21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падрыхтоўка абiтурыентаў па дакладных навуках не палепшылася

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падрыхтоўка абiтурыентаў па дакладных навуках не палепшылася

Прыёмная кампанiя-2009

 

Колькасць уладальнiкаў стабальных сертыфiктатаў цэнтралiзаванага тэсцiравання павялiчылася ў гэтым годзе ўтрая — абсалютным вынiкам могуць пахвалiцца 206 абiтурыентаў (летась такiх шчаслiўцаў было 77). Аднак калi ў мiнулым годзе рэкордная за ўсю гiсторыю правядзення ЦТ колькасць стабальнiкаў была зарэгiстравана на iспытах па матэматыцы (55 чалавек), то сёлета проста блiскучыя веды прадэманстравалi ўдзельнiкi ЦТ па беларускай мове, у якiх 122 стабальныя вынiкi.  

Як паведамiў учора на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, на фоне росту максiмальных вынiкаў сёлета скарацiлася i колькасць нулявых вынiкаў, што пацвярджае рэальнасць патрабаванняў да ведаў абiтурыентаў i сведчыць пра iстотнае спрашчэнне педагагiчных тэстаў. Дарэчы, нягледзячы на апасеннi наконт неканкурэнтаздольнасцi выпускнiкоў, якiя навучалiся па пераходных вучэбных праграмах, iстотнай рознiцы ў сярэднiм бале выпускнiкоў 11-х i 11-х штрых-класаў не назiраецца.

— Я хачу паведамiць, што ўсе стабальнiкi — гэта невыпадковыя людзi, — падкрэслiў Мiкалай Фяськоў. — Мы заўсёды цiкавiмся школьнымi адзнакамi такiх абiтурыентаў, месцам iх вучобы, педагогамi, якiя працавалi з гэтымi дзецьмi, i вынiкамi цэнтралiзаванага тэсцiравання па iншых дысцыплiнах. Магу вас запэўнiць, што гэта добра падрыхтаваныя i ўсебакова развiтыя маладыя людзi. Як правiла, i па двух iншых тэстах вынiкi ў гэтых маладых людзей не нiжэйшыя чым 90 балаў. Па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання па хiмii чатыры "стабальнiкi" ў гэтым годзе — выпускнiкi Лiцэя БДУ. Хiмiчная, фiзiчная, матэматычная школы ў гэтай навучальнай установе надзвычай моцныя, што лiцэiсты пастаянна пацвярджаюць на розных мiжнародных iнтэлектуальных спаборнiцтвах.

Праўда, ёсць i супрацьлеглыя прыклады, калi вучнi, якiя маюць у школе высокiя адзнакi, на тэсцiраваннi набiраюць дастаткова нiзкiя балы. Так, выпускнiк гомельскай школы, якi меў у атэстаце васьмёрку па матэматыцы, здолеў набраць на тэсцiраваннi толькi адзiн бал, што, зразумела, выклiкала шок у яго сям'i.

Увогуле, не сакрэт, што кожны год самыя горшыя вынiкi беларускiя абiтурыенты дэманструюць на ЦТ па матэматыцы i фiзiцы. Увогуле ўзровень падрыхтоўкi па дакладных дысцыплiнах даволi значнай колькасцi абiтурыентаў працягвае знiжацца. Вынiкi ўдзельнiкаў ЦТ гэтага года сведчаць пра тое, што матэматычная падрыхтоўка беларускiх абiтурыентаў, на жаль, не палепшылася. Так, амаль 27 тысяч чалавек, што складае 24 працэнты ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў ЦТ па матэматыцы, атрымалi па гэтай дысцыплiне 10 балаў i менш. Летась пераважная колькасць уладальнiкаў такiх нiзкiх балаў не былi б дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе. Але сёлета ў конкурсе можна ўдзельнiчаць нават з адным тэставым балам. Мiж iншым, 254 абiтурыенты (0,23 працэнта ад агульнай колькасцi) завяршылi выпрабаванне ўвогуле з нулявым вынiкам.

80 балаў i больш набралi толькi 1,5 працэнта абiтурыентаў (гэта крыху больш як 1,5 тысячы чалавек). 50 балаў i больш — больш як 14 тысяч чалавек (12,4 працэнта). Да 100 балаў "дацягнулiся" ў гэтым годзе 32 абiтурыенты (летась было 55 абсалютных вынiкаў). Адзiн абiтурыент набраў 97 балаў, 5 чалавек — 96 балаў i 119 чалавек — 95 тэставых балаў.

Па фiзiцы 70 працэнтаў абiтурыентаў набралi 20 i менш балаў. I толькi два абiтурыенты здолелi набраць 100 балаў па гэтай дысцыплiне.

— Нават папярэднi аналiз сведчыць пра тое, што самыя нiзкiя вынiкi дэманструюць выпускнiкi папярэднiх гадоў, а таксама выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя не заўсёды могуць пахвалiцца добрай агульнаадукацыйнай падрыхтоўкай, — каментуе Мiкалай Фяськоў. — Таму яны i не вытрымлiваюць канкурэнцыi. А лепшыя вынiкi — у выпускнiкоў гiмназiй i лiцэяў, што таксама не стала для нас нечаканасцю. Дарэчы, мы заўважылi, што ўжо праз год пасля заканчэння школы пры паўтарэннi спробы паступлення абiтурыенты дэманструюць горшыя вынiкi — узровень iх ведаў рэзка знiжаецца. Аднак абiтурыенты, якiя закончылi школу да 1996 года, дэманструюць больш стабiльныя веды. I ўсё ж такi, калi ўлiчыць, што матэматыка i фiзiка з'яўляюцца, як правiла, профiльнымi экзаменацыйнымi дысцыплiнамi (яе здаюць будучыя iнжынеры, канструктары, праграмiсты, матэматыкi), то хацелася б, каб нулявых вынiкаў усё ж такi не было. Тым больш што ў тэстах маюцца элементарныя заданнi, адказы на якiя можна даць увогуле без пiсьмовых падлiкаў... Напрыклад, сёлета ў нас былi ў тэстах па матэматыцы заданнi, з якiмi справiлiся больш як 90 працэнтаў удзельнiкаў.

Так, абiтурыентам было прапанавана вызначыць дыяганаль паралелаграма. Справiлiся з гэтай задачай 93,1 працэнта, але 7 працэнтаў усё адно не змаглi даць правiльны адказ на элементарную задачку. Цi, напрыклад, на графiку змянення тэмпературы на працягу сутак трэба было вызначыць, якая была тэмпература ў 10 гадзiн. Для 90,7 працэнта абiтурыентаў нiякiх цяжкасцяў не было, але для 9 працэнтаў "расшыфраваць" графiк аказалася праблематычным.

— Нас заўсёды папракалi ў празмернай складанасцi тэстаў, таму мы свядома пайшлi на ўключэнне сёлета ў тэсты такiх элементарных заданняў. I што ў вынiку атрымалi? Практычна ўсе абiтурыенты з iмi справiлiся, — падкрэслiў Мiкалай Фяськоў. — Мiж iншым, каэфiцыент складанасцi любога задання залежыць ад колькасцi абiтурыентаў, якiя далi на яго правiльны адказ. Чым меншая колькасць справiлася, тым большую "вагу" мае такое заданне пры падлiку тэставага бала i наадварот. Абiтурыенты, якiя набралi нуль тэставых балаў, таксама справiлiся з гэтымi заданнямi, вось толькi iх "вага" была некалькi сотых цi дзясятых бала. Такiм чынам, пры наяўнасцi аднаго цi двух правiльна выкананых заданняў абiтурыенты ўсё адно атрымалi нуль тэставых балаў. Я хачу, каб усе зразумелi, што лёгкiя заданнi маюць дрэнную дыферэнцыравальную здольнасць i не могуць выкарыстоўвацца для складання рэйтынгавага спiсу прэтэндэнтаў на студэнцкi бiлет, як i звышскладаныя заданнi, з якiмi не зможа справiцца нi адзiн з абiтурыентаў.

Мiкалай Фяськоў канстатаваў, што з кожным годам колькасць абiтурыентаў, якiя здаюць на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi беларускую мову, працягвае змяншацца. На яго думку, гэта можа быць звязана з тым, што, як правiла, дзецi, якiя выбiраюць на ЦТ беларускую мову, аднолькава добра валодаюць i беларускай, i рускай мовамi. Таму на фоне знiжэння агульнай моўнай адукаванасцi маладых людзей не варта здзiўляцца, што змяншаецца i колькасць абiтурыентаў, якiя свядома робяць выбар на карысць беларускай мовы, па меркаваннi многiх, больш складанай. Па словах Мiкалая Фяськова, у абiтурыентаў ёсць магчымасць выбару мовы пры здачы тэста i па ўсiх iншых дысцыплiнах. На ЦТ па гiсторыi Беларусi 62 працэнты яго ўдзельнiкаў абралi менавiта беларускую мову, на ЦТ па сусветнай гiсторыi — 10 працэнтаў, а на iншых дысцыплiнах колькасць маладых людзей, якiя пажадалi здаваць тэсты на беларускай мове, вагалася ад 4 да 6 працэнтаў. "Нават калi ў нейкiм пункце правядзення ЦТ быў толькi адзiн абiтурыент, якi выказаў жаданне здаваць тэст на беларускай мове, мы давалi яму такую магчымасць", — запэўнiў Мiкалай Фяськоў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць уладальнiкаў стабальных сертыфiктатаў цэнтралiзаванага тэсцiравання павялiчылася ў гэтым годзе ўтрая — абсалютным вынiкам могуць пахвалiцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика