чацвер
чацвер
l Святога Давiда, якi ўшаноўваецца ў гэты дзень, у народзе звалi Сунiчнiкам, таму што да гэтага часу ўжо паспяваюць сунiцы. l "На Цiхвiнскую сунiцы паспяваюць, дзевак у лес па ягады клiчуць" — гэты дзень быў пачаткам збiрання сунiц. Сунiцы, якiя вы з'елi ў гэты дзень у вялiкай колькасцi, аднаўляюць кроў. l Пчаляры лiчылi, што на Цiхвiнскую пчала вылятае мёд збiраць. Сунiцы — духмяны, салодкi дарунак лесу. З прыходам хрысцiянства на славянскiя землi сунiцы сталi сiмвалам праведнасцi, шчырасцi, а добрыя справы, здзейсненыя чалавекам, часам звалi "пладамi", маючы на ўвазе менавiта сунiцы. Знахары i лекары звалi сунiцы "падарункам Бога", таму што менавiта яны дапамагаюць чалавеку ад розных хваробаў, пра што было напiсана яшчэ ў траўнiку ХІI стагоддзя. l Сунiцы (свежыя ягады) ужываюць пры гiпертанii, туберкулёзе, захворваннях вачэй, крывi, а таксама як сурацьзапаленчы сродак. l Густы сiроп са свежых сунiц выратоўвае скуру ад з'яўлення рабацiння. l На Русi iснавала такое павер'е: таму, хто жадае пазычыць грошай, трэба пакласцi лiсце сунiц у кiшэню i iсцi прасiць — нiхто не адмовiць. Каб прыйсцi з лесу з ягадамi, перад тым, як зайсцi ў лес, неабходна сказаць так: "Святыя, iдзiце мне на дапамогу, ягад набярыце, усё мне падарыце. Амiн". Калi iдзяце ў лес (абярэг) "Iшоў пан Езус дарожкай, нiкога не спаткаў: нi псоў, нi ваўкоў, нi гадзюкаў, нi злых людзей. Пайду i я за iм па яго слядочках, па яго сцежачках, каб я нiкога не спаткала". Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l Святога Давiда, якi ўшаноўваецца ў гэты дзень, у народзе звалi Сунiчнiкам, таму што да гэтага часу ўжо паспяваюць сунiцы. l "На Цiхвiнскую сун
|
|