21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што для вас Дзень Незалежнасці?

19.09.2009 13:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 июля 2009 Общество
Svabodaby.net Дзень незалежнасці адзначаецца 3 ліпеня пачынаючы з 1997 года. Рашэнне аб заснаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня было прынята на лістападаўскім рэферэндуме ў 1996 годзе па прапанове Аляксандра Лукашэнкі. З 1991 па 1996 год Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня: у гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі.

Васіль Якавенка, пісьменнік:

— Я прывык да думкі, што гэта Дзень вызвалення. 3 ліпеня ў Мінск уварвалася Чырвоная Армія. А тое, што да гэтага дня “прышпілілі” Дзень незалежнасці, гэта, на маю думку, часова. Лішні раз здзіўляюся такой настырнасці ўлад… Да таго ж гэта дзень вызвалення нашай сталіцы, а не ўсёй Беларусі. Тым не менш гэта гісторыя, з якой я сябрую і з якой працую.

Максім Жбанкоў, культуролаг:

— Моманту святочнасці ў гэты дзень не адчуваю, можа, таму, што мяне вельмі доўга імкнуліся пераканаць, што ён мусіць быць. Для мяне самыя істотныя святы — гэта тыя, што кранаюць асабіста. А гэтае свята я ўспрымаю як пэўную інтэрвенцыю, як пэўную спробу прымусіць мяне пляскаць у далоні альбо залівацца слязьмі. Я проста вельмі не люблю маніпуляцый. А ў дадзеным выпадку мне падаецца, што намі спрабуюць якраз прадумана маніпуліраваць. То бок выдумляюць нейкія рэчы, накручваюць агітэнтузіязм. І адбудоўваюць пэўную сістэму такіх танных атракцыёнаў.

Андрэй Хадановіч, паэт:

— У гэты дзень налёт святочнасці роўна такі, як у выхадныя, якія вызваляюць ад працы. Свята, з фармулёўкай якога я глыбока нязгодны, але заўсёды рады лішняму выхадному. Я не аматар масавых мерапрыемстваў, калі мне самому не даводзіцца там выступаць. Аднак я рады, што ёсць свята незалежнасці, бо незалежная дзяржава мусіць мець сваё адпаведнае свята. З іншага боку, ад каго ці ад чаго была здабыта незалежнасць 3 ліпеня 1944-га?

Марыя Баравікова, настаўніца:

— 3 ліпеня дэкларацыя аб незалежнасці не прымалася. І штучнасць гэтага свята відавочная. У мяне асабіста гэты дзень асацыіруецца з вялікай колькасцю піва, якое трэба выпіць.Таму, калі маю хоць малейшую магчымасць з’ехаць, з радасцю ўцякаю з горада. Каб не бачыць гэтага п’янства і брыдоцця ў пад’ездах.

Лера Сом, паэтка, бардэса:

— У мяне ёсць свята, якое называецца Каляды, таму што я яго люблю. У мяне ёсць яшчэ адно свята — уласны дзень нараджэння, таму што я нарадзілася і сябе люблю. І ў мяне ёсць 25 сакавіка. Гэта тое, што дае мне магчымасць жыць і адчуваць сябе чалавекам. А болей свят у мяне, па вялікім рахунку, няма.

Уладзімір Крукоўскі, мастак:

— 3 ліпеня быў вызвалены Мінск. Для карэннага мінчука, асабліва ў прадстаўніка старэйшага пакалення, у гэты дзень, відаць, павінна штосьці зварухнуцца ў сэрцы, у душы. Мне, некарэннаму мінчуку, атаясамліваць 3 ліпеня з Днём вызвалення Беларусі, калі яшчэ Заходняя Беларусь фактычна была пад немцамі, а ўжо тым больш з Днём незалежнасці...

Ва ўсім цывілізаваным свеце Днём незалежнасці лічыцца дзень абвяшчэння гэтай незалежнасці, дзень набыцця суверэнітэту. І таму я ніякіх святочных настрояў, нават павеваў святочнасці не адчуваю. Толькі глухое раздражненне, што такія грошы трацяцца і такая шалёная прапаганда ідзе. На пустым, фактычна, месцы. Фантом. Дзень незалежнасці ад чаго? Як быццам мы ўсю сваю гісторыю залежалі ад нямецкіх фашыстаў.

Пётр Рылюк, капітан Узброеных Сіл Беларусі:

— Я і мае калегі лічым 3 ліпеня найбольш прыдатнай датай для такога свята, як Дзень незалежнасці, якую мы адстаялі са зброяй у руках, напэўна, у самыя цяжкія часы для беларускага народа. І адстаялі, мяркуючы па ўсім, назаўсёды. 3 ліпеня зразумелае і блізкае ўсім без выключэння беларусам свята. У адрозненне ад многіх іншых памятных дат, якія часта выклікаюць супярэчлівыя пачуцці ў грамадства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 июля 2009 Общество Svabodaby.net Дзень незалежнасці адзначаецца 3 ліпеня пачынаючы з 1997 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика