Выплата матэрыяльнай дапамогi ветэранам ВАВ да 65-годдзя вызвалення Беларусi практычна завершана
Выплата матэрыяльнай дапамогi ветэранам ВАВ да 65-годдзя вызвалення Беларусi практычна завершана
Выплата матэрыяльнай дапамогi ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны ў сувязi са святкаваннем 65-й гадавiны вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў практычна завершана. Аб гэтым паведамiў вядучы спецыялiст аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны Вiктар Зiмакоў. У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 224 выплаты ветэранам ВАВ i асобам, якiя пацярпелi ад яе наступстваў, пачалiся з 1 чэрвеня гэтага года. Яны ажыццяўлялiся са сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Памер матэрыяльнай дапамогi дыферэнцыраваны — ад Br150 тыс. да Br300 тыс. Паводле аператыўных даных, на гэтыя мэты ўжо зрасходавана каля Br9 млрд. Матэрыяльную дапамогу атрымалi амаль 95 працэнтаў жыхароў краiны гэтай катэгорыi. Астатнiя грамадзяне Беларусi, якiм назначана матэрыяльная дапамога, адсутнiчалi па месцы жыхарства на момант выплаты — знаходзiлiся на адпачынку, лячэннi, у гасцях i г.д. Ім выплата будзе праведзена ў блiжэйшы час. БЕЛТА. Ю. Жадобiну i В. Зайцаву прысвоена чарговае воiнскае званне генерал-лейтэнантаПрэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 2 лiпеня падпiсаў указы аб прысваеннi чарговых воiнскiх i спецыяльных званняў. У прыватнасцi, чарговае воiнскае званне генерал-лейтэнанта прысвоена генерал-маёру Юрыю Жадобiну i генерал-маёру Вадзiму Зайцаву. Палкоўнiкам Станiславу Засю, Андрэю Гарульку, Iгару Лаўрыненку прысвоена чарговае воiнскае званне генерал-маёра. Прэзiдэнт таксама прысвоiў палкоўнiку ўнутранай службы Аляксандру Ганчарову чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы, намеснiку старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь Леанiду Досаву — персанальнае званне дзяржаўнага саветнiка мытнай службы III рангу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Юбiлейныя медалi ўручаны работнiкам прадпрыемстваў iнфармацыi i друкуЮбiлейныя медалi "65 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў" уручаны 2 лiпеня работнiкам прадпрыемстваў iнфармацыi i друку. Практычна ўсе беларускiя прадпрыемствы галiны дастойна працуюць, нягледзячы на не самыя камфортныя ўмовы, што склалiся сёння ў сусветнай эканомiцы, адзначыў, вiтаючы прысутных на цырымонii, кiраўнiк Мiнiстэрства iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч. У адзiнстве, згуртаванасцi ўсiх i кожнага — крынiца поспеху, сiлы i працвiтання краiны, сказаў ён. Сярод тых, хто ўзнагароджаны юбiлейнымi медалямi да 65-годдзя вызвалення Беларусi, людзi, якiя шмат гадоў працуюць на карысць галiны. Прэстыжныя ўзнагароды атрымалi першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч, намеснiк i мiнiстра iнфармацыi Iгар Лапцёнак i Аляксандр Слабадчук, галоўныя рэдактары газет "Звязда" і "Народная газета" Уладзімір Наркевіч і Уладзiмiр Андрыевiч, дырэктар РВУ "Лiтаратура i мастацтва" Аляксандр Карлюкевiч, галоўны рэдактар часопiса "Вясёлка" Уладзiмiр Лiпскi, дырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi" Таццяна Бялова i iншыя. Забудоўшчыкi жылля ў Беларусi будуць публiкаваць праектныя дэкларацыi не менш як за 7 дзён да заключэння дагавораўПрэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 2 лiпеня падпiсаў указ № 367 "Аб некаторых пытаннях жыллёвага будаўнiцтва". Указам устаноўлена, што прыцягненне забудоўшчыкам пры будаўнiцтве жылых дамоў грашовых сродкаў фiзiчных асобаў магчыма толькi на аснове дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўнiцтва, а таксама шляхам выпуску жыллёвых аблiгацый з улiкам дагавораў (пагадненняў), заключаных памiж эмiтэнтам i фiзiчнай асобай, што прадугледжваюць абавязацельствы эмiтэнта па будаўнiцтве жылых памяшканняў уладальнiкам жыллёвых аблiгацый у адпаведнасцi з заканадаўствам. Гэта абумоўлена тым, што некаторыя забудоўшчыкi заключаюць з грамадзянамi дагаворы iнвеставання будаўнiцтва кватэр, а не дагаворы стварэння аб'ектаў долевага будаўнiцтва. "Пры гэтым iмi iгнаруецца той факт, што згодна з Iнвестыцыйным кодэксам Рэспублiкi Беларусь пад iнвестыцыйнай дзейнасцю разумеецца ўкладанне iнвестыцый з мэтай атрымання прыбытку, у той час як будаўнiцтва жылля ў большасцi выпадкаў ажыццяўляецца для паляпшэння грамадзянамi жыллёвых умоў", — растлумачылi ў прэс-службе Прэзiдэнта. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права накiроўваць забудоўшчыку ў якасцi дольшчыкаў канкрэтных грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. У выпадку калi такое накiраванне адсутнiчае, забудоўшчык мае права прымаць гэтых грамадзян у межах устаноўленай квоты з лiку тых, хто звярнуўся ў парадку чаргi. Дольшчык мае права ўступiць свае правы па дагавору блiзкiм сваякам, кола якiх вызначана. Указам прадугледжана, што ў выпадку, калi новы дольшчык мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, забудоўшчык павiнен пералiчыць яму кошт 1 кв.м у адпаведнасцi з цаной, устаноўленай для такiх грамадзян у гэтым жылым доме. Прыняцце ўказа не запатрабуе выдзялення дадатковых бюджэтных сродкаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выплата матэрыяльнай дапамогi ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны ў сувязi са святкаваннем 65-й гадавiны вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнi |
|