21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ГОД НА ГОД НЕ ПРЫПАДАЕ

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ГОД НА ГОД НЕ ПРЫПАДАЕ

Вясной доўгi час стаяла засушлiвае надвор'е, i калi б яшчэ нейкi тыдзень, то палi моцна прыпалiла б. Але пайшлi дажджы на радасць селянiну, ды неўзабаве тая радасць змянiлася трывогай, бо лье штодня ўжо два месяцы.

У в. Люсiна Ганцавiцкага раёна залiло прысядзiбныя ўчасткi i ўраджай "плакаў". А вулiца ў в. Покры Брэсцкага раёна пасля навальнiцы ператварылася за паўгадзiны ў iмклiвую раку. У першыя днi лiпеня "захлынуўся" Кобрын, а ў Камянецкiм раёне за адзiн дзень выпала месячная норма ападкаў. І такi малюнак па ўсёй Брэстчыне.

"У гэтым годзе нагаладаемся, — упэўнена заявiла знаёмая пенсiянерка, — паглядзiце, што з бульбай стала".

Бульбу моцна пашкодзiла фiтафтора i пажаданага ўраджаю не будзе, бо апрацоўкi сiтуацыю кардынальна не выправяць. Толькi папырскаў свой участак "Хомам", як сыпануў праз нейкую гадзiну дождж, i трэба назаўтра ўсё пачынаць спачатку.

Сваю бульбу я апрацоўваў тройчы, а вынiк, можна сказаць, нулявы. Але адзначу адзiн момант. З бульбай, дзеля цiкавасцi, даводзiцца эксперыментаваць — якi гатунак найлепшы. У мяне на дачы пасаджана восем гатункаў — усяго дзве соткi. I самым надзейным з раннiх сартоў паказаў сябе самы стары, якi ўжо гадоў дваццаць саджаем. Не ведаю нават яго назвы. Бульба ружовая, прадаўгаватая, яшчэ нi разу не падвяла. А вось Фрэска была няўстойлiвай да фiтафторы — пачарнела першай. Яна ў нас толькi другi сезон, i думалася, што дасць добры ўраджай. Выстаялi Журавiнка, Беларуская позняя ды яшчэ пару гатункаў.

Для бульбы сёлетнi сезон стаўся экстрэмальным, бо фiтафтора не прыйшла з туманам напрыканцы лiпеня, як заўсёды, калi шкода ад яе ўжо невялiкая, а наведалася на месяц раней, падчас цвiцення. I не дзiўна, што, адкапаўшы корч бульбы, назбiраеш жменю "лясных арэхаў", хоць пад некаторымi гатункамi ўсё ж клубнi ёсць.

Мiж iншым, галандцы не чакаюць, калi на iх бульбу навалiцца фiтафтора, а з году ў год сiстэматычна апрацоўваюць бульбу, i не толькi яе, а мы спадзяёмся — раптам пранясе.

З другiм хлебам сапраўды не пашанцавала, але гаварыць пра голад, вядома ж, не выпадае, бо ўсё ж нас кормiць не толькi бульба, а i збожжа. Безумоўна, бульба — важны прадукт, але ж калi будзе высокiм ураджай пшанiцы i жыта, то ўсё абыдзецца.

А ўраджай сёлета не горшы, па ўсiх прыкiдках, чым у мiнулым годзе. На Брэстчыне ўжо пачалося жнiво — у самых заходнiх раёнах. Першыя цэнтнеры намалацiлi ў Пружанскiм, Брэсцкiм, Кобрынскiм... I ўраджай не з горшых. Напрыклад, у ААТ "Вiдамлянскае" Камянецкага раёна ўзялi з гектара па 40 цэнтнераў ячменю. Не рэкордны намалот, але iстотны. Калi ўсталюецца сонечнае надвор'е, то будзем з добрым хлебам. Дарэчы, на Брэстчыне трэба ўбраць збожжавыя з 400 тысяч гектараў.

Год на год не прыпадае, але сёлетнi — не самы горшы ў плане дажджлiвасцi. Гадоў дваццаць таму мачыла ўсё лета, ды i ночы былi халодныя — +7-10°C. I нават у той год на палях ды агародах быў ураджай.

А 2009 год цёплы. Калi ноччу тэмпература дасягае +18°C, то яшчэ не бяда.

Нягледзячы на песiмiстычны прагноз — дождж, дождж i дождж, на маёй дачы ўжо два днi — нi кроплi, i агарод увачавiдкi весялее, прыгажэе. Бо якiм бы год нi быў, а нешта родзiць. Вось i сёлета ўраджай на ягады. Клубнiц, чарнiц, сунiц, малiн хапае — няма на сваiм агародзе, то выпраўляйся ў лес. Вунь на рынку ад ягад сталы гнуцца, i цана невысокая. Ёсць прадаўцы, i пакупнiкоў хапае.

Прыемна паглядзець i на свой ураджай. Такога багацця грэцкiх арэхаў я не памятаю. Дрэва iмi ўсыпана. Былi гады, што нiводнага арэха, здаралася сабраць i па некалькi кашоў. Але лепш усё ж пачакаць да восенi. Толькi б гэтыя арэхi ды на маладыя зубы...

У мiнулым годзе пасадзiў буякi, i сёлета кусцiкi ўсыпаныя ягадамi. Зацвiлi i журавiны.

А калi паглядзiш, як буяе капуста, то душа радуецца. I з агуркамi будзем, ды i цыбуля яшчэ трымаецца.

З яблыкамi слаба, але вiнаград ёсць. Праўда, у мiнулым годзе ён застаўся несабраным — не выспеў. Адсюль i з вiном выйшла напруга. Вось сёлета я не стаў чакаць, што будзе з таго вiнаграду, а пусцiў клубнiцы на вiно. Не атрымаецца вiно — магчыма, будзе нешта больш моцнае. Ды i ўвогуле — iдзе дождж цi не, урадзiла бульба цi не вельмi, а цудоўна, што жывеш. Так добра пад дожджык думаецца...

Сымон Свiстуновiч. Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясной доўгi час стаяла засушлiвае надвор'е, i калi б яшчэ нейкi тыдзень, то палi моцна прыпалiла б. Але пайшлi дажджы на радасць селянiну, ды неў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика