За аднаго Баскава чатырох iншых артыстаў даюць
За аднаго Баскава чатырох iншых артыстаў даюць
Дзённік фестывалю
Мiкалай Баскаў, якi cёлета павiнен быў узначальваць прафесiйнае журы конкурсу маладых выканаўцаў, не змог прыехаць на "Славянскi базар" па стане здароўя. Пра гэта паведамiў журналiстам кiраўнiк фестывальнай дырэкцыi Радзiвон Бас, каментуючы змяненнi, якiя тэрмiнова давялося ўносiць у праграму фэсту лiтаральна ў апошнiя днi. У вынiку месца старшынi журы занята iншым пастаянным i любiмым госцем фестывалю — прафесiйны творчы суд узначалiла Лайма Вайкуле, якая таксама дасць прэс-канферэнцыю на адной з традыцыйных "Зорных гадзiн". Такiм чынам знiкла адна з iнтрыг конкурсу — па чутках, Баскаў пратэжыраваў сёлетняга прадстаўнiка Расii Дзмiтрыя Данiленку, якi таксама, як "залаты голас Расii", праяўляе цiкавасць да оперы i папулярнай музыкi, а ў актыве мае перамогу на леташнiм мiжнародным конкурсе "Рамансiяда" (i асабiсты прыз Баскава). У канцэрце адкрыцця замест заслужанага артыста выступiла менш заслужаная, але не менш запатрабаваная ў публiкi эстрадная пара Анжалiка Варум i Леанiд Агуцiн, дый на канцэрце майстроў Расii, прыадкрыем сакрэт, не было б тое, было б што другое — на замену Мiкалаю Баскаву выйдзе Аляксандр Малiнiн. Вiцебск на сувязi з... ЗШАІ не толькi. На сёлетнiм фестывалi, акрамя звыклага славяна-прыбалтыйскага камплекту, акрэдытаваныя таксама прадстаўнiкi СМI з Германii, Вялiкабрытанii, Македонii... Роўным лiкам 600 журналiстаў навыперадкi ганяюцца за самай свежай, самай важнай i, натуральна, самай цiкавай iнфармацыяй. Тым больш, яе як нiколi многа: толькi на галоўнай фестывальнай пляцоўцы, у Летнiм амфiтэатры Вiцебска, пройдзе больш як 20 розных мерапрыемстваў — сольных i зборных канцэртаў, дабрачынных праграм, конкурсаў. Свае вялiкiя прэзентацыi падрыхтавалi краiны-сябры фестывалю — Казахстан, Iзраiль, Латвiя. Латвiйская праграма сёлета як нiколi насычаная i разнастайная, а дэлегацыя — трэцяя па прадстаўнiчасцi пасля Беларусi i Расii, звыш 100 чалавек. Менавiта Латвiя зробiць у Вiцебску асаблiвы iнтэрнацыянальны падарунак — пакажа спектакль Рыжскага рускага тэатра iмя Чэхава "Адэса горад чараўнiцкi..." паводле "Адэскiх апавяданняў" Iсаака Бабеля з музыкай Райманда Паўлса. Пагадзiцеся — гэта варта бачыць! Як варта пабываць на адкрыццi Горада майстроў "Славянскi падворак" з удзелам не толькi 150 народных майстроў з Беларусi, але таксама гасцей са Смаленска i Пскова. Упрыгажэннем праекта, як абяцаюць арганiзатары, стане конкурс "маляванкi" — маляванага дывана, i выстава майстра гэтага жанру, самабытнага беларускага мастака Язэпа Драздовiча. Таму не дзiва, што гасцей у горадзе чакаецца як нiколi многа — нягледзячы на ўзмоцненыя меры бяспекi i зону цвярозасцi, якая ахоплiвае асноўныя фестывальныя пляцоўкi. Зрэшты, на апошнi фактар госцi не скардзяцца — кажуць, што iх п'янiць дух творчасцi i асаблiвай беларускай гасцiннасцi... Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiкалай Баскаў, якi cёлета павiнен быў узначальваць прафесiйнае журы конкурсу маладых выканаўцаў, не змог прыехаць на "Славянскi базар" па с
|
|