З сярэдзiны наступнага тыдня ў Беларусi значна пацяплее
З сярэдзiны наступнага тыдня ў Беларусi значна пацяплее
Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук. 12—14 лiпеня ў асноўным дажджоў не будзе, толькi месцамi — кароткачасовыя. Пры гэтым тэмпература ноччу складзе плюс 10—17 градусаў, а ў дзённыя гадзiны будзе 20—27 градусаў вышэй за нуль. Пачынаючы з сярэдзiны наступнага тыдня паўднёва-заходнiя вятры зменяцца на паўднёва-ўсходнiя i ў Беларусь пачне паступаць вельмi цёплае паветра. Тэмпература ў начныя гадзiны складзе плюс 12—20 градусаў, а днём прагназуецца 22—28 градусаў цяпла. У чацвер, 16 лiпеня, i ў пятнiцу, 17 лiпеня, на поўднi краiны паветра прагрэецца да плюс 30—33 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук. 12—14 лiпеня
|
|