21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прашу падумаць пра гэта i прызнаць мяне ўдзельнiкам вайны

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прашу падумаць пра гэта i прызнаць мяне ўдзельнiкам вайны

Пытальнiк

 

...Ужо ў 1942 годзе былi створаны партызанскiя атрады. Мне было даручана заставацца на месцы ў Клецку. Я ўладкаваўся загадчыкам па гаспадарчай частцы на фабрыку. Яе ў 1943 годзе спалiлi партызаны, таксама пры маiм удзеле... Мне ўжо споўнiлася 90 гадоў. Часта мае ўнукi i праўнукi просяць расказаць пра вайну. Я спрабаваў дамагчыся, каб мяне прызналi ўдзельнiкам вайны. А цi толькi адну сям'ю я выратаваў? Я сам двойчы стаяў каля сценкi. У 1944 годзе працаваў у Клецкiм райваенкамаце па мабiлiзацыi насельнiцтва. У 1949 годзе ўдзельнiчаў у лiквiдацыi бандаў у заходнiх раёнах. На ўсё гэта ёсць пацвярджэннi ў пiсьмовым выглядзе, аднак нiякай удзячнасцi. Прашу падумаць пра гэта i прызнаць мяне ўдзельнiкам вайны.

 

Пётр Паўлавiч Немера, г. Баранавiчы.

, г. Баранавiчы.

Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ветэранах", удзельнiкамi вайны з'яўляюцца:

— вайскоўцы, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), якiя праходзiлi воiнскую службу або часова знаходзiлiся ў воiнскiх часцях, штабах i ўстановах, што ўваходзiлi ў склад дзейнай армii (флота) у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама падчас iншых баявых аперацый па абароне Айчыны;

— партызаны i падпольшчыкi;

— вайскоўцы, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы кiруючага i радавога саставу органаў унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi, якiя праходзiлi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны службу ў гарадах, удзел у абароне якiх залiчваецца ў выслугу гадоў для прызначэння пенсii на льготных умовах, вызначаных для вайскоўцаў воiнскiх часцей дзейнай армii;

— асобы вольнанаёмнага саставу Савецкай Армii, Ваенна-Марскога Флота, войск i органаў унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi, што займалi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны штатныя пасады ў воiнскiх часцях, штабах i ўстановах, якiя ўваходзiлi ў склад дзейнай армii, або знаходзiлiся ў гэты перыяд у гарадах, удзел у абароне якiх залiчваецца ў выслугу гадоў для прызначэння пенсii на льготных умовах, вызначаных для вайскоўцаў воiнскiх часцей дзейнай армii;

— супрацоўнiкi разведкi, контрразведкi i iншыя асобы, што выконвалi спецыяльныя заданнi ў воiнскiх часцях дзейнай армii, у тыле працiўнiка цi на тэрыторыi iншых дзяржаў у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны;

— работнiкi спецыяльных фармiраванняў Народнага камiсарыята шляхоў зносiнаў, народнага камiсарыята сувязi, плаваючага саставу прамысловых i транспартных суднаў i лётна-пад'ёмнага саставу авiяцыi Народнага камiсарыята рыбнай прамысловасцi СССР, марскога i рачнога флота, лётна-пад'ёмнага саставу авiяцыi Галоўпоўначмарпуцi, якiя былi пераведзены ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны на палажэнне вайскоўцаў i выконвалi задачы ў iнтарэсах дзейнай армii (флота) у межах тылавых гранiц дзейных франтоў (аператыўных зонаў флатоў);

— асобы, што прымалi ўдзел ва ўзброенай барацьбе з бандфармiраваннямi ў саставе знiшчальных батальёнаў, узводаў i атрадаў аховы народа, што дзейнiчалi з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года на тэрыторыi Украiнскай ССР, Беларускай ССР i Прыбалтыйскiх рэспублiк;

— асобы, што прымалi ўдзел у баявых дзеяннях супраць фашысцкай Германii i яе саюзнiкаў у складзе партызанскiх атрадаў, падпольных групаў у гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыi iншых дзяржаў.

...Пётр Паўлавiч даслаў у рэдакцыю велiзарны лiст, з якога мы надрукавалi толькi невялiкi ўрывак. Заяўнiк даволi падрабязна распавядае пра выратаванне iм сям'i савецкага афiцэра ў гады вайны на акупаванай тэрыторыi. Як ужо было сказана, "на ўсё ёсць пацвярджэннi ў пiсьмовым выглядзе". Аднак да лiста ў газету Пятром Паўлавiчам былi дададзены толькi ксеракопii асабiстых лiстоў адной з дачок выратаванай iм жанчыны — жонкi таго самага афiцэра (яна пражывае ў Валгаградзе, куды некалi пераехала выратаваная сям'я). Ёсць яшчэ ксеракопiя даведкi, выдадзенай заяўнiку ў 1993 годзе Клецкiм ваенкаматам. У ёй пазначана, у прыватнасцi, што мужчына з 6 лiпеня 1944 года па 1 лiстапада 1944 года працаваў служачым СА Клецкага райваенкамата. "Даведка складзена на падставе паказанняў сведкаў i выдадзена для падачы па месцы патрабавання". Нiякiх iншых дакументаў (i нават згадак пра iх iснаванне) у звароце няма. Напэўна, iх i не хапае для прызнання чытача ўдзельнiкам вайны? На жаль, нам таксама невядома, цi звяртаўся па iх паважаны чалавек у архiвы, а калi звяртаўся — дык з якiмi канкрэтна вынiкамi?..

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Ужо ў 1942 годзе былi створаны партызанскiя атрады. Мне было даручана заставацца на месцы ў Клецку. Я ўладкаваўся загадчыкам па гаспадарчай частцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика