21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лён, як бульба, — наша ўсё!

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лён, як бульба, — наша ўсё! Дзяўчат на дарогах не будзе, амапаўцы створаць калiдоры для "зорак"

31 кантрольна-прапускны пункт будзе працаваць на вулiцах горада перад "зонамi бяспекi" падчас "Славянскага базару ў Вiцебску". Калi будзе неабходна, iх колькасць павялiчаць. Пра гэта расказаў "Звяздзе" начальнiк аховы правапарадку УУС Вiцебскага аблвыканкама Iгар Скарынкiн.

Паводле ягоных слоў, каб трапiць на канцэрт у амфiтэатр, фактычна прыйдзецца тры разы прайсцi кантроль. Наогул у фестывальны цэнтр нельга праходзiць з вялiкiмi торбамi, напоi павiнны быць у празрыстай тары аб'ёмам да 0,5 лiтра, тэтрапакеты з сокамi таксама такiх жа аб'ёмаў...

Разам з мiлiцыянерамi ў форме за парадкам будуць сачыць iх калегi ў цывiльным. Такая практыка сябе апраўдала падчас "базару" летась. Патрульныя будуць з сабакамi Дэпартамента "Ахова" i вайсковай часцi — яны будуць выяўляць наркотыкi, выбуховыя рэчывы.

Як i летась, фестываль пройдзе пад знакам цвярозасцi. У радыусе 500 метраў ад фестывальных падзей нельга будзе купiць спiртное, уваход у "зоны бяспекi" нават з пiвам забаронены. Што датычыцца рэстаранаў i кавярняў, i там "нальюць" толькi тым, хто раней заказаў правядзенне "вечароў" i гэтак далей.

Наконт аховы "зорак". Ва ўсiх гатэлях кругласутачна выходзяць на дзяжурства мiлiцыянеры. Як адзначылi ва УУС, нiхто з дырэктараў не звяртаўся з просьбамi ахоўваць iх "зорак", бо ў кожнай "зоркi" ёсць свае ахоўнiкi. Калi ўсё-такi спатрэбiцца, будуць заключаны адпаведныя дагаворы на платнай аснове. Па традыцыi, мужныя амапаўцы створаць "калiдоры" для праходу знакамiтасцяў да грымёрак амфiтэатра i далей.

А вось дзяўчат — рэгулiроўшчыц дарожнага руху сёлета на фестывалi не будзе. Як пажартаваў адзiн "iнфарматар" ад мiлiцыi, амаль усе зацяжаралi, знаходзяцца ў дэкрэтных водпусках. I з'явяцца "фестывальныя" дзецi...

У цэнтры горада ўсталявалi яшчэ больш камер вiдэаназiрання. Дарэчы, i побач з КПП мiлiцыянеры будуць здымаць усiх, хто ўваходзiць, каб потым у выпадку чаго можна было б лёгка "вылiчыць" падазроных ва ўчыненнi злачынстваў. Колькасць мiлiцыянераў, якiя будуць ахоўваць фестывальны горад, трымаюць у сакрэце. Толькi адзначаецца, што i з другiх рэгiёнаў прыбылi мiлiцыянеры. А за парадкам на дарогах будзе таксама сачыць вядомае падраздзяленне "Страла".

 

Лён, як бульба, — наша ўсё!

У старажытнага Вiцебска, бадай, ужо зусiм хутка з'явiцца яшчэ адзiн ганаровы "тытул". "Культурная сталiца" нашай краiны становiцца i сталiцай лёну, усяго таго, што з iм звязана.

Упершыню падчас "базару", лiтаральна на наступны дзень пасля яго афiцыйнага адкрыцця, пройдзе ўнiкальны фестываль "Вiцебск. Феерыя лёну".

Як расказала "Звяздзе" аўтар iдэi правядзення гэтага фестывалю пiяр-менеджар асацыяцыi "Вiцебск i кампанiя" Таццяна Лапiна, у цэнтры горада — насупраць папулярнага сярод "зорак" гатэля "Эрыдан", прама на вулiцы арганiзуюць паказ адзення, зробленага з лёну, сувенiраў. I прама на месцы ўсе ахвотныя змогуць купiць тое, што iм спадабаецца.

