У Маскву з Вiцебска — на самалёце
У Маскву з Вiцебска — на самалёце
А кошт бiлета — як на купэйнае месца ў цягнiку Аднавiлiся рэгулярныя авiяцыйныя палёты памiж Вiцебскам i Масквой. І гэта вельмi добры сюрпрыз, якi падрыхтавалi беларускiя авiятары да мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску". Усяго за 1 гадзiну 50 хвiлiн цяпер можна даляцець да сталiцы Расii кожны панядзелак, сераду i пятнiцу. Кошт самага таннага бiлета — 45 еўра, а дарагога — 75 еўра. Як паведамiў "Звяздзе" начальнiк Вiцебскага фiлiяла РУП "Белаэранавiгацыя" Сяргей Рурыс, перавозiць пасажыраў авiякампанiя "Гомельавiя". Вылет з абласнога цэнтра ў 7.30 ранiцы. Пасадку самалёты будуць выконваць у маскоўскiм аэрапорце Дамадзедава. Дарэчы, гэтая ж авiякампанiя дастаўляе па нядзелях пасажыраў з Вiцебска ў Калiнiнград. Што датычыцца ўласнай вiцебскай авiякампанii, пра стварэнне якой "Звязда" паведамляла, яе станаўленне працягваецца. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднавiлiся рэгулярныя авiяцыйныя палёты памiж Вiцебскам i Масквой. І гэта вельмi добры сюрпрыз, якi падрыхтавалi беларускiя авiятары да мiжнароднага ф
|
|