21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сям'я вучыць любові

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сям'я вучыць любові

Сёння ў Беларусi ўпершыню адзначаецца Дзень сям'i, кахання i вернасцi

"Маё шчасце ў дзецях i кветках", — кажа жыхарка Чачэрска Галiна Родзiч, якая выхавала не толькi сваiх шасцёра, але i чатырнаццаць прыёмных дзяцей. Многiя дзецi ўжо выраслi, паехалi вучыцца, працуюць. I калi яны вяртаюцца дадому — гэта для Галiны Аляксееўны i яе мужа Мiкалая Васiльевiча сапраўднае шчасце. Гэтаму дзiцячаму дому сямейнага тыпу, а прасцей сям'i Родзiч, сёлета дванаццаць гадоў. Без сапраўднай вернасцi i любовi яна, безумоўна, не атрымалася б гэткай вялiкай i моцнай. Што датычыць кветак, безумоўна, i яны растуць добра, калi атулены пяшчотай i любоўю, як у сям'i.

У трох беларускiх гарадах — Мiнску, Полацку i Нясвiжы — сёння святкуюць Дзень сям'i, кахання i вернасцi. Апоўднi ў сталiцы ля трынаццацi станцый метро распачнецца акцыя пад назвай "Да шчаслiвай сям'i — разам з Пятром i Фяўронняй", падчас якой актывiсты будуць раздаваць кветкi-рамонкi з iнфармацыйнымi лiсткамi з выявай святых Пятра i Фяўроннi, апекуноў сям'i i шлюбу Праваслаўнай царквы. У Палацы моладзi 12 шматдзетных сем'яў сталiцы будуць узнагароджаныя медалём "Каханне за вернасць". Як патлумачылi "Звяздзе" ў аргкамiтэце мерапрыемства, адна з галоўных умоў адбору кандыдатаў — жыццё ў шлюбе не менш за 25 гадоў.

— За 16 гадоў у нашай краiне было зроблена 2,5 млн абортаў, — кажа дацэнт кафедры фiзiятэрапii i курорталогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Iгар Рыбiн. — Iдзе сапраўдная бiтва памiж дабром i злом, i дэмаграфiчная перамога ў барацьбе на беларускiм духоўным фронце павiнна быць за намi.

— На жаль, паняцце кахання ў шлюбе сёння падменена паняццем шлюбнага кантракту, — разважае галоўны спецыялiст Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Вiктар Сушчэвiч. — Сям'я ў вынiку часам будуецца на шлюбным кантракце, а не на каханнi. У той жа час пад каханнем многiя разумеюць толькi сэкс.

— На сёння ў Беларусi, пачынаючы з 1993 года, назiраецца дэпапуляцыя — калi колькасць памерлых перавышае колькасць тых, хто нараджаецца. I аднымi толькi эканамiчнымi мерамi выправiць дэмаграфiчную сiтуацыю немагчыма, — упэўнены Вiктар Сушчэвiч. — Неабходна змянiць погляд грамадства на гэту праблему.

Мiж iншым, апошнiя даследаваннi не надаюць бадзёрасцi: ледзь не палова шлюбаў заканчваюцца разводам, 22 тысячы немаўлят (!) нараджаюцца па-за шлюбам, ды i колькасць сацыяльных сiротаў у Беларусi дасягнула 30 тысяч. Моды на вялiкую сям'ю ў Беларусi няма, траiх дзяцей выхоўваюць усяго толькi два працэнты беларускiх сем'яў. Пэўныя зрухі ў грамадстве апошнім часам адбываюцца, але іх пакуль недастаткова.   Выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага Экзархата Уладзiмiр Грозаў лiчыць, што негатыўны вобраз бацькоў павiнен выцясняцца iх станоўчым вобразам.

— І наша мэта, — гаворыць Уладзiмiр Грозаў, — паказаць духоўную традыцыю, якая выцяснiла б той бруд, якi спрабуе ўвайсцi ў наша жыццё пад розным аблiччам.

— Вось ужо на працягу 15 гадоў мы маем магчымасць рабiць фiльмы хрысцiянскай тэматыкi, — працягвае рэжысёр-мультыплiкатар Iрына Кадзюкова. — Гiсторыя пра Пятра i Фяўронню шмат стагоддзяў iснавала ў вуснай народнай традыцыi. I наша праца — гэта толькi адна з тэлевiзiйных спробаў расказаць гэтую гiсторыю. Вельмi важна, што яна з'явiлася ў адаптаваным для дзяцей выглядзе: бо як яшчэ мы можам патлумачыць дзецям, што такое Вера?

— У Расii Дзень сям'i, кахання i вернасцi праводзiцца на працягу апошнiх двух гадоў, але ўжо атрымаў афiцыйны статус агульнана- цыянальнага расiйскага свята. Сёння яго курыруе жонка расiйскага прэзiдэнта Святлана Мядзведзева Да рэвалюцыi ж гэта было штогадовае свята ў царскай Расii, — расказвае старшыня праваслаўнага брацтва ў гонар святога Архiстратыга Мiхаiла Алег Дзiхцiеўскi.

— Сёлета ў Расii свята афiцыйна праводзiцца ў трох гарадах: Маскве, Мураме i Сочы, — дапаўняе супрацоўнiк пасольства Расiі ў Беларусі Аляксандр Фёдараў.

— Калi мы хочам захаваць сябе як народ, як культурнае грамадства, як маральнае i рэлiгiйнае грамадства, мы мусiм зразумець, калі сям'я будзе ўзорам любовi i вернасцi, тады нашы дзецi будуць старацца па гэтым узоры жыць, — упэўнены Алег Дзiхцiеўскi.

Iлья Лапато

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Беларусi ўпершыню адзначаецца Дзень сям'i, кахання i вернасцi "Маё шчасце ў дзецях i кветках", — кажа жыхарка Чачэрска Галiна
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика