Чаргавiкам прапануюць стандартную апрацоўку... з варыянтамi
Чаргавiкам прапануюць стандартную апрацоўку... з варыянтамi
Жыллёвая палiтыка
Днямi адпаведнай пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi было прынята рашэнне аб тым, што з пачатку наступнага года будаўнiцтва жылля для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў будзе ажыццяўляцца абавязкова з поўнай апрацоўкай. На пытаннi карэспандэнта газеты на гэты конт адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль. — Дзеля чаго ўводзiцца падобная норма? — Купляць кватэру без апрацоўкi на першым этапе здаецца сапраўды крыху танней, але далей пачынае дзейнiчаць ужо iншая эканомiка. Чалавек або жыве ў такiм памяшканнi даволi доўгi час практычна на будпляцоўцы i ўласнымi сiламi даводзiць жыллё да ладу, цi з дапамогай шабашнiкаў робiць хуткi i якасны рамонт, але ўжо за вялiкiя грошы. Упэўнены, што паслугi прыватнiкаў больш дарагiя, чым расцэнкi апрацоўшчыкаў буйных трэстаў. Тут усё проста: калi работы ажыццяўляюцца масава, арганiзавана i планава, то яны i каштуюць больш танна. Вядома, што нехта хоча зрабiць эксклюзiўны варыянт кватэры, але большасць чаргавiкоў згодныя на тыповую апрацоўку. Заўважу, што цяпер тыповая "вопратка" жылля прадугледжвае не нейкi сацыяльны прымiтыў, а вызначаны будучымi жыхарамi набор паслуг. Члены ЖБК самастойна вырашаюць, якой якасцi i кошту будзе такая апрацоўка: якая падлога, шпалеры, плiтка i г.д. iм больш падабаецца. Тут магчымыя варыянты апрацоўкi нават у межах аднаго дома. — Атрымлiваецца, што ў наступным годзе дамы для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў будуць здавацца цалкам гатовыя для жыцця? — Так. Вiдавочна, што такiя дамы будуць засяляцца амаль iмгненна. Мы разлiчваем, што такая практыка будаўнiцтва жылых дамоў увогуле выключыць праблему паўпустых будынкаў. — Якiя плюсы такога рашэння чакае будаўнiчы комплекс краiны? — Намi плануецца павялiчыць колькасць буйных апрацоўчых брыгад. Такiм чынам вырашыцца праблема магчымага скарачэння працоўных месцаў у галiне, стане магчымым адмовiцца ад няпоўных працоўных тыдняў на прадпрыемствах. Верагодна, што створаныя новыя працоўныя месцы часткова будуць займаць тыя будаўнiкi, якiя ў час фiнансавага крызiсу вяртаюцца дамоў з-за мяжы, бо там страцiлi працу. Немалаважным фактарам стане больш поўнае выкарыстанне айчынных будматэрыялаў на ўнутраным рынку. Вядома, што экспарт будаўнiчай прадукцыi за мяжу ў нас iстотна знiзiўся. Рашэнне паспрыяе выхаду з ценi апрацоўчых работ. Вядома, што цяпер прыватнiкi-рамонтнiкi падаткаў дзяржаве амаль не плацяць. Сёння ў першыя гады пасля здачы дома, ажыццяўляецца не заўсёды якасная яго эксплуатацыя. Вялiкая колькасць жыхароў дома гадамi працягвае апрацоўку кватэр i перашкаджае спакойна жыць астатнiм. Адключаюцца водазабеспячэнне, электрычнасць, пустыя кватэры "залiваюць" суседзяў i г.д. Ужо налета дамы для чаргавiкоў будуць будавацца i здавацца толькi пад ключ. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi адпаведнай пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi было прынята рашэнне аб тым, што з пачатку наступнага года будаўнiцтва жылля для асобаў з патрэб
|
|