...
...
Закупныя цэны на авёс i ячмень, што пастаўляюцца ў лiк дзяржзаказу для вытворчасцi круп, павялiчылiся на 25%, на алейнае насенне рапсу — знiзiлiся на 9 %. Закупныя цэны на iншыя вiды раслiнаводчай прадукцыi, што пастаўляецца ў лiк дзяржаўных патрэбаў, засталiся на ранейшым узроўнi. Такое рашэнне ўтрымлiваецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 900 ад 6 лiпеня г.г. Двое дзяцей загiнулi i яшчэ двое пацярпелi ад удару маланкi ў Стоўбцах. На вулiцы Зялёнай у 30 м ад чыгуначнага моста маланка трапiла ў групу дзяцей. Два хлопчыкi, абодва 1994 г.н., загiнулi на месцы. Яшчэ адзiн хлопчык у цяжкiм стане быў шпiталiзаваны, а ў iншага — больш лёгкая ступень паражэння. Побач з месцам здарэння знойдзены мабiльны тэлефон. Мяркуецца, што менавiта ён стаў прычынай пападання маланкi. Вытворчыя памяшканнi агракамбiната "Сноў" Нясвiжскага раёна пацярпелi ў вынiку моцнага ветру. У вёсцы Церасполле з дахаў сарвана 6 тыс. лiстоў шыферу. Пашкоджаны 14 будынкаў птушнiкаў, адмiнiстрацыйны будынак, памяшканне вагавой. Людзi не пацярпелi. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы. y Практычна цэлая сям'я загiнула на пажары ў Вiцебскiм раёне. Трагедыя адбылася позна ўвечары ў вёсцы Кузняцоўка Суражскага пасялковага Савета. Пакiнутыя без нагляду дарослы два хлопчыкi, 2002 i 2004 г.н., гулялi ў пакоi. Бацькi былi на верандзе. Праз некаторы час бацька заўважыў агонь i пайшоў у памяшканне, у якiм знаходзiлiся дзецi. У гэты ж час па званку суседзяў прыехалi выратавальнiкi, якiя лiквiдавалi загаранне, аднак выратаваць дзяцей i iх бацьку не ўдалося. У жывых засталiся толькi 38-гадовая мацi i старэйшая дачка, якая ў той вечар не была дома. Паводле папярэднiх звестак, прычынай пажару стала дзiцячае свавольства з агнём. Трагедыя адбылася на тэрыторыi малочна-таварнай фермы ААТ "Цiхiнiчы" Рагачоўскага раёна — двое рабочых загiнулi, яшчэ двое дастаўленыя ў рэанiмацыю. На ферме прарвала водаправод, i для правядзення рамонтных работ у каналiзацыйную шахту спусцiлiся два рабочыя — 1954 i 1968 г.н. Апынуўшыя ўнутры, яны страцiлi прытомнасць. Ім на дапамогу спусцiўся слесар, якi таксама не зiог выбрацца самастойна. На паверхню яго выцягнуў напарнiк. Першыя два мужчыны загiнулi, слесар i напарнiк дастаўленыя ў бальнiцу. Паводле папярэдняй праверкi, людзi атруцiлiся метанам, якi сабраўся ў каналiзацыйнай шахце. П'яны машынiст маскоўскага метрапалiтэна загiнуў, выпаўшы з вагона цягнiка. Будучы моцна п'яным, машынiст з сябрамi сеў у апошнi вагон. Па невядомай прычыне ён проста ў тунэлi адчынiў ключом кабiну састава, а затым i бакавыя дзверы. У нейкi момант ён не ўтрымаўся на нагах i выпаў на рэйкi. Цела няшчаснага знайшоў машынiст наступнага цягнiка. На момант трагедыi машынiст быў не пры выкананнi службовых абавязкаў, аднак правiлы парушыў — не здаў ключы пасля змены. ПОЗНЫ АБЗАЦ
У ЗША аўтамабiлiста пазбавiлi волi на два месяцы за тое, што ён на машыне задушыў 10 качак i адну гусь. Птушкi былi пералётнымi i на стаянцы дзяўблi кукурузу, што ляжала на асфальце. Чарльз Мiкс, якi працаваў дастаўшчыкам ежы i ехаў па чарговым выклiку, знарок накiраваў свой аўтамабiль на чараду i задушыў некалькi птушак. Калi вiнаваты пачуў прысуд — 30 сутак турмы — ён пачаў абурацца i аспрэчваць пакаранне. За няўвагу да суда яму дадалi яшчэ столькi ж, а таксама штраф у памеры 664 долары. П'яны брытанец раздаў у аэрапорце 52 тыс. еўра. У iспанскiм аэрапорце быў арыштаваны за празмерную шчодрасць i адпраўлены дадому грамадзянiн Вялiкабрытанii. Як выявiлася, зусiм нядаўна мужчына атрымаў спадчыну i, будучы на добрым падпiтку, вырашыў раздзялiць сваю радасць з навакольнымi. Тысячы еўра разыходзiлiся ва ўсе бакi. Да арышту ён паспеў раздаць наяўнымi i дарожнымi чэкамi 52 тыс. еўра. Чалавек смяяўся i, як падалося палiцэйскiм, зусiм не разумеў, што робiць. Палiцэйскiя ўгаварылi шчаслiвага чалавека схаваць партаманет i вярнуцца дадому.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П'яны брытанец раздаў у аэрапорце 52 тыс. еўра. У iспанскiм аэрапорце быў арыштаваны за празмерную шчодрасць i адпраўлены дадому грамадзянi |
|