Дзеці чэкістаў намалявалі радзіму
Дзеці чэкістаў намалявалі радзіму
Урачыстае пасяджэнне і святочны канцэрт, прысвечаны Дню незалежнасці Беларусі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыліся ўчора ў клубе імя Ф.Э. Дзяржынскага з удзелам кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і органаў дзяржбяспекі, членаў праўлення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ "Гонар". Прысутных павіншавалі з надыходным святам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзім Зайцаў і ветэран вайны, удзельнік парада Перамогі 1945 года ў Маскве, палкоўнік у адстаўцы Мікалай Жукаў. На мерапрыемстве былі падведзены і вынікі дзіцячага конкурсу твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Я малюю Беларусь — маю радзіму", прысвечаную Году роднай зямлі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За перамогу ў конкурсе змагаліся 105 удзельнікаў ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў — дзяцей супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі. У намінацыі "Выяўленчае мастацтва" адзначаны работы Наталлі Загаеўскай (1 месца), Елізаветы Волк (2 месца) і Кацярыны Шамчук (3 месца), а ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" — Таццяны Кучаравай (1 месца), Дыяны Лаўшук (2 месца) і Мікалая Горбача (3 месца). Дарэчы, бацькі пераможцаў працуюць ва ўпраўленні ваеннай контрразведкі, 14-га асобнага палка урадавай сувязі, а таксама ўпраўленняў КДБ па Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае пасяджэнне і святочны канцэрт, прысвечаны Дню незалежнасці Беларусі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыліс |
|