Вянок ад Прэзiдэнта Беларусi ўскладзены ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата
Вянок ад Прэзiдэнта Беларусi ўскладзены ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата
Вянок ад Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi ўскладзены ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны. Ва ўрачыстай цырымонii, прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Дню Незалежнасцi, прынялi ўдзел Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Беларусi ў Расii Васiль Далгалёў, мiнiстр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, намеснiк дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Васiль Хрол, ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, дыпламаты, прадстаўнiкi iнтэграцыйных органаў i грамадскасцi. Былi ўстаноўлены таксама карзiны кветак да памятных знакаў "Горад-герой Мiнск", "Брэсцкая крэпасць-герой". З нагоды юбiлею вызвалення Беларусi вянок ад свайго iмя ўсклаў да Магiлы Невядомага салдата кiраўнiк расiйскага знешнепалiтычнага ведамства Сяргей Лаўроў. Цырымонiя прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы — з праходжаннем роты Ганаровай варты i ваеннага аркестра, з выкананнем дзяржаўных гiмнаў Беларусi i Расii. Васiль Далгалёў назваў сiмвалiчным той факт, што сёння было праведзена сумеснае ўскладанне вянкоў. "Мы разам з брацкай Расiяй дружна выступаем i на сусветнай арэне", — адзначыў дыпламат, дадаўшы, што сённяшняе свята з'яўляецца пралогам да святкавання ў будучым годзе 65-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вянок ад Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi ўскладзены ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны. Ва ўрачыстай цыр |
|