Каля 500 тыс. чалавек прыйшлi ў Дзень Незалежнасцi на парад у Мiнску
Каля 500 тыс. чалавек прыйшлi ў Дзень Незалежнасцi на парад у Мiнску
Галоўнымi ўдзельнiкамi ўрачыстага шэсця традыцыйна сталi ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны. У парадзе ўзялi ўдзел каля 3 тыс. вайскоўцаў. Перад мiнчанамi i гасцямi беларускай сталiцы прайшоў 21 парадны разлiк, у складзе якога сваю страявую выпраўку прадэманстравалi выхаванцы Мiнскага сувораўскага ваеннага вучылiшча, вайскоўцы роты ганаровай варты Узброеных Сiлаў, 120-й гвардзейскай асобнай механiзаванай брыгады, курсанты i слухачы Ваеннай акадэмii Беларусi, воiны 86-й брыгады сувязi, транспартных войскаў i пагранiчнага камiтэта Беларусi, вайскоўцы сiлаў спецыяльных аперацый беларускай армii, унутраных войскаў i МНС. Была задзейнiчана сучасная ваенная тэхнiка Узброеных Сiлаў i ўзоры тэхнiкi перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. Сваё майстэрства ў складзе паветранага эшалона парада прадэманстравалi пiлатажныя групы "Крылы Беларусi" i "Белая Русь". Каля 4 тыс. чалавек узялi ўдзел у святочным тэатралiзаваным спартыўна-моладзевым шэсцi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнымi ўдзельнiкамi ўрачыстага шэсця традыцыйна сталi ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны. У парадзе ўзялi ўдзел каля 3 тыс. вайскоўцаў. Перад мiнчана |
|