Нырнуць не штука... Кiм вынырнуць?
Нырнуць не штука... Кiм вынырнуць?
Ліст у нумар
Пасля дажджоў ды непагадзi, нарэшце, прыйшло цяпло. Людзi iдуць i едуць да рэк i вадаёмаў, каб адпачыць, атрымаць асалоду ад сонечных i водных працэдур. Асноўная небяспека для тых, хто любiць паныраць — выцяцца галавой аб дно цi выпадковы прадмет. Часцей за ўсё пры гэтым траўмуецца шыйны аддзел пазваночнiка, пасля чаго пацярпелы сам выбрацца на бераг ужо не можа. Калi здарыўся цуд i яму дапамаглi, трэба адразу ж пакласцi яго на спiну, на любы цвёрды шчыт i адвезцi ў бальнiцу. Аперацыi па "сшываннi" спiннога нерва нiдзе пакуль не праводзяцца. Таму тыя, хто ўсё ж выжыў, штогод папаўняюць спiс цяжкiх iнвалiдаў. У асноўным гэта маладыя людзi да 30 гадоў, i гэта становiцца трагедыяй не толькi для iх, але i для родных. Я вырас на берагах рэк Вычагды (г. Сыктыўкар) i Бярэзiны (г. Бабруйск), таму ныраў заўсёды i ўсюды, дзе была вада: у рэчкi, у кар'еры, з вышак, з мастоў... Здаралася, што тварам цi далонямi кранаўся дна, але гэта мяне не спыняла. Пакуль... У той чэрвеньскi дзень можна было абысцiся i без нырца, але прывычка зрабiла сваё... Мне пашанцавала — выцягнулi. Заключэнне дактароў, як прысуд: кампрэсiйны пералом пазваночнiка ў шыйным i грудным аддзелах з пашкоджаннем спiннога нерва, поўны паралiч тулава. З таго жудаснага дня прайшло 28 гадоў — у ложку, у iнвалiднай калясцы з пасведчаннем iнвалiда І групы пажыццёва i запiсам: "мае патрэбу ў пастаянным пабочным доглядзе". Таму ўсiм, хто збiраецца да мораў i рэчак, хачу сказаць, што нырнуць не штука. Толькi б не вынырнуць так, як я. Валерый ВАСIЛЕЎСКI, г.п. Глуск. г.п. Глуск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля дажджоў ды непагадзi, нарэшце, прыйшло цяпло. Людзi iдуць i едуць да рэк i вадаёмаў, каб адпачыць, атрымаць асалоду ад сонечных i водных працэду
|
|