21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь будзе процістаяць спробам зняславіць Вялікую Перамогу

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь будзе процістаяць спробам зняславіць Вялікую Перамогу

Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 65-й гадавiне вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дню Рэспублiкi)

Дарагiя суайчыннiкi! Паважаныя замежныя госцi!

У гэтыя лiпеньскiя днi мы адзначаем 65-годдзе вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. І з замiраннем душы зноў i зноў вяртаемся да трагiчных i гераiчных старонак Вялiкай Айчыннай вайны. Аналiзуем яе маральныя i палiтычныя ўрокi. Шукаем у гiсторыi рэальныя адказы на выклiкi сучаснасцi.

Што значыць для кожнага з нас гэта дата?

Перш за ўсё, гэта гiстарычная святыня i вялiкае свята. Сiмвал перамогi жыцця над смерцю, свабоды над рабствам, дабра над злом.

Яна стварае той светапоглядны i маральны фундамент, на якiм мы будуем сваю суверэнную дзяржаву. Бо ў кожнага народа ёсць знамянальныя падзеi, якiя навекi застаюцца ў яго памяцi, жывяць пачуццi гонару i нацыянальнай годнасцi.

Менавiта барацьба за вызваленне ад фашызму набыла лёсавызначальнае значэнне для беларускага народа. Выкавала лепшыя рысы нацыянальнага характару — патрыятызм, свабодалюбства, веру i аптымiзм, якiя дапамагалi i дапамагаюць пераадольваць любыя цяжкасцi.

Разумеючы гэта, наш народ на рэспублiканскiм рэферэндуме вызначыў 3 лiпеня галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Гэта гiстарычная дата — нагода для нас успомнiць аб тым, што лiтаральна ўся краiна была ператворана фашысцкiмi агрэсарамi ў руiны. Былi разбураны больш як дзве сотнi гарадоў i раённых цэнтраў. Знiшчаны амаль дзесяць тысяч вёсак i пасёлкаў, сотнi з iх спалены разам з людзьмi. На месцы сённяшняга святочнага Мiнска стаяла толькi некалькi паўразбураных будынкаў.

Акупанты ўчынiлi на беларускай зямлi страшэнны канвеер смерцi, стварыўшы 260 канцэнтрацыйных лагераў i 110 гета. Правялi звыш 140 карных аперацый супраць партызанаў i мiрнага насельнiцтва.

Гэта — падстава ўспомнiць аб тых вялiкiх i незаменных стратах, якiя панёс народ Беларусi ў час вайны. Яны адчувальныя да гэтага часу, трагедыя закранула практычна кожную сям'ю. У пажары вайны згарэла жыццё кожнага трэцяга нашага земляка.

Нас магло б быць 30 мiльёнаў. Багатая беларуская зямля пракармiла б усiх. Але на працягу больш як паўстагоддзя нам не ўдаецца папоўнiць панесеныя людскiя страты.

Мы толькi цяпер падыходзiм да таго, каб колькасць насельнiцтва не скарачалася, а расла.

Сёння, адзначаючы свята, мы аддаём данiну памяцi ўсiм загiнулым — героям-вызвалiцелям i бязвiнным ахвярам гэтай крывавай бойнi.

I, нарэшце, гэта нагода ўспомнiць аб тым, што беларускi народ не быў зламаны i пакораны.

Фашысцкiя войскi не змаглi затрымаць нi магутная французская лiнiя Мажыно, нi глыбокiя галандскiя каналы, нi высокiя грэчаскiя горы. Смерць захопнiкам неслi беларускiя лясы, балоты i раўнiны.

З ворагам змагалiся ва ўсiх кутках краiны. Беларускiя гарады i пасёлкi ператварылiся ў рубяжы абароны. Цуды мужнасцi i гераiзму праявiлi гарнiзон Брэсцкай крэпасцi i байцы пагранатрада пад Гроднам. Савецкiя войскi пры падтрымцы мясцовага насельнiцтва да апошняга процiстаялi ворагу пад Бабруйскам, Жлобiнам, Рагачовам, Гомелем, Вiцебскам i Оршай.

Прыкладам усенароднай барацьбы стаў Магiлёў. 40 тысяч жыхароў узводзiлi абарончыя рубяжы вакол роднага горада. 23 днi адчайна супрацiўлялiся варожаму кальцу, што сцiскалася вакол iх. А некаторыя ж еўрапейскiя сталiцы здавалiся захопнiкам без адзiнага выстралу.

Акупаваная, але непакораная Беларусь праявiла сябе як небывалы ў свеце феномен усенароднага супрацiўлення агрэсару.

На барацьбу з ворагам узнялiся ўсе — ад малога да вялiкага, незалежна ад полу, нацыянальнасцi i веравызнання. Паводле даных аўтарытэтных замежных ваенных крынiц, беларускiя партызаны i падпольшчыкi за час Другой сусветнай вайны нанеслi гiтлераўцам большы ўрон, чым саюзнiцкiя войскi ў Еўропе. Такога магутнага патрыятычнага парыву не было нi ў адной з захопленых фашыстамi дзяржаў.

Памяць аб перажытых народам пакутах, яго мужнасцi i стойкасцi i сёння надае нам мудрасцi i светаразумення. Яна падказвае, як пераадольваць цяжкасцi, атрымлiваць урокi са складаных сiтуацый. I ў вынiку — перамагаць.

Дарагiя сябры! 65 гадоў для гiсторыi — гэта адно iмгненне. Але для нас гэта вельмi цяжкiя гады пасляваеннага адраджэння рэспублiкi, аднаўлення яе эканамiчнага i чалавечага патэнцыялу, набыцця незалежнасцi i дастойнага месца ў сусветнай супольнасцi. Мiльёны людзей, аб'яднаныя агульным iмкненнем зрабiць жыццё лепшым, здзяйснялi не менш значныя подзвiгi на працоўным фронце.

Дзякуй Богу, жывы яшчэ тварцы гэтай Вялiкай воiнскай i працоўнай Перамогi, якiя могуць расказаць пра той суровы i гераiчны час.

Нам гэта неабходна. Таму што наша задача як нашчадкаў i наследнiкаў пакалення пераможцаў — атрымаць урокi з гiсторыi. Зрабiць так, каб трагедыя больш не паўтарылася, каб краiна жыла ў мiры i дабрабыце.

Асэнсоўваючы сёння гэту вялiкую гiстарычную дату, якая дала адлiк нашай сапраўднай незалежнасцi, я хацеў бы падзялiцца з вамi некаторымi разважаннямi. Магчыма, яны выходзяць за рамкi агульнапрынятых святочных прамоў, але мы не зможам зберагчы дзяржаву, калi цвёрда не засвоiм запаведзi гiсторыi.

Самая галоўная з iх у тым, што велiч i стойкасць народа вызначаюцца не матэрыяльнымi рэсурсамi, а яго сiлай духу i згуртаванасцю.

Менавiта дзякуючы гэтаму беларусы дастойна вытрымалi вельмi цяжкiя выпрабаваннi ваеннага лiхалецця. Перажылi чарнобыльскую катастрофу, геапалiтычную трагедыю развалу СССР. Выбралi i адстаялi свой шлях развiцця, не спалохаўшыся санкцый, палiтычнага i эканамiчнага нацiску з боку звышдзяржаў i некаторых мiжнародных арганiзацый. Не паддаўшыся панiцы глабальнага крызiсу, па-дзелавому пераадольваюць яго негатыўныя наступствы.

Усё гэта не адбываецца само па сабе. Беларусы пераканаўча паказалi свету, што мы — адзiная згуртаваная сям'я, якая зможа справiцца з любымi праблемамi.

Вядома, было б саманадзейна гаварыць аб тым, што ў нас няма нiякiх цяжкасцяў.

Сёння беларусам у гэтым навязаным звонку крызiсе вельмi няпроста. Аднак дзякуючы антыкрызiснай дзяржаўнай палiтыцы нi адно айчыннае прадпрыемства мы не закрылi. Няхай i ў невялiкiм памеры, але нам удаецца забяспечваць прырост валавога ўнутранага прадукту. I гэта на фоне яго рэзкага знiжэння ў многiх краiнах свету.

Людзi захоўваюць рабочыя месцы, мы спрабуем утрымлiваць беспрацоўе на дакрызiсным узроўнi. У дамы i кватэры бесперабойна паступаюць святло i цяпло. Дзяржава сумленна выконвае ўсе абавязацельствы перад маладымi i шматдзетнымi сем'ямi, сацыяльна не абароненымi грамадзянамi.

Другi не менш важны завешчаны нам урок — гэта неабходнасць захавання гiстарычнай памяцi. Бясцэнны вопыт Вялiкай Перамогi — духоўная аснова выхавання грамадзян.

На жаль, сёння знаходзiцца нямала жадаючых сказiць падзеi Другой сусветнай вайны i тым самым украсцi Вялiкую Перамогу i выбiць маральную аснову ў нашага народа. Самае агiднае кашчунства — гэта тэзiс аб тым, што на тэрыторыi Беларусi нiбыта мела месца не ўсенародная вызваленчая барацьба, а грамадзянская вайна памiж абаронцамi савецкай улады i прыхiльнiкамi "новага еўрапейскага парадку".

Такiя лжывыя сцвярджэннi нiколi не знойдуць падтрымку на шматпакутнай беларускай зямлi. Мы будзем процiстаяць спробам зняславiць Вялiкую Перамогу i сказiць гераiчны летапiс нашай краiны.

Нам, на шчасце, не трэба ствараць спецыяльныя камiсii па захаваннi гiстарычнай памяцi. Таму што мы нiкому ў свой час не дазволiлi ўзняць руку на нашу Перамогу, на ветэрана з ордэнскiмi планкамi, на чалавека ў ваеннай форме.

Беларусь сёння — адзiная краiна на постсавецкай прасторы, дзе ў школах, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах вывучаецца курс "Вялiкая Айчынная вайна". Ужо адзiн гэты факт гаворыць сам за сябе.

Дзясяткi тысяч пiянераў i членаў Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi па добрай волi дапамагаюць ветэранам, падтрымлiваюць парадак на мемарыялах i ў месцах воiнскiх пахаванняў, удзельнiчаюць у патрыятычных акцыях.

Новае пакаленне беларусаў мае актыўную грамадзянскую пазiцыю i здольнае даць рашучы адпор прапагандыстам неанацысцкiх i расiсцкiх поглядаў. Мы нiколi не змiрымся з тым, што недзе ў суседнiх краiнах ушаноўваюць фашысцкiх памагатых як герояў. Гэта нязмыўная ганьба для любой нацыi.

Павага да мiнулага Айчыны, непарыўная сувязь i пераемнасць пакаленняў — вось тыя традыцыйныя асновы, на якiх трымалася i трымаецца стабiльнасць i дабрабыт Беларусi.

Каб увекавечыць подзвiг абаронцаў нашай краiны, напярэдаднi свята Вызвалення дваццаць два населеныя пункты былi ўпершыню ўзнагароджаны вымпелам "За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны".

Паважаныя таварышы! Наўрад цi ў каго-небудзь з прысутных у зале ўзнiкне праблема з адказам на пытанне: чаму Савецкi Саюз вытрымаў удар i перамог перавышаючыя сiлы агрэсара? Таму што СССР быў сапраўдным аб'яднаннем рэспублiк, заснаваным на прынцыпах вельмi цеснага адзiнства, роўнасцi, узаемадзеяння i ўзаемадапамогi брацкiх народаў.

Сёння, цалкам падтрымлiваючы i развiваючы iнтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, мы павiнны дакладна ўсведамляць, што не штучныя ўтварэннi змогуць зблiзiць нашы брацкiя народы i забяспечыць iх дабрабыт. Да гэтай высакароднай мэты прывядуць канкрэтныя захады ў эканамiчнай, палiтычнай, сацыяльнай i iншых сферах. Захады, якiя павiнны быць сцэментаваны рэальнай палiтычнай воляй кiраўнiцтва адпаведных дзяржаў. Гэты вопыт мы таксама атрымалi з асэнсавання нашага мiнулага.

Незалежная Беларусь будзе самым актыўным удзельнiкам тых саюзаў, якiя грунтуюцца на ўзаемапавазе, раўнапраўных, шчырых адносiнах, адзiнстве мэтаў. Але нi ў якiм выпадку не на дыктаце, манапалiзме або шантажы.

I гэта датычыцца ўсiх мiжнародных i рэгiянальных аб'яднанняў, цi гэта ААН, Еўрасаюз, Савет Еўропы, СНД або iншыя структуры.

З нашага гiстарычнага мiнулага вынiкае яшчэ адзiн урок, ад засваення якога залежыць лёс краiны. Беларусь вельмi часта ператваралася ў арэну войнаў i канфлiктаў розных дзяржаў. Полчышчы захопнiкаў прыходзiлi то з Захаду, то з Усходу. I наша зямля часам станавiлася разменнай манетай у геапалiтычных спрэчках.

Мы не хочам, каб так было ў далейшым!

Беларусь знаходзiцца ў геаграфiчным цэнтры Еўропы. I гэтым усё сказана. Нам самiм лёсам наканавана быць сувязным мостам памiж Усходам i Захадам.

Для нас непрымальна любая кан'юнктура, жаданне дружыць з кiмсьцi супраць кагосьцi, спекуляваць на мiждзяржаўных супярэчнасцях. Таму мы супрацоўнiчаем з нашымi традыцыйнымi партнёрамi, але працягваем руку i тым, хто хоча бачыць у нас добрых i шчырых сяброў.

