У Маскве Абаму будуць ахоўваць знiшчальнiкi
У Маскве Абаму будуць ахоўваць знiшчальнiкi
Японiя хоча вярнуць сабе Курылы?
Верхняя палата японскага Какая (парламента) 3 лiпеня аднагалосна прыняла закон, якi прызнае астравы Ітуруп, Шыкатан, Кунашыр i архiпелаг Хабамаi неад'емнай часткай Японii i заклiкае прыняць меры па iх вяртаннi. РФ лiчыць, што названыя астравы ўваходзяць у склад расiйскiх Курыльскiх астравоў, спасылаючыся на вынiкi Другой сусветнай вайны. Японскi бок паказвае на Сiмодскi трактат аб гандлi i межах — першая расiйска-японская дамова, падпiсаная ў 1855 годзе. Паводле гэтага дакумента, мяжа памiж краiнамi праходзiць памiж астравамi Iтуруп i Уруп, i, такiм чынам, названыя тэрыторыi "з'яўляюцца японскiмi". У Маскве Абаму будуць ахоўваць знiшчальнiкiСпецслужбы i праваахоўныя органы Расii прымаюць беспрэцэдэнтныя меры бяспекi ў сувязi з вiзiтам 6-8 лiпеня ў Маскву прэзiдэнта ЗША Барака Абамы. У дзяжурным рэжыме будуць знаходзiцца ваенна-паветраныя сiлы Маскоўскага ваеннай акругi. "Некалькi дзясяткаў знiшчальнiкаў будуць знаходзiцца на баявым дзяжурстве на аэрадромах. Акрамя таго, паветраная прастора Маскоўскага рэгiёна будзе абвешчана беспалётнай зонай", — адзначыў прадстаўнiк спецслужбаў. Арсенал i 200 лiтраў марыхуаныПадчас вобыску ў 44-гадовага жыхара вёскi Старцава Арлоўскай вобласцi знайшлi дзве 100-лiтровыя пластыкавыя бочкi, шчыльна набiтыя марыхуанай. Усяго ў бочках, якiя стаялi ў склепе сярод нарыхтовак на зiму, было 25 кiлаграмаў наркотыку высокай якасцi. Таксама ў затрыманага знайшлi 31 куст канапель. Для iх вырошчвання ён спецыяльна абсталяваў аранжарэю, у якой былi лямпы дзённага святла, спецыяльнае абсталяванне падтрымлiвала тэмпературу i вiльготнасць паветра, а да чыгуноў з каноплямi былi падведзеныя люлечкi для аўтаматычнай падачы ўгнаенняў. Таксама ў доме была знойдзеная мiлiцэйская форма з маёрскiмi пагонамi, 2 пiсталеты, пiсталет-кулямёт саматужнай вытворчасцi, абрэз i паляўнiчая стрэльба, пяць гранат, пяць дэтанатараў, патроны. Затрыманы нiколi не служыў у праваахоўных органах. Помнiк шакаладуУ Расii ў горадзе Пакроў Уладзiмiрскай вобласцi адкрылi помнiк шакаладу. Помнiк у выглядзе трохметровай бронзавай феi з шакаладкай у руцэ ўсталявалi ў скверы непадалёку ад гарадскога музея шакаладу. Па звнстках кампанii Krаft Fооds, якая прафiнансавала стварэнне скульптуры, гэта першы ў свеце помнiк названаму прадукту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецслужбы i праваахоўныя органы Расii прымаюць беспрэцэдэнтныя меры бяспекi ў сувязi з вiзiтам 6-8 лiпеня ў Маскву прэзiдэнта ЗША Барака Абамы. У дз |
|