Цяжкае дзяцiнства, драўляныя цацкi...
Цяжкае дзяцiнства, драўляныя цацкi...
...вiдаць, былi ў невядомага, якi ноччу выкраў з дваровай тэрыторыi па вулiцы Савецкай, 117 у Рэчыцы гульнявы комплекс "Праменьчык". Яго вартасць, мiж iншым, складае 3 мiльёны рублёў. Іншы злодзей знайшоў сабе цацку для дарослых. Ён падабраў ключ i забраўся ў зачыненую кабiну камбайна "КЗС-10К", якi знаходзiўся на тэрыторыi мехпарка КСУП "Прыбудскi" ў вёсцы Прыбудак Жлобiнскага раёна, адкуль выкраў бартавы камп'ютар коштам амаль 2 мiльёны рублёў. У Кармянскiм раёне з пляцоўкi ля вёскi Востраў знiкла ў невядомым напрамку драўляная альтанка, якая ацэньваецца больш чым у 1 мiльён рублёў. Пад покрывам ночы выкралi 23 мяшкi замяняльнiка цэльнага малака на суму, большую за 2 мiльёны рублёў у КСУП "Лепяшынскi" (вёска Лiтвiнавiчы Кармянскага раёна) 48-гадовы вартаўнiк гэтага прадпрыемства i 34-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Карма. Частку выкрадзенага ўдалося канфiскаваць пры затрыманнi. Як i 3 кубiчныя метры лесапрадукцыi Рэчыцкага лясгаса на суму ў 460 тысяч рублёў, на якую спакусiлiся два мясцовыя грамадзянiны. А гомельская мiлiцыя зараз шукае злодзея, якi вечарам у краме "Валгаградская" выкраў з унутранай палiцы гандлёвага прылаўка дзённую выручку на суму, якая перавышае 1 200 000 рублёў. Уладальнiкi крамы зараз шкадуюць, што сiстэмы вiдэаназiрання ў ёй няма. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Прысуд вынесеныБылы дырэктар Драгiчынскага камбiкормавага завода нанёс страты роднаму прадпрыемству на суму, большую за 60 млн рублёў — закупiў у прадпрымальнiка абсталяванне па завышанай цане. За гэта i за атрыманне хабару былога кiраўнiка асудзiлi на сем гадоў турмы. Сымон Свiстуновiч Калi даймае смагаУ вёсцы Лясная пад Баранавiчамi злодзеi праламалi цагляную кладку, выламалi рашотку i вынеслi з крамы 184 бутэлькi вiна, 17 кг каўбасы i 430 пачкаў цыгарэт. Рабаўнiкамi былi двое жыхароў гэтай жа вёскi. Мiлiцыя вылiчыла iх хутка, бо абодва ўжо пабывалi ў турме. Пачалi з iх — i не памылiлiся. Частку ўкрадзенага ўдалося вярнуць. Сымон Свiстуновiч. "Прыпiсалi" больш за 36 млн?..У дачыненнi да службовых асобаў унiтарнага прадпрыемства "Рэмбудшлях" папярэднiм расследаваннем Гомельскага АУСТ узбуджаная крымiнальная справа. Паводле звестак УУС на транспарце, як мяркуецца, падазроныя з 2007 па 2009 гады выкралi грашовыя сродкi ў суме, большай за 36 мiльёнаў рублёў. Зрабiлi ж яны гэта шляхам завышэння фактычнага аб'ёму выкананых работ пры будаўнiцтве пад'язнога шляху Беларускага газаперапрацоўчага завода. Iгар ГРЫШЫН. Гульцы запалкамiПадпал у трох месцах. Такi папярэднi вынiк зрабiлi супрацоўнiкi МНС, калi патушылi былы будынак грамадзянскай абароны ў Мазыры памерам 170 квадратных метраў. Ён не эксплуатаваўся з 2005 года i цяпер належыць мясцоваму райжылкамгасу. У пасёлку Лукскi Жлобiнскага раёна мэтай падпальшчыка стала тона сена, якая згарэла да прыезду выратавальнiкаў. Агонь паспеў пашкодзiць i шыферны дах хлява, што знаходзiцца побач. А вось у Чырвоным Беразе таго ж раёна прыватны дом быў падпалены знутры. Па папярэднiх звестках, вогнiшча ў доме распалiў хворы дарослы сын гаспадынi. Iрына АСТАШКЕВIЧ..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...вiдаць, былi ў невядомага, якi ноччу выкраў з дваровай тэрыторыi па вулiцы Савецкай, 117 у Рэчыцы гульнявы комплекс "Праменьчык". Яго вар
|
|