Аб гэтым сведчаць нашы ўзаемаадносiны з Кiтаем, Iндыяй, дзяржавамi Сярэдняй Азii, Блiзкага Усходу, Афрыкi i Лацiнскай Амерыкi.

Адкрыты характар нашай краiны, яе эканомiка, гiсторыя i культура патрабуюць, перш за ўсё, цеснага i збалансаванага ўзаемадзеяння з усiмi суседзямi.

Я не раз гаварыў, што суседзяў не выбiраюць, яны дадзены нам ад Бога. I нам трэба жыць з iмi ў мiры i згодзе. Падкрэслю: з усiмi суседзямi!

Расiя — наш стратэгiчны партнёр, i мы будзем iмкнуцца да развiцця сапраўды саюзнiцкiх адносiнаў з ёю. Сапраўды саюзнiцкiх раўнапраўных адносiнаў! Ставячы iх вышэй за "цукровыя", "малочныя" i да таго падобных дробязных спрэчак.

Далейшае развiццё атрымлiвае прагматычнае супрацоўнiцтва з дзяржавамi Еўрасаюза.

За апошнiя некалькi дзесяцiгоддзяў Еўропа змагла сканцэнтраваць каласальныя фiнансавыя, вытворчыя i iнтэлектуальныя рэсурсы. I гэта адбылося ў многiм дзякуючы таму, што перыяд халоднай вайны змянiўся паскораным i маштабным аб'яднаннем. Аднак гэты станоўчы па сваёй сутнасцi працэс мае i адваротны бок.

Магчыма, камусьцi з нашых еўрапейскiх партнёраў не спадабаецца тое, што я цяпер скажу, але, прынамсi, гэта будзе сумленна i шчыра з майго боку.

На жаль, у гэтай новай, аб'яднанай, Еўропе ў пагонi за геаграфiчным пашырэннем стала страчвацца жаданне разумець iншыя народы, iх нацыянальныя асаблiвасцi, культуры i iснуючыя дзяржаўныя традыцыi. Сёння там думаюць больш аб нейкiх фармальных рамках працэсу, чым аб яго змесце.

Часта ацэнку нашай краiне даюць тыя, хто нават не можа паказаць яе на карце. Не гаворачы ўжо аб тым, што яны зусiм не ведаюць аб тых пакутах, якiя перажыла Беларусь у час Другой сусветнай вайны, якiя наступствы чарнобыльскай аварыi мы адчуваем да гэтага часу.

Нельга высакамерна ставiцца да iншых народаў i дзяржаў i лiчыць, што толькi ўнiфiкаваны еўрапейскi шлях развiцця правiльны, а астатнiя — непаўнацэнныя.

Народы розныя, i шляхi ў iх павiнны быць розныя. Але з гэтага не трэба рабiць праблему i падганяць усiх пад адзiн шаблон. Гiсторыя ведае бесперспектыўнасць i небяспеку такiх памкненняў.

Успомнiм, што рэжым фашызму ў Германii ўстанаўлiваўся праз дэмакратычныя працэдуры, праз свабоду слова i мiтынгаў. Але калi ў таго грамадства быў бы iмунiтэт супраць такога развiцця падзей, то не было б акупацыi Парыжа, варварскiх бамбардзiровак Лондана. Не было б Асвенцiма, Бухенвальда, Трасцянца. Значыць, ёсць рэчы больш важныя, чым фармальнае выкананне абстрактных дэмакратычных прынцыпаў. Гэта — чалавечае жыццё.

Сёння для ўсiх еўрапейцаў галоўным павiнна быць разуменне агульных мэтаў i задач, iмкненне рухацца да iх дасягнення.

Вiдавочным становiцца, што Беларусь не павiнна капiраваць заходнюю палiтычную сiстэму.

Больш прадукцыйны шлях у агульны еўрапейскi дом — сумесны ўдзел у папярэджаннi новых выклiкаў i пагроз часу. У вырашэннi сусветных фiнансава-эканамiчных праблем, у барацьбе з тэрарызмам, наркатрафiкам, гандлем людзьмi i ў цэлым шэрагу iншых пытанняў, якiя самым непасрэдным чынам закранаюць iнтарэсы мiльёнаў i мiльёнаў людзей. А перапалкi наконт таго, чый парламент лепшы, дзе больш дэмакратыi i правоў чалавека, — гэта шлях у нiкуды, у тупiк.

Канфрантацыя нiкому карысцi не прынясе. Яна толькi паставiць пад пагрозу магчымасць стварэння справядлiвага светапарадку.

