму дзiцяцi да дня нараджэння.

2. Крэдытная картка без паручыцеля.

3. Iльготны крэдыт на навучанне вашага дзiцяцi "Студэнцкi".

4. Розыгрыш паездкi ў Парыжскi Дыснэйлэнд.

Шэсцьдзясят сем шчаслiвых юных уладальнiкаў укладаў ужо атрымалi падарункi ад Пастаўскага аддзялення ААТ "Белаграпрамбанк".

— 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, мы праводзiлi свята для нашых чэрвеньскiх iмянiннiкаў, — расказвае кiраўнiк аддзялення. — У нас быў вялiкi торт, падарункi, гульнi i забавы. I самi дзецi, i iх бацькi засталiся вельмi задаволеныя мерапрыемствам. 4 лiпеня, у Дзень горада, мы павiншуем лiпеньскiх дзетак, а жнiвеньскiх i вераснёўскiх — 1 верасня, у Дзень ведаў.

400 млн рублёў — у аблігацыі

У межах сiстэмы зберажэнняў "Лiнiя росту" банк прапануе насельнiцтву ўкладваць грошы ў набыццё каштоўных папер — аблiгацый ААТ "Белаграпрамбанк" на прад'яўнiка. Уладальнiкi аблiгацый маюць права здзяйсняць з iмi любыя здзелкi, якiя не пярэчаць дзейнаму заканадаўству: прадаць аблiгацыю любой iншай фiзiчнай асобе, перадаць у забеспячэнне выканання абавязацельстваў па грамадзянска-прававых дагаворах, падарыць аблiгацыю iншаму чалавеку. Пры правядзеннi банкам аперацый з аблiгацыямi забяспечваецца iх ананiмнасць, бо ад фiзiчнай асобы-iнвестара не патрабуецца прад'яўлення дакументаў, якiя б пацвярджалi яго асобу, за выключэннем правядзення аперацый у безнаяўным парадку, а таксама выпадкаў, калi сума аперацыi раўняецца цi перавышае 1000 базавых велiчынь. Па заканчэннi тэрмiну абарачэння аблiгацыi любая фiзiчная асоба можа прад'явiць аблiгацыю i атрымаць за яе грошы без афармлення даверанасцi цi завяшчальнага распараджэння.

Акрамя прыведзеных вышэй прывабных асаблiвасцяў аблiгацый да пераваг гэтага вiду зберажэнняў можна аднесцi i iх высокую даходнасць — да 10 працэнтаў гадавых у залежнасцi ад валюты i намiналу. Жыхары Пастаўшчыны iнвеставалi ў аблiгацыi амаль 400 млн рублёў.

Не менш запатрабаваная стала i паслуга па продажы насельнiцтву залатых i срэбных злiткаў. З пачатку гэтага года аддзяленнем ААТ "Белаграпрамбанк" у горадзе Паставы рэалiзавана злiткаў золата i серабра рознага намiналу агульнай вагой звыш аднаго кiлаграма.

Крэдыты на любую патрэбу

Навошта адкладваць тое, што можна атрымаць ўжо сёння? Вашы жаданнi можна ажыццявiць з дапамогай крэдытаў Белаграпрамбанка!

— Вялiкай папулярнасцю карыстаюцца крэдыты на спажывецкiя патрэбы i крэдыты ў выглядзе аднаўляльнай крэдытнай лiнii з выкарыстаннем пластыкавай карткi, — працягвае тлумачыць Даната Валянцiнаўна. — Атрыманыя грошы вы зможаце патрацiць на аздараўленне, вучобу, пакупку тавараў народнага спажывання — без падачы дакументаў, якiя пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне.

Акрамя таго, банк дае авердрафтны крэдыт, якi выдаецца па спрошчанай схеме на заробную пластыкавую картку.

Крэдыты насельнiцтву выдаюцца як у безнаяўным парадку (з выкарыстаннем банкаўскай пластыкавай карткi), так i шляхам выдачы наяўных грашовых сродкаў.

Працэнтныя стаўкi ў залежнасцi ад вiду крэдыту i валюты вар'iруюцца ў межах 23—24 працэнтаў гадавых.

На сёння аб'ём крэдытаў, выдадзеных насельнiцтву Пастаўскiм аддзяленнем банка, перавысiў 4 млрд рублёў.

Колькасць крэдытных пластыкавых картак складае больш за 1000 штук.

Падтрымка сельскага турызму

Пры падтрымцы Бел- аграпрамбанка ваша сельская сядзiба можа пераўтварыцца ў аб'ект аграэкатурызму i прыносiць не толькi радасць вашым гасцям, але i адчувальныя фiнансавыя ўлiваннi ў сямейны бюджэт. Скарыстайцеся ўнiкальнай прапановай банка — крэдытамi на выгадных умовах (пад 5 працэнтаў гадавых) на мэты развiцця праектаў у галiне аграэкатурызму.

12 гаспадароў сядзiб, якiя займаюцца сельскiм турызмам на Пастаўшчыне, ужо скарысталiся крэдытнай падтрымкай банка на агульную суму больш за 400 млн рублёў.

Інтэрнэт-банкінг

Карткi Белаграпрамбанка не толькi дазваляюць клiентам у зручны для iх час атрымаць наяўныя грошы, але i разлiчвацца за тавары i паслугi па безнаяўным разлiку, перавесцi сродкi на адкрыты ў банку ўкладны рахунак, пералiчыць грошы на карт-рахункi членаў сваёй сям'i, набыць наяўную замежную валюту. 5760 клiентаў Пастаўскага аддзялення ААТ "Белагра- прамбанк" ужо сталi ўладальнiкамi розных картак, выпушчаных банкам.

Усё большую папулярнасць сярод трымальнiкаў пластыкавых картак Бел- аграпрамбанка набывае паслуга iнтэрнэт-банкiнгу, якая дазваляе праз iнтэрнэт аплацiць камунальныя плацяжы, паслугi аператараў мабiльнай сувязi i iнтэрнэт-правайдараў, паслугi Белтэлекама i iнш., а таксама пагасiць крэдыты ў любой валюце. Такой паслугай ужо скарысталiся 350 прыватных клiентаў аддзялення. Улiчыўшы актыўнае развiццё глабальнай сеткi, можна чакаць росту запатрабаванасцi гэтай паслугi ў насельнiцтва ў самы блiжэйшы час.

Са снежня 2008 года Белаграпрамбанк укаранiў новую паслугу для сваiх клiентаў — SMS-банкiнг. Названая паслуга дазваляе кiраваць сваiм карт-рахункам з дапамогай адпраўкi SMS-паведамленняў.

— З дапамогай iнтэрнэту i SMS-банкiнгу клiенты могуць кантраляваць стан свайго карт-рахунку, аплацiць розныя паслугi, праводзiць шматлiкiя iншыя банкаўскiя аперацыi, — кажа кiраўнiк аддзялення. — Галоўнае, не трэба марнаваць час на запаўненне квiтанцый i чаканне ў чэргах.

Паслугi карпаратыўным клiентам

— Паслядоўная рэалiзацыя клiентаарыентаванай палiтыкi дазволiла банку дасягнуць значных колькасных вынiкаў, — падсумавала Даната Валянцiнаўна. — Клiенцкая база Белаграпрамбанка налiчвае звыш 28 тысяч суб'ектаў гаспадарання. Сёння ўзровень падрыхтоўкi персаналу, шырокi прадуктовы рад, адладжаныя тэхналогii правядзення аперацый дазваляюць нам забяспечваць комплекснае абслугоўванне ўсiх катэгорый суб'ектаў гаспадарання. Мы прапануем поўны комплекс сучасных банкаўскiх прадуктаў. Гэта — разлiкова-касавае абслугоўванне клiентаў (у тым лiку з выкарыстаннем сiстэмы аддаленага доступу да бягучых рахункаў i даведачнай фiнансавай iнфармацыi "Клiент-банк"), шырокi спектр iнструментаў для правядзення мiжнародных разлiкаў (у тым лiку з дапамогай дакументарных аперацый), крэдытаванне розных кiрункаў бiзнэсу суб'ектаў гаспадарання (уключаючы фiнансаванне знешнегандлёвых кантрактаў, аперацый фiнансавага лiзiнгу i факторынгу), выгадныя ўмовы размяшчэння свабодных грашовых сродкаў (дэпазiты, дэпазiтныя сертыфiкаты i аблiгацыi).

Стаўка на моладзь

— У Белаграпрамбанку працуюць самаадданыя людзi, якiя любяць свой банк i сваю працу, — падкрэслiла Даната Валянцiнаўна. — Гэта выдатныя спецыялiсты, якiя не здраджваюць сваёй прафесii i свайму банку. Асобна хачу адзначыць нашу моладзь. За апошнiя гады калектыў Пастаўскага аддзялення амаладзiўся амаль на 70 працэнтаў. Сёння дзве трэцiя калектыву — гэта людзi да 40 гадоў (з iх ва ўзросце 18—24 гады — 26 працэнтаў, 25—29 гадоў — 23 працэнты). Некалькi маладых спецыялiстаў занялi пасады начальнiкаў аддзелаў. Яны — наша надзея i апора. Мы робiм стаўку менавiта на моладзь, каб з часам было каму перадаць усе банкаўскiя справы.

УНП 300229387

Теги: Курсы валют
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ "Белаграпрамбанк" — адна з самых буйных крэдытна-фiнансавых устаноў Беларусi. У нашай краiне банк займае першае месца па памеры ўласнага
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика