Пчолы на ... аўтавакзале
Пчолы на ... аўтавакзале
Ну і ну!
Будынак Гродзенскага аўтавакзала аблюбаваў ... пчалiны рой. "Разведка" адбылася ў нядзелю вечарам. Затым пчолы некуды знiклi, але ў аўторак вярнулiся i зноў размясцiлiся над самым уваходам у будынак з боку праспекта Касманаўтаў. У адрозненне ад восаў, пчолаў знiшчаць забаронена, i таму, паводле iнфармацыi з Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, зняць рой звычайна просяць пчаляроў. Так было i на гэты раз. Дарэчы, пчолам могуць спадабацца не толькi будынкi, але i ... транспартныя сродкi, як гэта здарылася нядаўна ў горадзе над Нёманам з аўтамабiлем "Спецаўтагаспадаркi". Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будынак Гродзенскага аўтавакзала аблюбаваў ... пчалiны рой. "Разведка" адбылася ў нядзелю вечарам. Затым пчолы некуды знiклi, але ў аўторак |
|