Радуе, што апошнiм часам у Еўрасаюзе пачынаюць разбурацца стэрэатыпы прадузятых адносiнаў да Беларусi. Прыходзiць разуменне, што наша краiна — неад'емная частка Еўропы, прычым з уласным голасам. Шчыра спадзяюся, што гэтыя станоўчыя тэндэнцыi знойдуць сваё далейшае развiццё.

I яшчэ адна думка аб гiстарычных уроках. Шмат апошнiя гады гаворыцца аб глабалiзацыi. Маўляў, яна прынясе ўсiм краiнам роўныя магчымасцi для дынамiчнага развiцця, а народам — даброты заходняй цывiлiзацыi.

I што мы маем у сапраўднасцi?

Бедныя сталi яшчэ бяднейшымi, а багатыя як былi багатымi, так i засталiся. Нiякiя транснацыянальныя карпарацыi не прыўнеслi ў сусветную супольнасць шчасце i дабрабыт. У кожнай з iх галоўным быў прыватны iнтарэс захавання свайго прыбытку, а не лёсы людзей, якiя сталi беспрацоўнымi.

Менавiта глабалiзм спарадзiў ланцуговую рэакцыю, што ўцягвае ўсе краiны ў сусветны крызiс.

Сусветныя антыкрызiсныя самiты, якiя ўвайшлi апошнiм часам у моду, толькi пацвярджаюць фальшывасць пафасных заяў аб iснуючай глабальнай салiдарнасцi. На словах заклiкаючы адзiн аднаго аб'ядноўваць намаганнi i сумесна пераадольваць крызiс, на справе ўсе кiнулiся ўзводзiць мiждзяржаўныя бар'еры i аб'яўляць гандлёвыя войны.

Аналiз гэтых рэалiй пераконвае ў правiльнасцi выбранага намi прынцыпу — апiрацца трэба толькi на свае сiлы, а не спадзявацца на некага збоку.

Формула суверэнiтэту Беларусi складаецца з двух раўназначных паняццяў — адказнасцi i свабоды.

На iх аснове мы змаглi пабудаваць моцную дзяржаву, забяспечыць дастойны ўзровень жыцця насельнiцтва, захаваць грамадскi мiр i згоду. Зарэкамендаваць сябе надзейным i прыстойным мiжнародным партнёрам.

I тое лiхалецце, якое мы перажываем цяпер, мы пераадолеем. Я ў гэтым цвёрда перакананы.

Дарагiя ветэраны!

Сучасная Беларусь знаходзiцца ў неаплатным даўгу перад вамi за тое, што вы выратавалi свет ад карычневай чумы, аднавiлi нашу краiну, падарылi жыццё цяперашняму i будучым пакаленням. У гэта светлае свята мы абяцаем вам, што зберажом самую каштоўную спадчыну Вялiкай Перамогi — нашу свабодную i незалежную Беларусь. (Апладысменты).

Зробiм усё, каб Беларусь была працвiтаючай дзяржавай. Каб наша грамадства служыла ўзорам грамадзянскага мiру i спакою, дзе няма месца сацыяльнаму, нацыянальнаму i рэлiгiйнаму разладу. Каб i ў далейшым ветэраны Вялiкай Айчыннай, усе пажылыя людзi карысталiся пашанай i ўвагай, маглi разлiчваць на дапамогу дзяржавы ў вырашэннi сваiх праблем.

Нiзкi вам, паважаныя ветэраны, паклон i ўдзячнасць за ўсё, што вы зрабiлi для нас. Жывiце як мага даўжэй i шчаслiва. (Апладысменты).

Дарагiя сябры!

Вялiкае ў нас свята. У няпросты час, але вялiкае свята. I мы цвёрда прынялi рашэнне адзначыць яго, як належыць славянскаму народу.

I я ад усяго сэрца вiншую вас з 65-годдзем Вызвалення i Днём Незалежнасцi Беларусi.

Вялiкi дзякуй замежным ветэранам, якiя змагалiся за Беларусь, замежным сябрам i партнёрам, якiя разам з намi сустракаюць вялiкае свята.

Няхай гэтыя ўрачыстасцi ўвойдуць у навейшую гiсторыю краiны як сiмвал народнага адзiнства, уздыму патрыятычнага духу i згуртаванасцi грамадзян.

Моцнага вам здароўя, новых працоўных дасягненняў, шчасця i сямейнага дабрабыту.

Са святам, дарагiя сябры!

(Апладысменты). 

 

 

. 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 65-й гадавiне вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фаш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика