Сетка пунктаў прыёму шклатары ад насельнiцтва будзе пашырана
Сетка пунктаў прыёму шклатары ад насельнiцтва будзе пашырана
У Беларусi будзе пашырана сетка пунктаў прыёму шклатары ад насельнiцтва. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Мiнiстраў № 896. Аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць развiццё сеткi прыёмных пунктаў зваротнай шкляной тары ад насельнiцтва. Пры гэтым прадугледжваецца iх абавязковае функцыянаванне ў гандлёвых аб'ектах, якiя рэалiзуюць харчовыя тавары з гандлёвай плошчай больш як 1000 кв.м, з абсталяваннем асобнага ўваходу. Работа прыёмных пунктаў павiнна быць арганiзавана ў зручны для насельнiцтва час, забяспечваючы бесперашкодны прыём усiх вiдаў запатрабаванай перапрацоўчымi арганiзацыямi рэспублiкi зваротнай шкляной тары. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi будзе пашырана сетка пунктаў прыёму шклатары ад насельнiцтва. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Мiнiстраў № 896. |
|