21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лета як у тропiках плюс мяккая зiма

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лета як у тропiках плюс мяккая зiма

Такi сцэнарый клiмату акрэслiваюць навукоўцы Беларусi праз чвэрць стагоддзя

У апошнiя гады навукоўцы ўсё часцей пужаюць нас наступствамi глабальнага пацяплення. Моцныя ўраганы, засухi, паводкi або нечаканая гарачыня ўсё часцей сустракаюцца ў розных рэгiёнах планеты. Пра якiя сюрпрызы беларускага клiмату можа iсцi гаворка ў найблiжэйшыя гады i дзесяцiгоддзi карэспандэнту "Звязды" паведамiлi акадэмiк НАН Беларусi, аўтар кнiгi "Глабальныя i рэгiянальныя змяненнi клiмату: прычыны i наступствы" Уладзiмiр Логiнаў i намеснiк начальнiка Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вiктар Мельнiк

— Лiчыцца, што ў эру глабальнага пацяплення колькасць анамальных i экстрэмальных сiнаптычных з'яў iстотна павялiчваецца. Гэтая тэндэнцыя закранула i Беларусь?

Ул. Логiнаў:

— Сапраўды, у апошнiя гады колькасць шквалаў, засух, замаразкаў i навальнiц у нашай краiне iстотна павялiчылася. А вось туманаў, мяцелiц, галалёдаў i намаразi, у параўнаннi з 70-i гадамi мiнулага стагоддзя, стала менш. Агульная колькасць экстрэмальных з'яў у Беларусi iстотна не змянiлася.

В. Мельнiк:

— Я не стаў бы звязваць моцныя дажджы ў мiнулым месяцы з глабальным пацяпленнем. Так, сёлета ў чэрвенi ў Мiнску выпала 187 мм ападкаў, аднак максiмальная iх колькасць у нашай сталiцы была зафiксавана ў 1903 годзе, калi было ажно 237 мм (!)

— Глабальнае пацяпленне праяўляецца зараз выключна ў зiмовыя месяцы?

В. Мельнiк:

— Так. Маладое пакаленне сапраўдных зiмаў з моцнымi маразамi i добрым снегам увогуле не бачыла. Тэмпература сярэднестатыстычнага студзеня за гэты перыяд стала прыкладна на 3,5 градуса вышэйшая за клiматычную норму. Як правiла, у Беларусi спякотнае надвор'е адпавядала невялiкай колькасцi ападкаў. А вось у апошнiя гады ў нашай краiне стаў адзначацца феномен даволi цёплага i дажджлiвага лета, што больш нагадвае трапiчны клiмат. Такое надвор'е летам усё часцей робiцца для нас нормай.

— Аднак цi могуць сёння спецыялiсты хоць бы прыкладна акрэслiць "характар" будучай зiмы?

В. Мельнiк:

— Пачынаючы з 90-х гадоў, толькi ў 1996 годзе ў Беларусi была па-сапраўднаму халодная зiма. Тэндэнцыя статыстыкi апошнiх 20 гадоў сведчыць пра тое, што i сёлета зiма будзе дастаткова мяккай. Я ў гэтым упэўнены амаль цалкам.

Ул. Логiнаў:

— Спраўджальнасць сiнаптычных прагнозаў на 1—3 сутак складае каля 96 працэнтаў, а вось на месяц i большы тэрмiн — адпавядае толькi 60 працэнтам ва ўсiх краiнах свету. Да вельмi доўгатэрмiновых прагнозаў трэба ставiцца даволi спакойна. Цяпер асобныя даследчыкi сцвярджаюць, што рэгiянальны прагноз надвор'я дакладна прадугледзець больш чым на 2—3 тыднi немагчыма ўвогуле.

За апошнiя 20 гадоў самым цёплым на планеце быў 1998 год. Цёплымi былi i ўсе гады новага тысячагоддзя. Разам з тым, па iнфармацыi сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi (СМА), 2008 год стаў самым халодным у цэлым па планеце за апошнiя 8 гадоў. Аднак у Расii ён быў дастаткова цёплым, такiм, як у Беларусi i iншых краiнах Заходняй Еўропы.  

— Халаднаваты пачатак лета нас сёлета не вельмi радаваў. Паводле звестак iнфармацыйных агенцтваў, сёлетняя вясна, напрыклад, у Швецыi стала самай халоднай за апошнiя 150 гадоў. Можа, глабальнае пацяпленне ўжо пакрысе "вытыхаецца"?

Ул. Логiнаў:

— Існуюць асобныя меркаваннi наконт таго, што практычна максiмум iснуючага перыяду глабальнага пацяплення ўжо мiнуў. Кажуць, што цяпер пачынаецца слабенькае пахаладанне, калi iснуе 60—70-гадовы сiнаптычны цыкл. Аднак, многiя замежныя навукоўцы лiчаць, што на клiмат на нашай планеце моцна паўплывае фактар парнiковага эфекту, якi звязаны з дзейнасцю чалавека. Па гэтым сцэнарыi тэмпература на Зямлi павiнна пастаянна павялiчвацца з хуткасцю 0,15 градуса за 10 гадоў. Такое пацяпленне працягнецца i надалей, пакуль людзi будуць усё мацней спальваць арганiчнае палiва. Аднак у бiялагiчнай гiсторыi планеты прыкладна 6—8 тысяч гадоў таму iснаваў клiмат, калi сярэдняя тэмпература была большая, чым цяпер. Больш за тое, прыкладна 140 тысяч гадоў таму на Зямлi iснаваў клiмат недзе на 2—4 градусы цяплейшы, чым мы маем сёння. Чалавечага фактару тады ўвогуле не iснавала.

— У Беларусi многiя аматары паспяхова вырошчваюць вiнаград. Атрымлiваецца, што пацяпленне ўжо цяпер пачало карэктаваць сельскую гаспадарку краiны?

В. Мельнiк:

— За апошнiя 20 гадоў сярэднегадавая тэмпература ў Беларусi павялiчылася на 1,1 градуса. Такое пацяпленне ўжо зрушыла аграклiматычныя зоны з поўдня на поўнач прыкладна на 100 кiламетраў. Для Вiцебскай вобласцi i поўначы Мiнскай вобласцi такiя змены станоўча паўплывалi на сельскую гаспадарку рэгiёнаў, аднак на поўднi Беларусi сталi назiрацца больш працяглыя засухi.

— Уявiм, што парнiковы эфект будзе i надалей спрыяць развiццю глабальнага пацяплення на планеце... Чаго нам тады чакаць у найблiжэйшыя 10—20 гадоў?

Ул. Логiнаў:

— Паводле сутачных сцэнарыяў змянення клiмату на нашай планеце, у найблiжэйшае стагоддзе сярэдняя глабальная тэмпература паветра на Зямлi павялiчыцца на 2—3 градусы. На тэрыторыi Беларусi такое пацяпленне будзе больш iстотным — на 3—4 градусы i больш. Калi хуткасць змены тэмператур застанецца на ранейшым узроўнi, то, згодна з нашымi падлiкамi, за 25 гадоў сярэдняя тэмпература ў Беларусi можа павялiчыцца яшчэ на 1 градус.

— Што змогуць вырошчваць беларусы праз 25 гадоў?

Ул. Логiнаў:

— Тады мы будзем жыць у аграсiнаптычным поясе Кiеўскай вобласцi. У гэтым выпадку вяскоўцы змогуць упэўнена вырошчваць кукурузу, проса i вiнаград. Аднак стануць не самымi лепшымi ўмовы для вырошчвання лёну i бульбы, пачне знiкаць елка, iншыя холадаўстойлiвыя раслiны. Але, зноў заўважу, што гэта не прагноз, а толькi адзiн з магчымых сцэнарыяў змянення клiмату. Аднак i сёння яго ўжо трэба таксама ўлiчваць.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi сцэнарый клiмату акрэслiваюць навукоўцы Беларусi праз чвэрць стагоддзя У апошнiя гады навукоўцы ўсё часцей пужаюць нас наступствамi глабальнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика