У раскладзе руху — чарговыя адмены
У раскладзе руху — чарговыя адмены
У сувязi з правядзеннем пуцявых работ у расклад руху цягнiкоў будуць унесены пэўныя карэктывы. Паводле iнфармацыi Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi 13—16 лiпеня не будзе курсiраваць электрычка Мiнск, Інстытут культуры — Стоўбцы адпраўленнем у 14.39. У гэтыя ж днi здымаецца з руху i электрацягнiк Стоўбцы — Мiнск адпраўленнем у 11.46. 13 i 15 лiпеня не будзе электрычкi Мiнск, Iнстытут культуры — Барысаў адпраўленнем у 12.09, а з 13 па 16 лiпеня ўключна — электрацягнiка Барысаў — Мiнск, Iнстытут культуры адпраўленнем у 13.25. Толькi 13 лiпеня адмяняюцца электрычкi Мiнск-Пасажырскi — Асiповiчы адпраўленнем у 15.17 i Асiповiчы — Мiнск-Пасажырскi адпраўленнем у 14.53. 14 i 16 лiпеня здымаецца з руху электрацягнiк Мiнск, Iнстытут культуры — Барысаў адпраўленнем у 8.35. Толькi 14 лiпеня не будзе электрычак Мiнск — Маладзечна адпраўленнем у 14.39 i Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 14.58. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з правядзеннем пуцявых работ у расклад руху цягнiкоў будуць унесены пэўныя карэктывы
|
|