21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свята Мацi Божай Будслаўскай, апякункi Беларусi

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята Мацi Божай Будслаўскай, апякункi Беларусi

Ёсць у хрысцiянскiх краiнах звычай наведваць цудадзейныя мясцiны свайго краю — украiнская Кiева-Пячорская лаўра, французскi Лурд, польскi Лiхень — тыя пункты на карце, дзе былi зафiксаваны цуды аздараўлення душы i цела. Ёсць такiя месцы i ў Беларусi: Бялынiчы, Жыровiчы, Лагiшын, Тракелi, Рось, Будслаў...

Стагоддзямi нясконцым патокам сюды iшлi людзi. Адны — падзякаваць Богу за дар аздараўлення ў хваробе, другiя — папрасiць гэтага дару, трэцiя свой шлях ахвяроўвалi за блiзкiх, чацвёртыя выкарыстоўвалi час пiлiгрымкi як малiтву i пошук адказаў на хвалюючыя душу пытаннi.

Пешшу ў Будслаў першы раз два гады таму прыйшоў i я. Гэта была "ХІI пешая пiлiгрымка Нарач-Будслаў". Тры днi дарогi. Тры днi спеву i малiтвы.

Летась нарачанская пiлiгрымка ў Будслаў стала другой у маiм жыццi...

Стагоддзямi нясконцым патокам сюды iшлi людзi. Адны — падзякаваць Богу за дар аздараўлення ў хваробе, другiя — папрасiць гэтага дару, трэцiя свой шлях ахвяроўвалi за блiзкiх, чацвёртыя выкарыстоўвалi час пiлiгрымкi як малiтву i пошук адказаў на хвалюючыя душу пытаннi.

Пешшу ў Будслаў першы раз два гады таму прыйшоў i я. Гэта была "ХІI пешая пiлiгрымка Нарач-Будслаў". Тры днi дарогi. Тры днi спеву i малiтвы.

Летась нарачанская пiлiгрымка ў Будслаў стала другой у маiм жыццi...

 

Стагоддзямi нясконцым патокам сюды iшлi людзi. Адны — падзякаваць Богу за дар аздараўлення ў хваробе, другiя — папрасiць гэтага дару, трэцiя свой шлях ахвяроўвалi за блiзкiх, чацвёртыя выкарыстоўвалi час пiлiгрымкi як малiтву i пошук адказаў на хвалюючыя душу пытаннi.

Пешшу ў Будслаў першы раз два гады таму прыйшоў i я. Гэта была "ХІI пешая пiлiгрымка Нарач-Будслаў". Тры днi дарогi. Тры днi спеву i малiтвы.

Летась нарачанская пiлiгрымка ў Будслаў стала другой у маiм жыццi...

Дарога

...Наперадзе пiлiгрымкi — крыж, сiмвал любовi i збаўлення. Яго нясуць па чарзе. Мы iдзём праз вёску i мясцовыя жыхары праводзяць нас у шлях позiркамi надзеi. Столькi сэнсу ў адным толькi позiрку! Любоў, i просьба, i бласлаўленне.

Вось падышла бабуля i працягнула адной з дзяўчат невялiчкую паперку: у ёй друкаванымi лiтарамi бабуля напiсала сваю просьбу.

"Занясiце, дзеткi, да Мацi Будслаўскай. Бо сама я не дайду, старая ўжо. Застануся тут малiцца..."

Пiлiгрымка з Нарачы з касцёла Св. Андрэя апостала традыцыйна выходзiць 29 чэрвеня. Якраз у гэты дзень адзначаецца свята Святых Пятра i Паўла. Шлях як бы i не далёкi (Будслаў — вёска таго ж раёна), але ўсё адно займае тры днi. Столькi ж, да прыкладу, iдуць пiлiгрымы з Вiлейкi. Рэкардсменамi ж ужо каторы год застаюцца Баранавiчы, вернiкi з гэтага горада iдуць дзевяць дзён...

Але ёсць i не зусiм звычайныя пiлiгрымкi. Веласiпедная i водная, скажам. Альбо т.зв. пакутная пiлiгрымка, якую некалькi гадоў таму арганiзаваў ксёндз Уладзiслаў Завальнюк, (пробашч касцёла Св. Сымона i Алены ў Мiнску). У гэтай пiлiгрымцы пяць дзён вернiкi iдуць на хлебе i вадзе...

...Нашым падарожжам да Марыi кiруюць манахi кармелiты босыя. Разам з iмi наша група налiчвае каля 180 чалавек. Сустрэць тут можна вернiкаў i з другiх прыходаў — Засвiр, Шэметава, Канстанцiнава, Свiр, Гродна, Мiнск, Мядзел, Навагрудак, Астравец, Гудагай.

Наша дарога — гэта спеў. Кожны пiлiгрым, акрамя жоўтай хустачкi з фiрмовым надпiсам "Нарач-Будслаў" (у кожнай пiлiгрымкi колер хустачкi свой), мае таксама i спеўнiк. У iм усе асноўныя песнi, якiя спяваюць пiлiгрымы па дарозе. "Дзякуем, Марыя, за тваю любоў, цябе, Мацi, славiць i наш дружны хор. З Нарачы мы пешшу да Цябе iдзём, i шчырыя сэрцы мы табе нясём!"

— Летась у Будслаўскiм фэсце ўзялi ўдзел каля 30 тысяч пiлiгрымаў, з якiх тры тысячы вернiкаў прыйшлi ў Будслаў пешшу, — кажа айцец-кусташ Нацыяльнага санктуарыя Мацi Божай Будслаўскай а. Вiктар Бурлака. —Увогуле з года ў год пiлiгрымаў прыходзiць усё больш i больш — гэта вельмi радуе.

...Наша дарога ўвесь час змяняецца. Асфальт, пясок, гравiйка. Калi пачынаецца гравiйка, iсцi становiцца крыху цяжэй — "засядаюць" ногi. Тым не менш некаторыя з пiлiгрымаў наўмысна здымаюць абутак — iдуць босымi. I хоць каменьчыкi, якiмi скрозь усыпаная дарога, i коляцца, на гэта ўвага не акцэнтуецца. Сваю пакуту чалавек ахвяроўвае за блiзкiх. Знаёмы хлопец Iван — за хворага брата, дзяўчынка Таня — за бацьку-п'янiцу. Гравiйка цягнецца некалькi кiламетраў...

Прывалы цi невялiкiя перапынкi цягнуцца звычайна паўгадзiны. Тут можна перакусiць, змянiць намазолены абутак i крыху адпачыць.

Паступова спякотнае сонца змяняе халодны дождж. Мы крочым у цiшынi — час на унутраную рэфлексiю. У дажджавiках i пад парасонамi мы не спыняемся, мы iдзём, крок за крокам. I Будслаў усё блiжэй.

I людзi

Па дарогах Беларусi iдуць пiлiгрымы, iдуць да Мацi Божай Будслаўскай, бо вераць у яе дапамогу, вераць у тое, што па яе просьбе Езус учынiць новы цуд, перш за ўсё — цуд навяртання, — сказаў пра пiлiгрымаў Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч. — Пiлiгрымы iдуць i даюць сведчанне, што i ў нашым мiрскiм свеце ёсць тыя, хто мае надзею ў Богу i Яму давярае сябе. Трэба iсцi i не баяцца падзенняў. Як кропка ў тэксце пiсьма не з'яўлецца яго завяршэннем, бо заўсёды можна дадаць яшчэ адзiн сказ, так i падзенне — гэта не канец, бо з дапамогай Марыi яно можа стаць пачаткам шляху да святасцi. Трэба не баяцца i пусцiць Iсуса ў сваё сэрца i жыццё, каб яно станавiлася святым i дасканалым.

Нарачанская пiлiгрымка адметная тым, што ў ёй iдзе шмат моладзi i дзетак. У Марыны, маёй нарачанскай знаёмай, гэтая пiлiгрымка ўжо дзясятая па лiку. У Будслаўскi санктуарый дзяўчына першы раз прыйшла васьмiгадовай дзяўчынкай...

... 2 лiпеня ў Будславе збiраецца звыш 30 тысяч вернiкаў. Кожны з iх прыехаў i прыйшоў са сваёй просьбай i падзякай. Сярод iх напiсаная вялiкiмi лiтарамi на кавалку паперы была i просьба нарачанскай бабулi: "Божа, беражы Беларусь ад усялякага зла. Блаславi сваiх дзяцей i адары супакоем..."

Iлья Лапато, фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у хрысцiянскiх краiнах звычай наведваць цудадзейныя мясцiны свайго краю — украiнская Кiева-Пячорская лаўра, французскi Лурд, польскi Лiхень — тыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика