21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першыя жыхары на месцы вёскi Коматава з'явiлiся 11 тысяч гадоў таму

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першыя жыхары на месцы вёскi Коматава з'явiлiся 11 тысяч гадоў таму

Студэнткi гiстфака Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы Насця i Веранiка сваю першую практыку праходзяць на ... беразе Нёмана ля вёскi Коматава. З традыцыйным для археолагаў iнструментарыем — рыдлёўкай ды шуфлiкам. Праца нечым нагадвае дзiцячыя забавы ў пясочнiцы, але ж тут не гульня — навука! За першыя два днi дзяўчатам удалося натрапiць на асколкi старажытнага посуду, аднак вельмi хочацца знайсцi нешта больш маштабнае, мажлiва, наканечнiкi стрэлаў. Цi мо, як iншаму студэнту, пашанцуе адкапаць сякерку часоў каменнага веку (першае-другое тысячагоддзе да нашай эры)?   Пошукавы азарт, кажуць дзяўчаты, яшчэ якi! Рамантыка! А для загадчыка аддзела археалогii першабытнага грамадства Інстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Вадзiма Лакiзы i яго калегi, дацэнта кафедры археалогii i этналогii гiстфака Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы Генадзя Семенчука, за плячыма якiх тысячы знаходак на самых розных аб'ектах, кожны чарговы артэфакт — гэта iнфармацыя для роздуму, навуковых высноў i гiпотэзаў.   Ганарыцеся глыбiнёй нашых каранёў!  

 

  Пошукавы азарт, кажуць дзяўчаты, яшчэ якi! Рамантыка! А для загадчыка аддзела археалогii першабытнага грамадства Інстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Вадзiма Лакiзы i яго калегi, дацэнта кафедры археалогii i этналогii гiстфака Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы Генадзя Семенчука, за плячыма якiх тысячы знаходак на самых розных аб'ектах, кожны чарговы артэфакт — гэта iнфармацыя для роздуму, навуковых высноў i гiпотэзаў.   Ганарыцеся глыбiнёй нашых каранёў!   Пошукавы азарт, кажуць дзяўчаты, яшчэ якi! Рамантыка! А для загадчыка аддзела археалогii першабытнага грамадства Інстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Вадзiма Лакiзы i яго калегi, дацэнта кафедры археалогii i этналогii гiстфака Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы Генадзя Семенчука, за плячыма якiх тысячы знаходак на самых розных аб'ектах, кожны чарговы артэфакт — гэта iнфармацыя для роздуму, навуковых высноў i гiпотэзаў.   Ганарыцеся глыбiнёй нашых каранёў!   Пошукавы азарт, кажуць дзяўчаты, яшчэ якi! Рамантыка! А для загадчыка аддзела археалогii першабытнага грамадства Інстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Вадзiма Лакiзы i яго калегi, дацэнта кафедры археалогii i этналогii гiстфака Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы Генадзя Семенчука, за плячыма якiх тысячы знаходак на самых розных аб'ектах, кожны чарговы артэфакт — гэта iнфармацыя для роздуму, навуковых высноў i гiпотэзаў.   Ганарыцеся глыбiнёй нашых каранёў!   У зоне будучай ГЭС цяпер займаюцца раскопкамi каля 150 студэнтаў з Гродзенскага "купалаўскага" ўнiверсiтэта, БДУ, а неўзабаве да гэтай справы падключыцца i моладзь з Брэсцкага дзяржунiверсiтэта. Помнiк археалогii, дзе працуюць Насця i Веранiка, мае назву "Коматава — 4". — Гэта шматкультурнае паселiшча, дзе людзi ўпершыню з'явiлiся ў эпоху неалiту, — тлумачыць Вадзiм Лакiза. — Пра пятае тысячагоддзе да нашай эры пакуль казаць не будзем, але ўжо цяпер можам абсалютна дакладна сцвярджаць, што на гэтай стаянцы людзi былi ў канцы чацвёртага — пачатку трэцяга тысячагоддзя да н. э. Увогуле ж, першыя жыхары на месцы сучаснай вёскi Коматава, якая з пiсьмовых крынiц вядомая з пачатку ХVI стагоддзя, пасялiлiся значна раней, прыкладна 11 тысяч гадоў таму. Знойдзены адпаведныя артэфакты, у прыватнасцi, разнастайныя крамянёвыя матэрыялы фiнальнапалеатычнай свiдэрскай культуры, якiя даюць уяўленне аб дзейнасцi тагачаснага насельнiцтва — паляваннi на паўночнага аленя. Такiм чынам, сённяшнiя "коматаўцы" могуць i павiнны ганарыцца глыбiнёй сваiх каранёў. Непадалёк ад гэтага паселiшча размешчаны археалагiчны помнiк "Коматава-6" — стаянка першабытнага часу. А самая вялiкая экспедыцыя працуе на левым беразе Нёмана ў раёне вёскi Кавальцы (назва страчаная, цяпер — Славiчы). Там даследуюцца чатыры аб'екты, адзiн з якiх, "Кавальцы-4", з'яўляецца адным з самых старажытных паселiшчаў на тэрыторыi паўночна-заходняй Беларусi (да канчатковай апрацоўкi матэрыялаў вучоныя не спяшаюцца рабiць вынiковыя высновы аб яго дакладным узросце). Дарэчы, некалькi гадоў таму на гэтай стаянцы былi знойдзены i цяпер захоўваюцца ў музеi БДУ фрагменты касцявых астанкаў маманта. Нашу з Вадзiмам Лакiзам размову перапыняе прыезд экскаватара. Як высвятляецца, побач з тэрасай, дзе працуюць гродзенскiя студэнты, была падрыхтавана яшчэ адна пляцоўка для даследаванняў. Там выявiлi сляды нейкай старажытнай пабудовы (мо карчмы альбо пераправы праз Нёман?), аднак камусьцi гэта падалося фактам дробязным, i археалагiчны аб'ект засыпалi зямлёй. I вось цяпер, калi ўзнiклi прэтэнзii, прыехалi аднаўляць, каб можна было працягваць раскопкi. Здараецца i так... — Згодна з заканадаўствам ў галiне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, любыя земляныя i будаўнiчыя работы павiнны ўзгадняцца з археолагамi, — падкрэслiвае Вадзiм Лакiза. — I вельмi добра, што кожнае буйное будаўнiцтва дае хоць мiнiмальны шанц на археалогiю, — падключаецца да размовы Генадзь Семянчук. — Iншая рэч, што многiя заказчыкi будоўляў да сённяшняга дня ставяцца да археалогii як да нейкага цяжару, якi быццам толькi грошы ў iх забiрае. Таму ў гэтым выпадку трэба пахвалiць "Гроднаэнерга" — заказчыка работ па будаўнiцтве Гродзенскай ГЭС. У праектнай дакументацыi з самага пачатку было закладзена фiнансаванне археалагiчных даследаванняў — ад папярэдняга абследавання ўсёй зоны будучага вадасховiшча, падчас якога знойдзены i нанесены на карту 33 помнiкi археалогii, да непасрэдных раскопак. У вынiку нашы веды аб гэтым кавалку беларускай зямлi значна ўзбагацiлiся. Цудоўна i тое, што студэнты адчуваюць пах археалогii не толькi ў аўдыторыi, а рэальна, набываюць жыццёвы i iнтэлектуальны досвед, вучацца з пашанай ставiцца да нашай спадчыны. Летась у зоне будаўнiцтва ГЭС знайшлi больш за 20 тысяч артэфактаў з керамiкi, бронзы, жалеза — прадметы побыту, працы, палявання, культавыя рэчы, упрагажэннi... Не менш "ураджайным" абяцае быць i сёлетнi сезон. Расказваючы аб знаходках, Вадзiм Лакiза быццам запрашае ў падарожжа па нашай гiсторыi. Даўжынёй у 11 тысячагоддзяў! Стаянкi першабытных людзей каменнага i бронзавага вякоў, паселiшчы жалезнага веку i сярэднявечча... Эпоху фiнальнага палеалiту (12-11 тыс. да н.э.) характарызуюць вырабы з крэменю — наканечнiкi стрэлаў, разцы, скрабкi, нажы, сякеры. У эпоху неалiту, сем тысячагоддзяў таму, на тэрыторыi Беларусi з'яўляецца першая ляпная керамiка. У канцы гэтай эпохi чалавек навучыўся апрацоўваць камень, свiдраваць у iм адтулiны, i з'явiлiся каменныя сякеры. А вось бронзавы век быў для тэрыторыi Беларусi, скажам так, са сваёй спецыфiкай. Нягледзячы на такую назву, медных i бронзавых вырабаў было няшмат у сувязi з аддаленасцю ад асноўных крынiц гэтай сыравiны. Таму па-ранейшаму выкарыстоўвалiся крэмень i камень. — Крэмень, дарэчы, проста дзiўная сыравiна, — лiчыць Вадзiм Лакiза. — З яго нашы продкi выраблялi любыя прылады працы, якiя па якасцi не саступалi медным i бронзавым. Таму менавiта ў бронзавы век на нашай тэрыторыi распачынаецца росквiт здабычы крамянёвай сыравiны ў шахтах. Дарэчы, у Ваўкавыскiм раёне знаходзiцца ўнiкальны комплекс крэмнездабывальных шахтаў, якi, мяркую, трэба зрабiць даступным для турыстаў. А ёсць жа яшчэ вырабы жалезнага веку, эпохi славянiзацыi тэрыторыi Беларусi! — Атрыманы вялiзныя матэрыялы для навуковых абагульненняў, — зазначае Вадзiм Лакiза. — Яны могуць нават карэнным чынам змянiць наша традыцыйнае ўяўленне аб засяленнi Гродзенскага рэгiёна. Вось такая, напрыклад, загадка: чаму на некаторых археалагiчных аб'ектах зверху знаходзiлiся больш "маладыя" культурныя пласты, а пад iмi — на некалькi стагоддзяў маладзейшыя? На думку Вадзiма Лакiзы, гiстарычная чарговасць была парушана пагодна-клiматычнымi фактарамi, з-за чаго старэйшыя па ўзросце пласты з верхнiх тэрас спаўзлi на пазнейшыя. Акрамя таго, гэта сведчыць аб актыўным засяленнi Гродзеншчыны i развiтой гаспадарцы ў перыяд сярэднявечча. А знойдзеныя керамiка i жаночыя ўпрыгажэннi паказваюць на пэўную сувязь з суседнiмi рэгiёнамi Польшчы i Лiтвы. Можна таксама меркаваць i аб спецыялiзацыi хатнiх гаспадарак. У прыватнасцi, на адным з аб'ектаў было знойдзена шмат казiных касцей. А гэта можа азначаць, што яшчэ ў эпоху сярэднявечча на гэтым паселiшчы займалiся гадоўляў козаў. Знаходкi на прынёманскiх берагах атрымаюць новую "прапiску" ў Гродзенскiм гiсторыка-археалагiчным музеi, а таксама ў будучым музеi гiстарычнага факультэта ГрДУ. Ёсць таксама дамоўленасць з РУП "Гроднаэнерга" па вынiках археалагiчных даследаванняў арганiзаваць перасовачную выставу найбольш каштоўных артэфактаў, а затым стварыць музейны пакой у будынку гiдраэлектрастанцыi. Зрэшты, зона будаўнiцтва Гродзенскай ГЭС цiкавiць не толькi археолагаў-прафесiяналаў i студэнтаў-практыкантаў. "Чорных" археолагаў больш, чым афiцыйных?  

Як нi дзiўна, але на сённяшнi дзень Беларусь, маючы безлiч неразгаданых таямнiц у галiне археалогii, амаль не рыхтуе прафесiйных археолагаў. — Так, ёсць кафедры археалогii ў ВНУ, — зазначае Генадзь Семянчук. — Аднак набор па гэтай спецыяльнасцi звычайна абмежаваны i вось гэтыя, так рамантычна настроеныя студэнты скончаць гiстфак i будуць працаваць пераважна ў школе. А працу ў галiне археалогii знайсцi не змогуць, бо не iснуе дзяржаўнага заказу. Хаця на сённяшнi дзень археолагаў у краiне вельмi мала, усяго некалькi дзясяткаў, i яны, зразумела, не могуць ахапiць усю Беларусь. I хто ж займае гэту нiшу? На думку Вадзiма Лакiзы, так званых "чорных" археолагаў сёння больш, чым афiцыйных: — Гэта бяда. Iдзе рабаванне нацыянальнага набытку Беларусi, i я не ведаю, чаму не прымаецца нiякiх рашэнняў на заканадаўчым узроўнi, з боку органаў улады, МУС, пракуратуры, Мiнiстэрства культуры, дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. Паглядзiце, злавiлi браканьера з рыбай — далi яму вялiзны штраф. Правiльна. Але ж у любым вадаёме рыбныя запасы можна аднавiць. Чаго не скажаш аб старажытных могiлках i помнiках археалогii, якiя разбураюцца "чорнымi" капальнiкамi. — У красавiку, калi распачаўся першы этап сёлетнiх раскопак, да нас завiталi двое, як яны назвалiся, аматараў археалогii, — расказвае Вадзiм Лакiза. — З даволi дарагiмi металадэтэктарамi i нямецкай картай гэтых мясцiнаў. Яны нават прапанавалi сваю дапамогу студэнтам, а наяўнасць металашукальнiкаў i мэту вiзiту патлумачылi як хобi ў вольны ад працы час. I цяпер давайце паглядзiм на злачыства, якое некалькi пазней было здзейснена ля вёскi Коматава. Бязлiтасна пашкоджаны два помнiкi археалогii, якiя, дарэчы, уключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, а значыць, павiнны ахоўвацца дзяржавай. Можна толькi здагадвацца, чые рукi гэта ўчынiлi — гэтых людзей, што так клапацiлiся аб цяжкай працы студэнтаў-практыкантаў, альбо некага яшчэ. Разам з Вадзiмам Лакiзам крочым да сярэднявечных могiлак, якiя знаходзяцца непадалёк ад археалагiчных помнiкаў, дзе цяпер працуюць студэнты. А вось i месца здзейсненага дзiкунства — разрытая магiла ля памятнага каменя, надпiс на якiм сведчыць аб пахаваннi ХVIII стагоддзя. Невядома, што знайшлi варвары, але косцi, чэрап кiнулi як непатрэбнае смецце. Мясцовыя жыхары потым аднавiлi магiлу, але частку чалавечых астанкаў мы ўбачылi там i цяпер... А непадалёк — яшчэ некалькi раскопаў, дзе, мабыць, арудавалi з металашукальнiкам, бо фрагменты старажытнай керамiкi не зацiкавiлi... — Адпаведнага артыкула супраць "чорных" капальнiкаў у Крымiнальным кодэксе Беларусi няма, — гаворыць Генадзь Семянчук. — А ў законе аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны — толькi агульныя словы. Былi выпадкi, што затрымаюць "чорнага" археолага, аштрафуюць на адну-дзве "мiнiмалкi", а паслязаўтра ён зноў паедзе капаць. А трэба, каб адчувальна пакаралi аднаго, двух, трох, дзесяць чалавек. Толькi тады спынiцца гэтае злачыннае нашэсце на нашу гiстарычную спадчыну. Пакуль жа, калi, па сутнасцi, няма нiякага супрацьдзеяння, умовы для "чорных" капальнiкаў проста выдатныя. Скарбашукальнiцтва сёння ўжо як хобi накшталт палявання цi рыбнай лоўлi. Праз iнтэрнэт можна набыць усё неабходнае — старажытныя карты, планы, схемы канкрэтных мясцiнаў, тэхнiку i экiпiроўку для пошуку. А арудаваць з металадэтэктарам могуць усе, хто не лянуецца... Барыс ПРАКОПЧЫК. Фота Яраслава ВАНЮКЕВIЧА. Гродзенскi раён.

Гродзенскi раён.

Гродзенскi раён.

 

Гродзенскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнткi гiстфака Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы Насця i Веранiка сваю першую практыку праходзяць на ... беразе Нёмана ля вёскi Комат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика