...
...
Магiлёўскi завод "Электрарухавiк" пачаў серыйны выпуск электрасокавыцiскалкi "Журавiнка" павышанай прадукцыйнасцi (Мaxi). За кошт удасканалення папярэдняй мадэлi павялiчана яе прадукцыйнасць амаль удвая. Калi звычайная "Журавiнка" здольная перапрацоўваць да 400 г цвёрдай свежай садавiны i агароднiны ў хвiлiну, то новая — каля 800 г, або каля 50 кг сыравiны ў гадзiну. Днямi навiнка з'явiцца ў продажы. Нацыянальная кампанiя "Белавiя" з 10 жнiўня адкрывае новы рэгулярны рэйс па маршруце Мiнск—Амстэрдам—Мiнск. Рэйс будзе выконвацца тройчы на тыдзень, мiнiмальны тарыф туды-назад складае 280 еўра. Супрацоўнiкi мiлiцыi вядуць пошук зламыснiкаў, якiя напалi на пенсiянерку 1938 г.н. у Дзятлаўскiм раёне. Яе цела са звязанымi рукамi i нагамi i кляпам у роце знойдзена каля яе дома. Па звестках праваахоўнiкаў, яе смерць наступiла ад удушэння. З дому знiкла Br250 тыс. Заведзена крымiнальная справа, вядзецца пошук злачынцаў. Драгiчынскiм выратавальнiкам учора давялося даставаць пацярпелага з ёмiстасцi для захоўвання бензiну. Адзiн з работнiкаў СВК, на тэрыторыi якога знаходзiцца аўтазаправачная станцыя, спусцiўся ў ёмiстасць, каб праверыць рэшткi палiва. Праз пэўны час работнiкi СВК заўважылi, што iх таварыш адсутнiчае, i выклiкалi выратавальнiкаў. Супрацоўнiкi МНС дасталi пацярпелага з цыстэрны. Ён быў змешчаны ў рэанiмацыю. Выратавала яго тое, што падраздзяленне МНС знаходзiлася непадалёк. У Пiнску п'яны пакупнiк з нажом напаў на прадаўца крамы. У мужчыны адсутнiчалi грошы, тады ён дастаў нож i, пагражаючы iм, пачаў патрабаваць бутэльку гарэлкi. Прадавачка не разгубiлася i нацiснула "трывожную кнопку". Нарад аддзела аховы затрымаў зламыснiка — iм быў 53-гадовы непрацуючы жыхар Пiнска. Заведзена крымiнальная справа. Учора ранiцай у Мiнску вадзiцель аўтамабiля "Опель-Амега" збiў пешахода. Пенсiянер 1948 г.н. пераходзiў дарогу на зялёны сiгнал святлафора. Ад удару яго адкiнула на 8-10 метраў наперад. З цяжкiмi траўмамi яго даставiлi ў бальнiцу, дзе ён праз некаторы час памёр. Па словах вадзiцеля, ён адцягнуў увагу, каб адрэгуляваць гук магнiтолы, а затым павялiчыў хуткасць, убачыўшы зялёнае святло, што мiгцела. Праскочыць не ўдалося. Заведзена крымiнальная справа. У Глускiм раёне кiраўнiк нанёс прадпрыемству ўрон у памеры каля Вr12. У свайго сына ён набыў для прадпрыемства былую ў выкарыстаннi машыну. Гаспадарка заплацiла за яе Вr35 млн., у той час як рэальны кошт аўтамабiля, набытага ў 2007 г., складаў каля Вr23,3 млн Вядзецца следства. ПОЎНЫ АБЗАЦ
76 дзён свайго жыцця, якiя маглi быць прысвечаныя выратаванню чалавецтва, удасканаленню ўнутранага свету цi, урэшце, адпачынку, жанчыны праводзяць, спрабуючы дастаць з бяздонных глыбiнь сваёй сумкi неабходную ў патрэбны момант рэч. Да такой высновы прыйшла эксперт гамбургскага даследчага бюро Ута Радэмахер. У даследаваннi, якое яна праводзiла па замове жаночага часопiса Petra, прынялi ўдзел 150 жыхарак з 17 еўрапейскiх краiн. У вынiку апытання высветлена, што 95 % жыхарак развiтых краiн валодаюць мiнiмум дзвюма, а максiмум 20 сумкамi. Першынство тут займаюць iтальянкi — некаторыя з iх маюць па 60 разнастайных сумачак. Чатыры з пяцi жанчын могуць успомнiць сваю першую сумку. І нiводная прадстаўнiца прыгожай паловы чалавецтва не дазволiць старонняму засунуць нос у таемныя глыбiнi яе сумкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
76 дзён свайго жыцця, якiя маглi быць прысвечаныя выратаванню чалавецтва, удасканаленню ўнутранага свету цi, урэшце, адпачынку, жанчыны праводзяць, сп
|
|