21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Царыца стала — бульба маладая

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Царыца стала — бульба маладая

У кожнай сям'i на стале перыядычна з'яўляецца гэты караняплод, якi правамерна лiчыцца другiм хлебам. Але гэта яшчэ i ежа-лякарства, якое даўно прызнана афiцыйнай медыцынай. Даказана, што чалавек можа доўга пражыць, харчуючыся адной бульбай, бо ў яе клубнях змяшчаецца ўсё, што неабходна нашаму арганiзму, — бялкi, тлушчы, крухмал, клятчатка, пекцiны, арганiчныя кiслоты, вiтамiны, мiнеральныя рэчывы i г. д.

У бялках бульбы ёсць практычна ўсе амiнакiслоты, якiя сустракаюцца ў раслiнах, у тым лiку i незаменныя. Калi вы з'ядаеце сутачную норму варанай бульбы — 300 грамаў у дзень, то цалкам забяспечваеце свой арганiзм вугляводамi, калiем i фосфарам. У 100 грамах клубняў маладой бульбы ўтрымлiваецца да 20 мг вiтамiну С. (Пры захоўваннi бульбы колькасць вiтамiну С паступова знiжаецца. Звычайна да вясны ў яе клубнях застаецца трэць першапачатковага ўтрымання аскарбiнавай кiслаты.)

Клятчатка бульбы не раздражняе слiзiстую страўнiка i кiшэчнiка, таму вараную бульбу можна есцi нават у перыяд абвастрэння гастрыту i язвы. Бульбяны крухмал знiжае ўтрыманне халестэрыну ў печанi i сываратцы крывi, гэта значыць валодае антысклератычнымi ўласцiвасцямi. Бульба змяшчае шмат калiю, якi дапамагае выводзiць лiшнюю вадкасць з арганiзма, а гэта важна для людзей з хворымi сэрцам, ныркамi i аматараў выпiць. (Дарэчы, калi закусваць спiртное бульбай, то ранiцай не будзе асаблiва ацёчнага выгляду.)

Маладая бульба багатая на бiяфлаваноiды. Гэта моцныя антыаксiданты. Яны падаўжаюць нам маладосць, перашкаджаюць развiццю пухлiн, ахоўваюць сасуды i ўмацоўваюць сценкi клетак.

Свежавыцiснуты бульбяны сок здымае запаленне, аказвае спазмалiтычнае, гаючае, мачагоннае i агульнаўмацавальнае дзеянне. Акрамя таго, ён панiжае артэрыяльны цiск, палягчае галаўны боль, мае паслабляльны эфект. Прымяняюць яго таксама пры метэарызме, пякотцы, млоснасцi.

З рэцэптамi прыгатавання бульбяных страў выдадзена мноства кнiг, i практычна ўсе яны пачынаюцца словамi "бульбу абабраць...". І зусiм дарэмна. Пры варцы абабранай бульбы страчваецца каля 14—15 працэнтаў яе карысных уласцiвасцяў, калi ж варыць бульбу ў мундзiрах — страты складуць усяго 0,1—0,2 працэнта. Бо менавiта ў лупiне i пад ёй — у тонкiм паверхневым слоi — утрымлiваецца максiмум карысных рэчываў i ферменты, якiя садзейнiчаюць эфектыўнай рабоце страўнiкава-кiшачнага тракта i добраму засваенню ежы.

Сцiплую з выгляду бульбу можна ператварыць у выдатныя прысмакi i падаваць нават вельмi важным гасцям. Вось, напрыклад, вараная бульба са свежым кропам. Здаецца, куды ўжо прасцей? А ўсё роўна пальчыкi аблiжаш! А маладая бульба з дзёртай брынзай i пятрушкай? Або з сырам i кiслым малаком? Або тушаная са смятанай цi вяршкамi? I сытна, i на карысць здароўю.

Увага! Адзiным супрацьпаказаннем да прыгатавання бульбы ў мундзiрах з'яўляецца алкалоiд саланiн — гэта горкае i ядавiтае рэчыва, якое назапашваецца ў лупiне пад уздзеяннем святла i пры доўгiм захоўваннi. Асаблiва многа саланiну ўтрымлiваецца ў пазелянелых i прарослых клубнях. Такую бульбу можна варыць, толькi добра ачысцiўшы ад лупiны, iнакш гэтае рэчыва можа выклiкаць харчовае атручэнне.

Адзiным супрацьпаказаннем да прыгатавання бульбы ў мундзiрах з'яўляецца алкалоiд саланiн — гэта горкае i ядавiтае рэчыва, якое назапашваецца ў лупiне пад уздзеяннем святла i пры доўгiм захоўваннi. Асаблiва многа саланiну ўтрымлiваецца ў пазелянелых i прарослых клубнях. Такую бульбу можна варыць, толькi добра ачысцiўшы ад лупiны, iнакш гэтае рэчыва можа выклiкаць харчовае атручэнне.

Шашлык з агароднiны

Вазьмiце: бульбы — 200 г, морквы — 100 г, цыбулi-рэпкi — 50 г.

Бульбу i моркву нарэжце кружкамi таўшчынёй 0,5—1 см, цыбулю — кольцамi. Нанiзвайце падрыхтаваную агароднiну на шампур, чаргуючы бульбу, цыбулю, моркву. Гэты агароднiнны "шашлык" загарнiце ў фольгу i запячыце ў духоўцы. Падавайце ў гарачым выглядзе з таматным соусам, пасалiўшы i паперчыўшы на смак.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнай сям'i на стале перыядычна з'яўляецца гэты караняплод, якi правамерна лiчыцца другiм хлебам. Але гэта яшчэ i ежа-лякарства, якое даўно
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика