У Барысаве пакажуць серыял мясцовай вытворчасцi
У Барысаве пакажуць серыял мясцовай вытворчасцi
Тэлесеткi
Прэм'ера мастацкага шматсерыйнага фiльма "Школа", якi зняты тэлекампанiяй СКIФ у межах праекта па развiццi рэгiянальнага тэлебачання, адбудзецца 12 лiпеня ў адным з начных клубаў Барысава. А ўжо з панядзелка першыя чатыры серыi будуць паказаны на канале СКIФ у Барысаве, Оршы, Вiцебску, Полацку i Бабруйску. Усяго ж у меладраматычным серыяле 48 серый — або 3 сезоны. У найблiжэйшы час, паводле слоў прадзюсараў праекта, запланаваны пракат першых серый фiльма i на iншых рэгiянальных тэлеканалах у Беларусi. Убачаць "Школу" i мiнчане — на 8-м канале. У аснове сюжэта серыяла — гiсторыя няпростых стасункаў 17-гадовай дачкi мэра горада Запольска Жэнi Бялецкай i яе новых аднакласнiкаў. У маленькiм правiнцыйным гарадку дзесьцi на постсавецкай прасторы вiруюць вялiкiя жарсцi. Вечныя праблемы ўзаемаразумення бацькоў i дзяцей, пошук новых сяброў, сяброўства i здрада, каханне i крымiнал — чаго толькi не намяшана ў гэтым фiльме, як, зрэшты, i ў жыццi. Адметнасць серыяла — не толькi ў яго рэгiянальным паходжаннi, але i ў некамерцыйнай скiраванасцi праекта, якi мае на мэце аб'яднаць мясцовае тэлебачанне i культурныя рэсурсы горада. У здымках бралi ўдзел акцёры аматарскiх тэатраў Барысава: Жэню сыграла Таня Кулеш, яе бацьку-мэра — Вiктар Бабiцкi; у iншых ролях адзначылiся Яна Смаляга, Мiкалай Табяльчук, Андрэй Гiмбт, Аляксандр Кашчаеў... Таксама ў фiльме многа аўтарскай музыкi, створанай аматарамi — маладымi музыкантамi з Мiнска, Гомеля, Рыгi i нават Лондана. Зрэшты, праект падтрымалi i прафесiяналы ў сферы кiно: з Расii прыехаў аператар-пастаноўшчык Вячалаў Макар'еў, з Латвii — кiнааператар Андрыс Прыедзiцiс, майстар-класы па грыме i вiзажы далi мастакi-грымёры кiнастудыi "Беларусьфiльм", а адну з роляў сыграў заслужаны артыст Беларусi Сяргей Журавель. "Здымкi першых серый "Школы" пачалiся ў красавiку i доўжылiся прыкладна 3 тыднi, — узгадвае прадзюсар аднайменнага праекта па развiццi рэгiянальнага тэлебачання Наталля Голава. — Плануем працяг зрабiць восенню цi зiмой — пакуль што цяжка загадваць, бо ў нас практычна ва ўсiх членаў здымачнай групы ёсць асноўная работа, i трэба скласцi графiк здымак так, каб пад усiх падстроiцца...". Затое ўжо вядома, што беларускай "Школай" зацiкавiлiся за межамi Беларусi — ёсць дамоўленасцi наконт пракату серыялу ў Латвii, Лiтве, Польшчы, у перспектыве — Швецыя i Iзраiль. I гэта пры тым, што праекту — усяго год! Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота з сайта праекта www.рrоjесt-shkоlа.tv.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ера мастацкага шматсерыйнага фiльма "Школа", якi зняты тэлекампанiяй СКIФ у межах праекта па развiццi рэгiянальнага тэлебачання, ад
|
|