21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падводзiм вынiкi нашага конкурсу па аперацыi Баграцiён

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падводзiм вынiкi нашага конкурсу па аперацыi Баграцiён

Дыскi з гульнёй "Аперыцыя "Баграцiён" знайшлi сваiх гаспадароў сярод нашых чытачоў. Вы нас проста завалiлi лiстамi з правiльнымi (i няправiльнымi таксама, куды ж без гэтага) адказамi. Дзякуй вам вялiкi, што адгукнулiся на нашу iнiцыятыву. З задавальненнем высылаем дыскi нашым пераможцам. Хто пераможцы — чытайце нiжэй, а пакуль, каб была iнтрыга — правiльныя адказы.

1. Калi пачалася i завяршылася Беларуская стратэгiчная наступальная аперацыя Чырвонай Армii "Баграцiён"?

Правiльны адказ: з 23 чэрвеня па 29 жнiўня 1944 года

2. Колькi франтоў удзельнiчала ў ажыццяўленнi Беларускай стратэгiчнай аперацыi Чырвонай Армii "Баграцiён"?

Правiльны адказ: Войскi 4-х франтоў: 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га, 1-га Беларускiх франтоў. А таксама ў аперацыi ўдзельнiчалi авiяцыя далёкага дзеяння, Дняпроўская ваенная флатылiя, 1-я армiя Войска Польскага i злучэннi партызан Беларусi

2. Колькi франтоў удзельнiчала ў ажыццяўленнi Беларускай стратэгiчнай аперацыi Чырвонай Армii "Баграцiён"?

Правiльны адказ: Войскi 4-х франтоў: 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га, 1-га Беларускiх франтоў. А таксама ў аперацыi ўдзельнiчалi авiяцыя далёкага дзеяння, Дняпроўская ваенная флатылiя, 1-я армiя Войска Польскага i злучэннi партызан Беларусi

 

з 23 чэрвеня па 29 жнiўня 1944 года

2. Колькi франтоў удзельнiчала ў ажыццяўленнi Беларускай стратэгiчнай аперацыi Чырвонай Армii "Баграцiён"?

Правiльны адказ: Войскi 4-х франтоў: 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га, 1-га Беларускiх франтоў. А таксама ў аперацыi ўдзельнiчалi авiяцыя далёкага дзеяння, Дняпроўская ваенная флатылiя, 1-я армiя Войска Польскага i злучэннi партызан Беларусi

1-м Беларускiм фронтам — Ракасоўскi, 2-м Беларускiм — Захараў, 3-м Беларускiм — Чарняхоўскi, 1-м Прыбалтыйскiм — Баграмян

4. Назавiце прозвiшча чалавека, якi прымаў удзел у распрацоўцы Генштабам Чырвонай Армii плана аперацыi "Баграцiён".

Тут у нас выйшла апiсачка — хацелi ў вас спытаць беларуса, якi прымаў удзел у распрацоўцы плана аперацыi, а спыталi — проста чалавека. Таму атрымалi розныя адказы на гэтае пытанне, i, каб не было спрэчак, вырашылi яго проста не ўлiчваць пры падвядзеннi вынiкаў (для даведкi: земляком быў генерал армii Антонаў, ураджэнец горада Гродна)

5. Як называлася групоўка нямецкiх войскаў, разгромленая ў ходзе аперацыi "Баграцiён"? Хто камандаваў гэтай групоўкай?

Правiльны адказ: Нямецкая група армiй "Цэнтр" на чале з генерал-фельдмаршалам Бушам.

Нямецкая група армiй "Цэнтр" на чале з генерал-фельдмаршалам Бушам.

Ну што, усё ж такi цiкава, хто з вас стаў пераможцам i выйграў дыск? :) Добра, не будзем ужо тамiць. Аб'яўляем. Першае месца, дыск з гульнёй ад СТАА "Гейм Стрым" "Аперацыя "Баграцiён" i фiрмовыя сувенiры ад "Звязды" мы аддаём жыхарцы горада Мiнска, спадарынi Злаце Лебедзь. Злата вучыцца ў 23-й сталiчнай гiмназii, сёлета перайшла ў шосты клас. Пiша, што гiсторыю Беларусi ў 5-м класе не вывучала, а на пытаннi ёй дапамагаў адказваць тата. Прычым, як мы зразумелi, тата ўзяўся за дапамогу сур'ёзна — ад Златы прыйшло тры лiсты, i ў кожным усё больш i больш разгорнутыя адказы ад таты. Другое месца (таксама разам з дыскам i сувенiрамi) мы аддаём Дзянiсу Андросiку з горада Узда. Яго лiст з прыйшоў другiм. Дзякуй вам, Дзянiс за аператыўнасць i за веданне гiсторыi.

Насамрэч, шкада, што дыскаў толькi два. Мы б, па шчырасцi скажам, усiм вам падарылi па дыску, але не маем такой магчымасцi. Але каб не было крыўдна тым, хто быў у адным кроку ад перамогi, падорым свае фiрмовыя майкi, кепкi некалькiм першым удзельнiкам конкурсу: Аляксандру Данiловiчу з вёскi Вячкавiчы Салiгорскага раёна, Дашы Кучынскай (не пазначыла, адкуль, а дарма — як жа мы вам падарункi вышлем?), Сяргею Аляхновiчу з Навагрудка i Уладзiмiру Галецкаму з вёскi Колкi Петрыкаўскага раёна.

Асабiстае дзякуй Сяргею Аляхновiчу за яго адказы. Гэта не проста кароткiя адказы, а разгорнутыя, па некалькi абзацаў. Калi б умовы былi на самы поўны адказ — то першае месца вам было б забяспечана.

Дзякуй усiм удзельнiкам i пераможцам, сачыце за газетай, можа, штосьцi яшчэ калi-небудзь разыграем. :)

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыскi з гульнёй "Аперыцыя "Баграцiён" знайшлi сваiх гаспадароў сярод нашых чытачоў. Вы нас проста завалiлi лiстамi з правiльнымi (i няп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика