21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не дражнiце маўклiвага забойцу

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не дражнiце маўклiвага забойцу

"Маўклiвым забойцам" медыкi празвалi артэрыяльную гiпертэнзiю (АГ), якая з'яўляецца самым распаўсюджаным захворваннем у групе сардэчна-сасудзiстых хваробаў. Яна сустракаецца ў 30-40 працэнтаў дарослага насельнiцтва ва ўсiх развiтых краiнах свету.  

 

Як патлумачыла загадчыца кардыялагiчнага аддзялення № 2 РНПЦ "Кардыялогiя", старшыня Беларускай лiгi па барацьбе з высокiм артэрыяльным цiскам Iрына Лазарава, у нашай краiне шырокiх эпiдэмiялагiчных даследаванняў па АГ не праводзiлася. Аднак на рэпрэзентатыўных выбарках частата выяўлення АГ у дарослага насельнiцтва ў Беларусi складае 39 працэнтаў у мужчын i 41 працэнт у жанчын. Пры гэтым ведаюць аб наяўнасцi ў iх АГ 37 працэнтаў мужчын i каля 58 працэнтаў жанчын, лечацца 21 i 45 працэнтаў адпаведна, а лечацца эфектыўна толькi 5,7 працэнта мужчын i 17 працэнтаў жанчын.

У свеце сардэчна-сасудзiстыя захворваннi з'яўляюцца прычынай смяротнасцi больш чым у палове выпадкаў (52 працэнты). Найбольш эфектыўна лечаць АГ у ЗША, але i там мэтавага ўзроўню артэрыяльнага цiску (АЦ) дасягае толькi трэць пацыентаў. Узровень кантролю АЦ у Еўропе нiжэйшы, асаблiва ва Усходняй. Паводле слоў Iрыны Лазаравай, у наяўнай сiтуацыi ёсць вiна як урачоў, якiя недастаткова настойлiва тлумачаць пацыентам неабходнасць строгага кантролю за АЦ i выкананнем мераў прафiлактыкi, так i самiх пацыентаў, якiя халатна ставяцца да свайго здароўя.

Сёння хворымi на артэрыяльную гiпертэнзiю прызнаюцца людзi з цiскам, вышэйшым за 140 на 90. Сярод фактараў рызыкi развiцця АГ I. Лазарава назвала ўзрост (мужчыны пасля 55 гадоў i жанчыны пасля 65), курэнне, маларухомы лад жыцця, прыём гарманальных прэпаратаў, неспрыяльнае сацыяльна-эканамiчнае становiшча, а таксама абдамiнальнае атлусценне — паводле апошнiх рэкамендацый еўрапейскiх спецыялiстаў, акружнасць талii мужчын не павiнна перавышаць 94 см, жанчын — 80 см, калi яна большая, можна гаварыць пра парушэннi тлушчавага абмену.

Артэрыяльная гiпертэнзiя — шматфактарная хвароба. Яе развiццё абумоўлена ўзаемадзеяннем генетычных парушэнняў i набытымi зменамi рэгуляцыi кровазвароту. Акрамя мутацыi генаў, развiццё АГ можа быць абумоўлена парушэннем водна-солевага абмену i празмерным ужываннем солi, перанапружваннем вышэйшай нервовай дзейнасцi, парушэннем рэгуляцыi нырачнага крыватоку, пагаршэннем расцяжнасцi сасудаў, злоўжываннем алкаголем i г.д. Сярод немедыкаментозных спосабаў барацьбы з АГ I. Лазарава агучыла памяншэнне спажывання кухоннай солi да 5-6 г у суткi (сярэднi беларус за дзень з'ядае 15-20 г), знiжэнне вагi цела, скарачэнне ўжывання алкаголю, змяненне дыеты (абмежаванне жывёльнага тлушчу, кавы, павелiчэнне спажывання садавiны i гароднiны, морапрадуктаў), павелiчэнне фiзiчнай нагрузкi. Дарослым неабходна як мiнiмум 2,5 гадзiны на тыдзень аэробнай фiзiчнай актыўнасцi ўмеранай iнтэнсiўнасцi цi 1 гадзiну 15 хвiлiн высокай актыўнасцi. "Для пацыентаў, якiя хварэюць на ССЗ, найбольш фiзiялагiчнай будзе хадзьба — не менш 5-6 км у дзень", — расказала Iрына Лазарава. Неабходна адмовiцца ад курэння.

Што датычыцца медыкаментознага лячэння, яна падкрэслiла, наколькi важна разумець, што гiпертэнзiйная тэрапiя павiнна быць пастаяннай. Нiякага курсавага лячэння ад АГ не iснуе. "Гэта не грып i не бранхiт, якiя можна вылечыць за 2 тыднi. Першасная артэрыяльная гiпертэнзiя (90 працэнтаў усiх гiпертэнзiй) — не вылечваецца. Мэта нашага лячэння — дасягненне аптымальнага (мэтавага) артэрыяльнага цiску. Для людзей, хворых на гiпертанiю, гэта нiжэй 140 на 90. Але для тых, у каго ёсць спадарожныя хваробы, напрыклад, цукровы дыябет, мэтавыя лiчбы будуць нiжэйшымi (нiжэй за 130 на 85). Медыкi сёння раяць камбiнаваныя прэпараты 24-гадзiннага дзеяння, якiя нармалiзуюць артэрыяльны цiск на працягу сутак. За мяжой амаль пагалоўна людзi пасля 40 гадоў прымаюць кардыёмагнiл, у склад якога ўваходзiць аспiрын, для прафiлактыкi развiцця ССЗ. Iрына Лазарава адзначыла, што калi пацыенты з артэрыяльнай гiпертэнзiяй, з некарэгiраваным артэрыяльным цiскам будуць прымаць аспiрын, у iх значна ўзрасце рызыка развiцця iнсультаў. "Калi ў чалавека няма кампенсаванай лiчбы цiску, яму прымаць аспiрын з мэтай прафiлактыкi нельга. Спачатку трэба дасягнуць нармальных (мэтавых) лiчбаў артэрыяльнага цiску i толькi тады прымаць аспiрын".

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Маўклiвым забойцам" медыкi празвалi артэрыяльную гiпертэнзiю (АГ), якая з'яўляецца самым распаўсюджаным захворваннем у групе сардэчна-с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика