Чырвоны бераг — крывавы бераг
Чырвоны бераг — крывавы бераг
Горад Жлобiн быў вызвалены войскамi 1-га Беларускага фронту лiтаральна за некалькi дзён да вызвалення Мiнска — 26 чэрвеня 1944 года. Сталiца СССР салютавала вызвалiцелям дванаццаццю артылерыйскiмi залпамi са ста дваццацi чатырох гармат. Менавiта тады, у апошнiя чэрвеньскiя днi, вязнi дзiцячага канцэнтрацыйнага лагера, якi знаходзiўся ў некалькiх кiламетрах на поўнач ад Жлобiна — на чыгуначнай станцыi Чырвоны Бераг — атрымалi свабоду. Тыя, каму пашчасцiла выжыць... На левай руцэ былога вязня лагера смерцi Мiкалая Iльiча Згурскага да гэтага часу выразна бачная лiчба "5". Гэтае кляймо ён атрымаў у 13 гадоў, калi трапiў у Чырвоны Бераг як донар для салдат Трэцяга рэйха. Бяруць, пакуль вясёлка ў вачах не з'яўляецца, потым усё становiцца аранжавае, а потым страчваеш прытомнасць. Каб прывесцi ў нармальны стан, чай нам давалi. Памятаю, немец сядзiць, па шчацэ пляскае i чай дае. А калi апрытомнеў, зноў бяруць кроў. За два месяцы некалькi разоў было так. Потым нас вызвалiла разведка 48-ай армii. Я быў рослы падлетак, i яны забралi мяне з сабой — так я ваяваў з iмi да 1944 года.Мiкалаю Сцяпанавiчу Гацко ў 1942 годзе было 12. Яго прывезлi ў лагер смерцi з суседняга, Бабруйскага раёна. Сваю гiсторыю маленькага вязня ён расказвае так, быццам яна адбылася ўчора. І сам дагэтуль шчыра здзiўляецца, што застаўся жывым. — Калi нас забiралi, машына была загружана хлопчыкамi i дзяўчаткамi. Прывезлi нас у нейкi гарадок, пастрыглi, памылi... Дзяўчатак у пярэдняй палавiне дома размясцiлi, а нас у задняй. Салому кiнулi на падлогу. Потым дзяўчатак ад нас забралi. Кармiлi нас маладыя дзяўчаты i хадзiў палiцай у чорнай форме. Каля двух тыдняў мы былi там i аднойчы да дома з таго боку падышла жанчына, якая шукала свайго хлопчыка. Мы папрасiлi — цётачка, адарвi дошку з вакна! Яна ўзяла i адарвала частку дошкi. I пайшла. Толькi яна адышла, немец уваходзiць i дае нам кансервавыя бляшанкi — на дарогу. Бачым: машына да дома пад'язджае — па нас. Я маленькi ростам быў — на тыф хварэў — штурхануў шыбу галавой, упаў, i пабег хутчэй. Сеў у кустоў'i, а там шаша iшла, машыны — па ёй. Я перачакаў, а потым перабег. Мне трэба было яшчэ чыгунку перайсцi, а потым 12 кiламетраў дадому iшоў i ўсё хаваўся ад немцаў. Усю маю партыю павезлi, я толькi адзiн збег. Там секунды былi — я да гэтага часу не разумею, як гэта атрымалася. Калi б не збег, вядома ж, мяне б не было. I потым давялося хавацца ад немцаў да таго часу, пакуль нашы салдаты да нас не дайшлi. Дзяцей, чыя кроў выратоўвала салдат i афiцэраў вермахта, адбiралi ў сваякоў гвалтам. Iх прывозiлi са Жлобiнскага, Рагачоўскага, Добрушскага i iншых раёнаў. Большасць памерла тут, некаторых адправiлi ў Германiю. З гэтага лагера выжылi адзiнкi — тыя, каго паспелi вызвалiць савецкiя вайскоўцы. Астатнiя прынялi пакутнiцкую смерць, расказвае экскурсавод мемарыяльнага комплексу "Чырвоны бераг" Аляксандр Манкевiч. — У 1944 годзе капiтан медыцынскай службы СС Курт Граўбер пiсаў у сваiх лiстах, што тут, у Чырвоным Беразе, быў апрабаваны новы спосаб, так званы "метад адбору", крывi ў дзяцей. Iх падвешвалi пад пахi, сцягвалi грудзi, рабiлi ўкол, каб не згусала кроў, зразалi падэшвы або рабiлi глыбокi надрэз на назе, ногi апускалi ў спецыяльныя вакуумныя ванначкi, куды сцякала кроў. Пасля гэтага целы дзяцей спальвалi. Сярод 1990 ахвяр у спiсе загiнулых менавiта ў гэтым канцэнтрацыйным лагеры большасць — дзяўчаткi ад 8 да 14 гадоў. Таму i помнiк, усталяваны на гэтым месцы два гады таму, нагадвае жудасны спосаб збору крывi, якi выкарыстоўвалi медыкi-фашысты. А далей плыве адвечны папяровы караблiк з iмёнамi загiнулых — сiмвал дзiцячых мараў, якiм не суджана было здзейснiцца. I бетонныя школьныя парты — для тых, хто не паспеў атрымаць за iмi веды. Равеснiкi тых маленькiх вязняў запальваюць на гэтым месцы свечкi — у памяць пра усе 35 тысяч беларускiх дзяцей, якiя былi вязнямi 16 дзiцячых канцлагераў, створаных на тэрыторыi нашай краiны па загадзе Гiтлера ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Мiж тым, афiцыйная статыстыка ведае i такую лiчбу: за гады Другой сусветнай вайны ў свеце загiнула 13 мiльёнаў дзяцей. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горад Жлобiн быў вызвалены войскамi 1-га Беларускага фронту лiтаральна за некалькi дзён да вызвалення Мiнска — 26 чэрвеня 1944 года. Сталiца СССР салю |
|