Жаба — вандроўнiца
Жаба — вандроўнiца
На вулiцы Ажэшкi ў Гродне каля офiса праекта "Невядомая Еўропа" размясцiлася саракакiлаграмовая жаба-вандроўнiца. У яе, як у сапраўднага турыста, ёсць торба з рэчамi i компас. А паколькi вiза ёй не патрэбная, то такая вандроўнiца, на думку аўтара скульптуры Уладзiмiра Панцялеева, як найлепш сiмвалiзуе тое, да чаго павiнны iмкнуцца ва ўсiм свеце. Дарэчы, пэўныя крокi ў гэтым кiрунку робiць i праект "Невядомая Еўропа", якi ажыццяўляецца ў рамках праграмы Еўрасаюза для развiцця турыстычнай iнфраструктуры ў беларуска-польскiм памежжы ў зоне Аўгустоўскага канала. Праектам, бюджэт якога складае 440 тысяч еўра, прадугледжана адкрыццё ў Гродне турысцка-iнфармацыйнага цэнтра, набыццё байдарак, веласiпедаў i спартыўнага iнвентару для актыўнага адпачынку, падрыхтоўка iнструктараў па водных падарожжах з пасведчаннямi еўрапейскага ўзроўню, навучанне турыстычнаму бiзнэсу ўладальнiкаў аграсядзiбаў са стажыроўкай у Польшчы, а таксама абсталяванне iнфармацыйных стэндаў каля гiстарычных аб'ектаў. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вулiцы Ажэшкi ў Гродне каля офiса праекта "Невядомая Еўропа" размясцiлася саракакiлаграмовая жаба-вандроўнiца. У яе, як у сапраўднага ту
|
|