Імя падпольшчыцы Марыi Брускiнай увекавечана ў Мiнску праз 68 гадоў
Імя падпольшчыцы Марыi Брускiнай увекавечана ў Мiнску праз 68 гадоў
Шмя ўдзельнiцы падпольнага супрацiўлення Марыi Брускiнай, якая была пакарана смерцю 26 кастрычнiка 1941 года ў акупаваным Мiнску, увекавечана праз 68 гадоў. Аб гэтым паведамiў галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовiч, выступаючы на ўрачыстай цырымонii адкрыцця мемарыяльнага знака каля Мiнскага дражджавога завода ў памяць загiнулых падпольшчыкаў Уладзiмiра Шчарбацэвiча, Кiрыла Труса i Марыi Брускiнай, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Павел Якубовiч быў адным з iнiцыятараў устанаўлення мемарыяльнага знака героям, а таксама прызнання 17-гадовай Марыi Брускiнай удзельнiцай падполля. "Я пакляўся вярнуць яе iмя ў гiсторыю", — сказаў кiраўнiк выдання. Вядома, што публiчна павешаныя падпольшчыкi ўваходзiлi ў антыфашысцкую групу, якая дапамагала ў 1941 годзе раненым савецкiм афiцэрам. Фатаграфii iх пакарання смерцю сёння вядомы ўсяму свету i дэманстравалiся суду падчас Нюрнбергскага працэсу. Двое з падпольшчыкаў — Кiрыл Трус i Уладзiмiр Шчарбацэвiч — адразу пасля вайны былi апазнаны i ўзнагароджаны пасмяротна ордэнамі Айчыннай вайны. А вось мiнская дзяўчына трапiла ў рады невядомых. На радзiме Марыю не прызнавалi доўгiя 68 гадоў. У той жа час яе iмя ўвекавечана ў Iзраiлi. У 2006 годзе ў гэтай дзяржаве ўстаноўлены помнiк Марыi Брускiнай i ўсiм яўрэйкам, якiя загiнулi ў барацьбе з нацызмам. У 2007 годзе ў Iерусалiме яе iмем названа адна з вулiц горада. Сёння каля старых заводскiх варот, дзе каты павесiлi патрыётаў-антыфашыстаў, з'явiлiся рытуальная пляцоўка i мемарыяльная дошка з надпiсам: "Тут 26 кастрычнiка 1941 года фашысты пакаралi смерцю савецкiх патрыётаў К.I. Труса, У.I. Шчарбацэвiча i М.Б. Брускiну". Удзельнiкi цырымонii ўсклалi кветкi да помнiка. Памяць герояў ушанавалi ветэраны, былыя вязнi канцлагераў, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, дзяржорганаў, Мiнгарвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмя ўдзельнiцы падпольнага супрацiўлення Марыi Брускiнай, якая была пакарана смерцю 26 кастрычнiка 1941 года ў акупаваным Мiнску, увекавечана праз 68 |
|