21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Паведамiць пра дзедаўшчыну зараз можна на сайце Генпракуратуры Беларусi. Для павышэння эфектыўнасцi барацьбы з магчымымi негатыўнымi праяўленнямi на афiцыйным сайце Генеральнай пракуратуры (www.prokuratura.gov.by) адчынены спецыяльны раздзел "За законнасць у войсках". Наведвальнiкам гэтага сайта прапануецца накiроўваць свае паведамленнi аб супрацьпраўных праяўленнях на электронны адрас пошты VTO2009@MAІL.RU або iнфармаваць па тэл. 203-59-36, 203-79-86. Пасля праверкi звестак iм будзе дадзена належная прававая ацэнка.

 У Слаўгарадскiм раёне загiнула 4-гадовая дзяўчынка, якая знаходзiлася ў дзiцячым садку. Дзiця гуляла ў альтанцы на тэрыторыi садка ў вёсцы Лапацiчы, заблыталася ў вяроўцы, што вiсела, i загiнула. Усё адбылося за лiчаныя хвiлiны, пакуль выхавальнiца па нейкiх прычынах адсутнiчала. У дачыненнi да выхавальнiцы ўзбуджана крымiнальная справа.

 Жыхар Аршанскага раёна i пастаўчанiн сталi ахвярамi вогнiшча купальскай ноччу. У Паставах 33-гадовага мужчыну, што скокнуў у вогнiшча, з агню дасталi супрацоўнiкi РАНС. З апёкамi 2-й i 3-й ступеняў ён быў накiраваны ў бальнiцу. Не пераадолеў вогненную перашкоду i пастух СВК "Купалаўскi" Аршанскага раёна. З апёкамi твару, грудной клеткi i дыхальных шляхоў ён таксама трапiў у бальнiцу.

 Наркагандлярка з вёскi Бордзiлы Чавускага раёна прыгаворана судом да пазбаўлення волi на 8 гадоў. Летам мiнулага года яна стала збiраць дзiкарослы мак у суседнiх вёсках i арганiзавала продаж высушанай макавай саломкi знаёмым. У яе доме знойдзена больш за 3 кг высушанага зелля.

 У нямецкiм Кёльне невядомыя абрабавалi фармацэўтычны завод канцэрна Bayer, скраўшы 320 тысяч таблетак ад iмпатэнцыi "Лявiтра". Рынкавы кошт скрадзеных прэпаратаў складае 5 млн еўра. Чацвёра злачынцаў непрыкметна зрабiлi лаз у агароджы i пралезлi на тэрыторыю завода. Зараз прадстаўнiкi правапарадку чакаюць з'яўлення таблетак на чорным рынку. Менавiта гэтыя лекi лiчацца самымi паспяховымi прэпаратамi Bayer. Летась канцэрн зарабiў на iх 341 млн еўра.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ      У Германii 6 палiцэйскiх машын 40 хвiлiн гналiся за трактарам, што рухаўся з хуткасцю 20 км у гадзiну. 23-гадовы немец прыехаў у начны клуб з сяброўкай на яе машыне, аднак дзяўчына з'ехала, не пажадаўшы забраць кавалера з сабой. Тады ён вырашыў транспартную праблему, украўшы трактар, што стаяў побач, i паехаў дадому. Правоў на кiраванне ў яго не было. Усе спробы палiцыi спынiць яго былi безвынiковымi. Нават упырскванне перцавага газу ў кабiну. На шляху трактара рассцiлалi стужкi з шыпамi, але тоўстыя шыны не прабiвалiся. Пасля таго, як п'яны "трактарыст" пратаранiў палiцэйскi аўтамабiль i сутыкнуўся з iншай машынай, вартавыя парадку пайшлi на радыкальныя меры — расстралялi колы з табельнай зброi i спынiлi неўтаймоўны трактар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Германii 6 палiцэйскiх машын 40 хвiлiн гналiся за трактарам, што рухаўся з хуткасцю 20 км у гадзiну. 23-гадовы немец прыехаў у начны клуб з сяброўк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика