21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бярозка... выхавальнiца

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бярозка... выхавальнiца

Пісьмо ў нумар

 

Мiкрараён Малiнаўка — малады, усё ў iм маладое: i дамы, i абсалютная большасць жыхароў, i дрэўцы. Хораша яны пасаджаны. Нават шкадавата крыху, што не мной. Але ж...

Іду неяк раз у краму. Побач з тратуарам своеасаблiвы скверык — роўныя радочкi дрэў. У скверыку стараваты чалавек i гадоў сямi-васьмi хлопчык. Вiдаць, дзед... Гуляе з унукам.

Праўдзiвей, безумоўна ж, гуляў, забаўляўся малы: падскокваў то да аднаго, то да другога дрэўца, хапаўся аберуч i павiсаў, прыгiнаючы аж да зямлi. Дзядуля ўсмiхаўся, вiдаць, любаваўся спрытам унука.

Я прыпынiўся, хацеў паўшчуваць iх — асаблiва старога — за тое, што дазваляе дзiцяцi такую бязглуздую гульню. Але... не паспеў — чарговае дрэўца хруснула i, надломленае, вершалiнкай панiкла да зямлi. Дзед аж рагатнуў ад задавальнення. А ў мяне... не павярнуўся язык яму нешта сказаць. Я хуценька вярнуўся дамоў, узяў чыстую анучку, намачыў яе вадой, каб не так сушыла месца надлому, i праз хвiлiны ўжо быў ля бярозкi, падняў яе i стаў туга перавязваць. Унук перастаў дурнiцца i неяк недаўменна пазiраў на мяне. Моўчкi глядзеў i дзед. Потым пакруцiў пальцам ля скронi, узяў за руку ўнука i сышоў. Ён.

...А я цяпер кожны раз, калi праходжу па тым тратуары, абавязкова гляджу на сваю бярозку. I дзiўна — прайшоў амаль год, а нiводнага дрэўца ў гэтым скверыку, дзякуй Богу, не зламана, не пашкоджана. Можа бярозка сваёй белай павязкай, як знакам бяды, саромiць, стрымлiвае свядомых i несвядомых вандалаў?

Вось толькi ствол у выхавальнiцы цяпер не стройны: верхняй сваёй палоўкай яна нахiлiлася ўбок, да... майго дома.

Можа, кланяецца яму? А мо проста пакрыўдзiлася на людзей i адвярнулася.

Iван СТАДОЛЬНIК, г. Мiнск.

г. Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiкрараён Малiнаўка — малады, усё ў iм маладое: i дамы, i абсалютная большасць жыхароў, i дрэўцы. Хораша яны пасаджаны. Нават шкадавата крыху, што не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика