21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самы багаты беларус заплацiў за год каля 400 млн рублёў падаткаў

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самы багаты беларус заплацiў за год каля 400 млн рублёў падаткаў

Гадавы план па зборы падаткаў будзе выкананы, паведамiў учора журналiстам намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Васiль Каменка.

У прыватнасцi, спецыялiст адзначыў, што за першае паўгоддзе ў Беларусi падатковыя арганiзацыi накiравалi ў бюджэт 14,8 трлн рублёў даходаў, што адпавядае 97,3 працэнта ад плана. Недабор падаткаў склаў 413,3 млрд рублёў. Васiль Каменка адзначыў, што збор падаткаў сёлета ўскладнiўся ў сувязi са скарачэннем вытворчасцi прадукцыi i не вельмi добрымi паказчыкамi па знешнiм гандлi. Разам з тым, ужо цяпер бачна, як станоўча дзейнiчае комплекс першачарговых антыкрызiсных мераў, распрацаваных Урадам. У вынiку ўжо ў другiм квартале бюджэт атрымаў на 496 млрд рублёў падатковых плацяжоў больш, чым за першыя тры месяцы года. Намеснiк мiнiстра ўпэўнены, што калi такiя тэмпы павелiчэння аб'ёмаў падаткаў захаваюцца, то гадавы план папаўнення бюджэту яны выканаюць.

Васiль Каменка адзначыў, што з пачатку года ва ўсiх абласных цэнтрах падатковыя iнспекцыi гатовыя прымаць дэкларацыi ад юрыдычных асобаў у электронным выглядзе. А з цягам часу электронныя дэкларацыi будуць прымацца ад прадпрыемстваў на ўсёй тэрыторыi краiны.

Сёлета iнспекцыямi канчаткова падведзены вынiкi кампанii дэкларавання сукупнага гадавога даходу, паведамiла журналiстам начальнiк галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi Галiна Радзюкевiч.

Па вынiках мiнулага года ў падатковыя iнспекцыi было пададзена 80 тысяч дэкларацый, падаткаплацельшчыкам прапанавана дадаткова заплацiць 18 млрд рублёў падаходнага падатку. Разам з тым, грамадзянам згодна з дэкларацыямi, вернута 12 млрд рублёў. Спецыялiстамi падатковай галiны падлiчана, што 3,6 працэнта дэкларантаў запаўнялi дакументы аб сукупным гадавым даходзе з парушэннямi.

Адказваючы на пытанне "Звязды", Галiна Радзюкевiч адзначыла, што падаткавiкамi быў зафiксаваны самы вялiкi сукупны гадавы даход аднаго жыхара Мiнска ў памеры больш як адзiн мiльярд рублёў. З гэтых даходаў буйны прадпрымальнiк заплацiў за год каля 400 млн рублёў падаткаў.

Дарэчы, сёлета спецыялiстамi ведамства вядзецца больш актыўная кантрольная дзейнасць пры праверках дэкларацый. З пачатку года было праверана 11 тысяч чалавек, якiм дадаткова даналiчана заплацiць каля 4,5 млрд рублёў падаткаў i штрафаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадавы план па зборы падаткаў будзе выкананы, паведамiў учора журналiстам намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Васiль Каменка. У прыватнасцi, спецы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика