21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У кожнай сям'i — свая ўласная гiсторыя вайны...

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У кожнай сям'i — свая ўласная гiсторыя вайны...

Мiкалай ХАМЯНОК, старшыня Кляшчыцкага сельскага Савета Расонскага раёна:

— Адзiн мой дзядуля прапаў без вестак на вайне, другi быў у палоне, ваяваў у партызанах. Мацi напачатку знаходзiлася ў лагеры для цывiльнага насельнiцтва, якi быў створаны прама ў нашай вёсцы, потым яе вывезлi ў Прыбалтыку. Вось так вайна "зачапiла" па крузе амаль усiх, не абышла бокам. Зрэшты, як i многiя iншыя сем'i. Што я вам гiсторыю буду пераказваць! У кожнай сям'i была i ёсць свая асабiстая гiсторыя вайны. Я пачаў складаць генеалагiчнае дрэва свайго роду, планую азначыць на iм усiх сваiх родных — загінулых і жывых...

Драматург Аляксей Дудараў, аўтар сцэнарыя фiльма "Дняпроўскi рубеж", якi ў святочныя днi выходзiць да гледача, падчас прэм'еры падкрэслiў, чаму ўсё яшчэ патрэбна кiно пра вайну:

— Вялiкая Айчынная вайна стала вялiкай гiсторыяй нашай Айчыны. I яшчэ далёка не ўсё сказана, пра тое, што адбывалася 65 гадоў таму. Гэта тая гiсторыя, веды пра якую не маюць заканчэння, у ёй яшчэ ёсць што спасцiгаць — i пра падзеi, i пра людзей у гэтых падзеях. Няхай нас не папракаюць тым, што мы зноў i зноў гаворым пра вайну, узгадваем тыя часы. Гаварыла пакаленне, якое ваявала: i мы адчувалi яго погляд, яго пачуццi, яго боль, бо цяжка было забыць тое, што было перажытае за тыя гады. Зараз гаворыць пакаленне, для якога вайна стала гiсторыяй, — i яно робiць гэта iнакш, спрабуе асэнсаваць значнасць тых падзей для сённяшняга часу. Я не ваяваў, але злавеснае дыханне вайны адчуваў з таго часу, калi нарадзiўся. Апроч расказаў бацькi-франтавiка, якiя чуў з дзяцiнства, даведаўся i пра тое, як мая мацi з дзвюма сястрычкамi перажыла акупацыю. Дзякуй Богу, мяне ўсё гэта ўжо не зачапiла. Я рос, сталеў, вучыўся ў мiрны час. Але праз сваiх блiзкiх быў далучаны да трагiчных падзей, якiя прайшлi праз Беларусь. I я ведаю, што перамога над фашызмам пачалася не з бiтвы пад Масквой. Першая перамога здарылася пад Магiлёвам, дзе горад доўгi час мужна трымаў абарону. Там упершыню вораг зразумеў, з кiм ён мае справу, зразумеў, якi фiнал яго чакае. Зразумеў, што гэтыя людзi будуць трымацца да апошняга. Людзi, iх характары, iх пачуццi i мары былi таксама моцнай сiлай, якая мела вагу ў той вайне. Пра гэта мне хацелася сказаць. I яшчэ пра тое, што мы не павiнны саромецца таго, што наш народ зрабiў: у працэнтных адносiнах Беларусь заплацiла за перамогу самую вялiкую цану, большую за ўсе iншыя народы.

Алег Сакадынец, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям'i i моладзi.

— Я родам з вёскi Боркi Кiраўскага раёна Магiлёўскай вобласцi... 15 чэрвеня 1942 года на досвiтку ўсю вёску разам з жыхарамi немцы расстралялi i спалiлi... 1800 чалавек. I немаўлят, i пажылых людзей. Аналагаў трагедый такога маштабу ў Еўропе няма. Заходзiлi ў кожны дом, расстрэльвалi i спальвалi. Вёска, як магла, дапамагала партызанам, яна знаходзiлася непадалёк ад шашы "Бабруйск — Магiлёў", i на ўсе нямецкiя калоны менавiта тут так цi iнакш нападалi партызаны. I пасля чарговай такой дыверсii немцы знiшчылi ўсю вёску. Цяпер там адкрыты вялiкi мемарыяльны комплекс, дзе прадстаўлены кожны раён Магiлёўскай вобласцi з колькасцю загiнулых ад рук фашыстаў. Непасрэдны ўдзел у рэалiзацыi праекта мемарыяла браў цяперашнi вiцэ-спiкер Палаты прадстаўнiкоў Валерый Iваноў i старшыня Савета Рэспублiкi Барыс Батура. Калi да нас прыязджаюць у Кiраўскi раён, стараемся ўсе замежныя дэлегацыi прывесцi ў гэты комплекс i паказаць, што было насамрэч. Гэты аб'ект уключаны ў маршрут патрыятычнага выхавання моладзi, у турыстычныя маршруты. Адразу ж пасля вайны штогод у апошнюю нядзелю жнiўня тут збiралiся ўсе былыя партызаны, сустракалiся з баявымi таварышамi. I цяпер працягваецца гэта традыцыя. Прадстаўнiкi розных калектываў Кiраўскага раёна, дэлегацыi з вобласцi сустракаюцца ў гэты дзень у вёсцы Боркi, хоць ужо практычна не засталося ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай. Ёсць каплiчка на месцы гiбелi адной з сем'яў гэтай вёскі, у прыватнасцi, там стаяў дом майго дзеда, а мае продкi жылi ў гэтай вёсцы некалькi пакаленняў. З усёй вялiкай сям'i Сакадынец каля 40 чалавек загiнула ў той ракавы дзень. Жывым застаўся толькi мой бацька, якога на той момант у вёсцы не было, i яго малалетнi брат, якi цудам выжыў: калi немцы зайшлi ў дом i стралялi, ён спужаўся i ўпаў разам з забiтымi... Запэцканы крывёю, ён неяк выпаўз у жыта, калi пачаў гарэць дом, i напрасткi — у балота... А мой бацька ў гэты час вучыўся ў рамесным вучылiшчы ў Ленiнградзе — тады быў вялiкi набор з тэрыторыi Беларусi, сотнi падлеткаў паехалi туды вучыцца. Ён быў у блакадзе... Пераадолеў цяжкi шлях на Каўказ, падчас якога шмат падлеткаў загiнула. Ён усiх iх памятае, мне расказваў. Яны ўладкавалiся там, працавалi у мясцовым калгасе. А калi немец пачаў падыходзiць да Каўказа, падлеткам сказалi, хто можа — вяртайцеся дадому... I ён паехаў, месяц дабiраўся ў Боркi. Але вёскi ўжо не было... I ён пайшоў у партызаны... Ну а калi злучылiся з Чырвонай Армiяй, стаў ваяваць. Вярнуўся ў Боркi пакалечаным, ажанiўся з мясцовай настаўнiцай. Жыў, уладкоўваўся...

Бацька мой яшчэ жывы, дзякуй Богу. Шмат у яго ёсць успамiнаў, ён часта мне расказвае пра правiльныя i няправiльныя сiтуацыi ваенныя, пра ахвяры апраўданыя i неапраўданыя. I ўрачом я стаў толькi з-за таго, што бацька быў глыбока ўдзячны дактарам за выратаванае на вайне жыццё...

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiкалай ХАМЯНОК, старшыня Кляшчыцкага сельскага Савета Расонскага раёна: — Адзiн мой дзядуля прапаў без вестак на вайне, другi быў у палоне, ваяваў у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика