Вызваленне як запавет
Вызваленне як запавет
Пераможны мiр i спакой у жыццi беларусаў назаўжды застанецца з прысмакам горычы. Горычы страты, якую зведала цi не кожная сям'я. Такое не забудзецца нiколi. I гэты дзень — нагода клапатлiва перабраць успамiны, асэнсаваць усё з вышынi гадоў i з гэтым багажом рухацца далей. Услухаемся ў гiсторыi сучасных беларускiх палiтыкаў — якiя запаветы варта перадаць нашчадкам... Сяргей Маскевiч, старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД: — Я ведаю пра вайну перш за ўсё па аповедах бацькоў. З таго часу, як сябе памятаю, слухаў iх жудасныя ўспамiны. Пра тое, колькi людзей было расстраляна i спалена ў суседняй вёсцы Забор'е... Пра тое, як дзясяткi дамавiн везлi праз нашу вёску на могiлкi... А пасля, падчас студэнцтва, мы з таварышамi актыўна займалiся пошукавай работай, збiралi матэрыялы для гiсторыкаў, якiя даследавалi вайну. У зiмовы час на лыжах выпраўлялiся ў паходы па месцах баявой славы, сустракалiся з самiмi ўдзельнiкамi баявых дзеянняў, даследавалi партызанскi рух. Колькi мы наслухалiся жыццёвых гiсторый пра беды i подзвiгi... А яшчэ творы Быкава давалi яркае ўяўленне пра той час... Дзень вызвалення асаблiвы яшчэ i таму, што гэта кропка адлiку. Можна i трэба супастаўляць, што было да вызвалення, у якiм стане знаходзiлася краiна i як жылi людзi, i што каштавала гэтым жа людзям, што выжылi, вынеслi вайну, перамаглi, аднавiць краiну. Гэта плоскасць, у якой у вельмi павялiчаным выглядзе можна пабачыць, адчуць гора, пакуты i ўсвядомiць цану незалежнасцi. Пачынаючы ад гэтага водападзелу можна ацэньваць, чаго дасягнула Рэспублiка Беларусь сёння, дзякуючы працы, розуму, таленту людзей. I мы можам параўноўваць сябе ў гэтым плане з другiмi, i радавацца, як многага мы дасягнулi. 65 гадоў — гэта такi адрэзак часу, калi яшчэ ёсць жывыя сведкi, якiя вынеслi на сваiх плячах усе нягоды таго часу, заваявалi незалежнасць, сваёй працай аднавiлi краiну i змаглi пабачыць той прагрэс, што ёсць у рэспублiцы. Вельмi важна, каб тое, што назапасiлi гэтыя людзi i ў справах, i ў памяцi, усiмi iснымi сродкамi было транслявана ў будучыню. Каб iх душэўныя перажываннi, эмоцыi таксама засталiся ў памяцi нашчадкаў. Валянцiна Лявоненка, член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД. — Мая мацi была пагнана ў Германiю, бацька ваяваў у складзе 2-га Украiнскага фронту, пад камандаваннем Конева. У Беларусi дагэтуль — 65 гадоў прайшло з вызвалення — настолькi шануюць памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за вызваленне краiны. Гэта вельмi дарагога каштуе, асаблiва на фоне краiн—суседак, дзе пераглядаецца гiсторыя, перапiсваюцца яе старонкi, узводзяцца помнiкi фашысцкiм паслугачам, нацысцкiм брыгадам. А наш народ настолькi свята ставiцца да старонак сваёй гiсторыi, што гэта сапраўды заслугоўвае найвялiкшай павагi. I гэта адзначаюць многiя народы, i паважаюць нашу краiну таму што тут створаныя такiя механiзмы, якiя не дазволяць нават падняць галаву гэтым нацысцкiм прыхiльнiкам. I 3 лiпеня да нас прыязджаюць ветэраны з iншых рэспублiк, яны вам скажуць, наколькi для iх радасна, што дагэтуль, пасля 65 гадоў вызвалення краiны, у Беларусi беражлiва i трапятлiва адносяцца да ўсiх сiмвалаў, звязаных з той парой... А iм важна ведаць, што iх гераiзм, адвага, iх ахвяры зразуметыя i прынятыя народам. Гэты дзень — нагода паглядзець на сябе: наколькi мы вартыя таго, што зрабiла для нас пакаленне нашых бацькоў i дзедаў, як бы пафасна гэта нi гучала. Сёння мы так даражым уласным жыццём, што нам цяжка ўявiць, што калiсьцi быў час, калi для людзей ўласнае жыццё было на другiм плане, а на першым — свабода краiны. I дзеля гэтай свабоды жыццём асабiстым гатовыя былi ахвяраваць. I гэта маральная вышыня, якая была ў душы воiнаў тых гадоў, гэта тая планка, якой сёння маладыя людзi павiнны дасягнуць. Прылаўкi мы насыцiм, трэба сфармiраваць душу, каб ва ўнутраным свеце знаходзiлася месца для разумення таго, што радзiма даецца ад Бога i гэту радзiму мы павiнны абараняць i берагчы. Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможны мiр i спакой у жыццi беларусаў назаўжды застанецца з прысмакам горычы. Горычы страты, якую зведала цi не кожная сям'я. Такое не забудзец |
|