У праграме фестывалю таксама дзiцячае свята ў заапарку. Тут хлопчыкi i дзяўчаткi змогуць памаляваць на льняных тканiнах, паўдзельнiчаць у конкурсах. Арганiзуюцца латарэi. Iльняное чаяпiцце i такi ж абед таксама заяўлены ў праграме першага льнянога фестывалю. Падчас iх спецыяльна запрошаныя госцi змогуць ацанiць не толькi смачныя стравы, але i асабiста ўпэўнiцца, што льняныя вырабы — вельмi добры аксесуар для сервiроўкi сталоў.

У найблiжэйшых планах — арганiзацыя спецыяльных тураў для замежнiкаў. Яны змогуць арганiзавана прыехаць у Вiцебск i наведаць розныя паказы, прэзентацыi льняных вырабаў. Нават iльняны карнавал (аналаг знакамiтага бразiльскага) абавязкова пастараюцца арганiзаваць.

На жаль, сёння ў беларускiх крамах вырабы з лёну — рэдкасць. Праблема вырашыцца ў "культурнай сталiцы", калi ў Вiцебску адкрыецца фiрмовая крама аршанскага льнокамбiната. Тут будзе створаны i музей, дзе можна будзе ўбачыць традыцыйныя прадметы працы для перапрацоўкi лёну i нават паглядзець фiльм па тэме. Кiно раскажа пра гiсторыю льняной вытворчасцi, на кадрах будуць фрагменты таго, як лён расце, як потым збiраюць ураджай, як лён пераўтвараецца ў адзенне, сувенiры. Акрамя ўсяго, "творчы цэнтр" пры краме стане генератарам розных iдэй. Тут змогуць аб'яднацца мастакi i дызайнеры, усе прыхiльнiкi лёну...

— На Захадзе льняныя вырабы вельмi дарагiя, — расказвае Таццяна Лапiна. — Людзi там вельмi цэняць iльняныя тканiны, бо добра ведаюць, што лён вельмi карысны для здароўя. Мы ж пакуль што не вельмi цэнiм тое багацце, якое ў нас ёсць. Лён цесна звязаны з гiсторыяй i традыцыямi беларускага народа. На льняную тканiну калiсьцi прымалi дзiця i на ёй у апошнi шлях праводзiлi нябожчыка. Калi дзiця дрэнна спiць, можна пакласцi яму льняную цацку з травамi ўнутры. Менавiта так рабiлi нашы продкi. Лён павiнен стаць такiм жа "сiмвалам" Беларусi, як i бульба. I мы — энтузiясты, пры падтрымцы мясцовых уладаў ужо робiм многае, каб так i было насамрэч...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

"Зоркi" прачытаюць... Ленiна i гiсторыю КПСС

У такiм любiмым "зоркамi" эстрады вiцебскiм трохзорным гатэлi "Эрыдан" знакамiтасцi могуць пачытаць кнiгi, напiсаныя Ленiным, гiсторыю КПСС.

— Наш гатэль усяго толькi на 25 нумароў, — расказвае генеральны дырэктар гатэля "Эрыдан" Аляксандр Ходасаў. — Параўнальна невялiкi i ўтульны. Кожны нумар не падобны на iншы. Гасцям гэта падабаецца. Бо на адным "базары" можна жыць у адным нумары, на наступным — у iншым. Хоць некаторыя нумары "замацаваныя" за канкрэтнымi зоркамi... Напрыклад, Бабкiнай.

Сёлета ў "Эрыдане" будуць жыць кампазiтар Райманд Паўлс, Лайма Вайкуле, Пахмутава з Дабранрававым, паэт Еўтушэнка, усе тэатральныя "зоркi". Барыс Маiсееў неяк папрасiўся з чатырохзорнай "Лучосы" пасялiцца ў "Эрыдане". Цяпер ён — традыцыйны жылец.

Калi дырэктар вадзiў па калiдорах i паказваў нумары, я звярнуў увагу на тое, што ў калiдорах на стэлажах стаяць рэдкiя цяпер кнiгi — працы Ленiна з поўнага збору, гiсторыя КПСС... Дызайнер гатэля — чалавек з гумарам. Ды яшчэ i з фантазiяй. У нумарах, напрыклад, сталы зробленыя на "каркасе" швейных машынак, самыя розныя старыя прадметы быту iдэальна ўпiсваюцца ў iнтэр'ер. Каб купiць рарытэтныя прадметы, спецыяльна даюцца аб'явы ў СМI. Ёсць стары самавар — нясiце.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У старажытнага Вiцебска, бадай, ужо зусiм хутка з'явiцца яшчэ адзiн ганаровы "тытул". "Культурная сталiца" нашай краiны станов
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика