21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нейробiка: варушыце мазгамi

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нейробiка: варушыце мазгамi

З дня ў дзень выконваючы адну i тую ж работу, нам становiцца ўсё цяжэй засяродзiцца на новым: памяць пагаршаецца, канцэнтрацыя ўвагi знiжаецца, а некаторыя рэчы i зусiм застаюцца незразумелымi... Каб гэтага не адбывалася, мозг трэба трэнiраваць.

Апошнiм часам з'явiлася новая сiстэма практыкаванняў для паляпшэння разумовай дзейнасцi — нейробiка. Яе назва ўтворана ад слоў "нейрон" i "аэробiка". Ад iншых методык яна адрознiваецца тым, што прымушае працаваць усе органы пачуццяў непрывычным для iх спосабам, каб стымуляваць здольнасць мозга ўтвараць асацыятыўныя сувязi памiж рознымi вiдамi iнфармацыi. Карацей кажучы, нейробiка — гэта гiмнастыка для мозга.

Нейробiкай неабходна займацца ўсiм: дзецям — каб вучыцца канцэнтравацца i засвойваць новыя матэрыялы; дарослым — каб падтрымлiваць свой мозг у тонусе i папярэдзiць пагаршэнне памяцi. Нейрабiчныя практыкаваннi добрыя тым, што не патрабуюць спецыяльна выдзеленага для iх часу. Імi можна займацца ў транспарце, у чарзе да доктара, у краме, на працы, падчас прыгатавання ежы i прыняцця душу — наогул, заўсёды, калi ёсць магчымасць прымусiць свой мозг не працаваць ухаластую.

Стымулюем работу мозга

Новая дарога. Хадзiце на працу (у краму) новай, незнаёмай дарогай. Нават калi новы шлях будзе больш доўгiм, нiчога страшнага. Гэта не толькi станоўча адаб'ецца на рабоце мозга, але i дапаможа падтрымаць стройнасць.

Хадзiце на працу (у краму) новай, незнаёмай дарогай. Нават калi новы шлях будзе больш доўгiм, нiчога страшнага. Гэта не толькi станоўча адаб'ецца на рабоце мозга, але i дапаможа падтрымаць стройнасць.

Заплюшчаныя вочы. Вечарам не ўключайце святло ў кватэры — хадзiце па пакоях па памяцi. Гэта павышае канцэнтрацыю ўвагi. Таксама можна прымаць душ з заплюшчанымi вачыма. Па прычыне таго, што вы нiчога не бачыце, рэзка актывiзуюцца iншыя органы пачуццяў.

Вечарам не ўключайце святло ў кватэры — хадзiце па пакоях па памяцi. Гэта павышае канцэнтрацыю ўвагi. Таксама можна прымаць душ з заплюшчанымi вачыма. Па прычыне таго, што вы нiчога не бачыце, рэзка актывiзуюцца iншыя органы пачуццяў.

Змена рабочай рукi. Напрыклад, чысцiце зубы не рабочай рукой, а той, якая менш актыўная: калi вы праўша — левай рукой, калi ляўша — правай.

Напрыклад, чысцiце зубы не рабочай рукой, а той, якая менш актыўная: калi вы праўша — левай рукой, калi ляўша — правай.

Новыя пахi. Купiце флакончыкi з рознымi эфiрнымi алеямi або любыя пахкiя прадметы. Кожную ранiцу, як толькi прачнулiся, удыхайце новы водар — гэта хутчэй "разбудзiць" мозг.

Купiце флакончыкi з рознымi эфiрнымi алеямi або любыя пахкiя прадметы. Кожную ранiцу, як толькi прачнулiся, удыхайце новы водар — гэта хутчэй "разбудзiць" мозг.

Мяняйце гардэроб. Насiце розныя рэчы. Вучоныя даказалi, што ў залежнасцi ад адзення ў чалавека мяняюцца не толькi яго адчуваннi, але i склад думак.

Насiце розныя рэчы. Вучоныя даказалi, што ў залежнасцi ад адзення ў чалавека мяняюцца не толькi яго адчуваннi, але i склад думак.

Засвойце шрыфт Брайля (сiстэма чытання i пiсьма для сляпых) i мову жэстаў. Зрабiць гэта складана, але такiя навыкi незвычайна разаўюць вашы адчуваннi. У мове жэстаў дастаткова вывучыць стандартныя фразы зносiнаў: прывiтанне, простыя пытаннi, адказы.

(сiстэма чытання i пiсьма для сляпых) i мову жэстаў. Зрабiць гэта складана, але такiя навыкi незвычайна разаўюць вашы адчуваннi. У мове жэстаў дастаткова вывучыць стандартныя фразы зносiнаў: прывiтанне, простыя пытаннi, адказы.

Манеты. Навучыцеся адрознiваць манеты рознай вартасцi толькi навобмацак. Практыкаванне карысна рабiць, калi вы каго-небудзь чакаеце.

Навучыцеся адрознiваць манеты рознай вартасцi толькi навобмацак. Практыкаванне карысна рабiць, калi вы каго-небудзь чакаеце.

Тэлевiзар без гуку. Адключыце гук тэлевiзара i, гледзячы на экран, спрабуйце аднавiць дыялог або маналог. Калi выконваць гэта практыкаванне з сябрамi, атрымаецца вельмi смешна i цiкава.

Адключыце гук тэлевiзара i, гледзячы на экран, спрабуйце аднавiць дыялог або маналог. Калi выконваць гэта практыкаванне з сябрамi, атрымаецца вельмi смешна i цiкава.

Жартуйце. Прыдумваць новыя жарты i анекдоты — вельмi займальна i карысна для мозга. Гэта не толькi стымулюе разумовую актыўнасць, але i развiвае здольнасць мыслiць крэатыўна.

Прыдумваць новыя жарты i анекдоты — вельмi займальна i карысна для мозга. Гэта не толькi стымулюе разумовую актыўнасць, але i развiвае здольнасць мыслiць крэатыўна.

Новы тэмп. Гэта практыкаванне можна выконваць у выхадны дзень. Калi вы звычайна ўсё робiце марудна, пастарайцеся паскорыць тэмп у 2 разы. Калi ж вы i хвiлiны не можаце пасядзець на месцы, прымусьце сябе ўсё рабiць няспешна. Гэта патрабуе вялiкай канцэнтрацыi.

Гэта практыкаванне можна выконваць у выхадны дзень. Калi вы звычайна ўсё робiце марудна, пастарайцеся паскорыць тэмп у 2 разы. Калi ж вы i хвiлiны не можаце пасядзець на месцы, прымусьце сябе ўсё рабiць няспешна. Гэта патрабуе вялiкай канцэнтрацыi.

Чытайце ўслых. Калi вы ў апошнi раз дазвалялi сабе такую раскошу? А мозгу такая дзейнасць надзвычай карысная: падчас чытання ўслых актывiзуецца столькi ўчасткаў кары галаўнога мозга, колькi нiколi не працуе пры чытаннi самому сабе.

Калi вы ў апошнi раз дазвалялi сабе такую раскошу? А мозгу такая дзейнасць надзвычай карысная: падчас чытання ўслых актывiзуецца столькi ўчасткаў кары галаўнога мозга, колькi нiколi не працуе пры чытаннi самому сабе.

Скажыце сабе: запомнi гэта! Напрыклад, калi вас пазнаёмiлi з чалавекам, прагаварыце самi сабе яго iмя i загадайце сабе яго запомнiць. Так вы неўсвядомлена пераведзяце гэту iнфармацыю ў статус больш важнай.

Напрыклад, калi вас пазнаёмiлi з чалавекам, прагаварыце самi сабе яго iмя i загадайце сабе яго запомнiць. Так вы неўсвядомлена пераведзяце гэту iнфармацыю ў статус больш важнай.

Знайдзiце матывацыю. Пастарайцеся ўявiць, чым чалавек, iмя якога трэба запомнiць, можа быць вам карысны ў будучынi. Пошук матывацыi будзе стымуляваць работу мозга, i запомнiць iмя будзе лягчэй.

Пастарайцеся ўявiць, чым чалавек, iмя якога трэба запомнiць, можа быць вам карысны ў будучынi. Пошук матывацыi будзе стымуляваць работу мозга, i запомнiць iмя будзе лягчэй.

Асацыюйце. Выберыце 10 нерухомых рэчаў у вашым доме або офiсе. Запомнiце iх у пэўнай паслядоўнасцi (для гэтага трэба выявiць заканамернасць). У будучынi, калi вам трэба будзе запомнiць якi-небудзь спiс, асацыюйце кожны пункт спiсу з гэтымi прадметамi. Калi трэба будзе ўспомнiць спiс, проста прайдзiцеся вачыма па 10 выбраных прадметах.

Выберыце 10 нерухомых рэчаў у вашым доме або офiсе. Запомнiце iх у пэўнай паслядоўнасцi (для гэтага трэба выявiць заканамернасць). У будучынi, калi вам трэба будзе запомнiць якi-небудзь спiс, асацыюйце кожны пункт спiсу з гэтымi прадметамi. Калi трэба будзе ўспомнiць спiс, проста прайдзiцеся вачыма па 10 выбраных прадметах.

Вывучайце замежныя мовы. Гэта самым непасрэдным чынам актывiзуе памяць i развiвае асацыятыўнае мысленне. Стане лягчэй запамiнаць не толькi замежныя словы, але i факты са штодзённага жыцця, якiя раней патрабавалi пастаяннага напамiнання.

Гэта самым непасрэдным чынам актывiзуе памяць i развiвае асацыятыўнае мысленне. Стане лягчэй запамiнаць не толькi замежныя словы, але i факты са штодзённага жыцця, якiя раней патрабавалi пастаяннага напамiнання.

Запамiнайце нумары тэлефонаў. Для пачатку вывучыце нумары тэлефонаў тых, з кiм вы кантактуеце часцей за ўсё. Затым пачнiце запамiнаць нумары менш важных людзей. Паглядзiце на нумар, адвядзiце вочы, паўтарыце лiчбы самi сабе — i так да той пары, пакуль нумар канчаткова не адкладзецца ў памяцi. Надалей непатрэбныя тэлефоны з-за непатрэбнасцi забудуцца — i гэта нармальна. Галоўнае — пратрымаць у памяцi iнфармацыю хоць бы некалькi дзён.

Для пачатку вывучыце нумары тэлефонаў тых, з кiм вы кантактуеце часцей за ўсё. Затым пачнiце запамiнаць нумары менш важных людзей. Паглядзiце на нумар, адвядзiце вочы, паўтарыце лiчбы самi сабе — i так да той пары, пакуль нумар канчаткова не адкладзецца ў памяцi. Надалей непатрэбныя тэлефоны з-за непатрэбнасцi забудуцца — i гэта нармальна. Галоўнае — пратрымаць у памяцi iнфармацыю хоць бы некалькi дзён.

Атрымлiвайце асалоду ад жыцця. Не бойцеся новых адчуванняў. Калi ваша жыццё цячэ адносна спакойнае, адпраўцеся ўплаў па горных рэках. Калi ж у звычайным жыццi вы стамiлiся ад шалёнага рытму i пастаяннага напружання, аддайце тыдзень i наладзьце сабе "свята бяздзейнасцi". Можна выехаць на прыроду, на дачу. Дарэчы, вось яшчэ адна скарбнiца нейрабiчных практыкаванняў. Капанне ў зямлi, догляд кветак i дрэў, праполка градак цудоўна ўпiсваюцца ў сiстэму нейробiкi.

Не бойцеся новых адчуванняў. Калi ваша жыццё цячэ адносна спакойнае, адпраўцеся ўплаў па горных рэках. Калi ж у звычайным жыццi вы стамiлiся ад шалёнага рытму i пастаяннага напружання, аддайце тыдзень i наладзьце сабе "свята бяздзейнасцi". Можна выехаць на прыроду, на дачу. Дарэчы, вось яшчэ адна скарбнiца нейрабiчных практыкаванняў. Капанне ў зямлi, догляд кветак i дрэў, праполка градак цудоўна ўпiсваюцца ў сiстэму нейробiкi.

Як бачым — нiчога складанага, цi не так? А колькi такiх практыкаванняў можна прыдумаць самiм? Усяго толькi i трэба — уключыць фантазiю. Старайцеся ўнесцi ў сваё жыццё больш разнастайнасцi. Актыўнае, поўнае новых адчуванняў i эмоцый жыццё дазволiць вам захаваць яснасць розуму на доўгiя гады.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дня ў дзень выконваючы адну i тую ж работу, нам становiцца ўсё цяжэй засяродзiцца на новым: памяць пагаршаецца, канцэнтрацыя ўвагi знiжаецца, а нека
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика