Дзеці патанулі
Дзеці патанулі
У Прыпяці вадалазы знайшлі целы 8-гадовага хлопчыка і 11-гадовай дзяўчынкі. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у міліцыю з заявай аб прапажы дзяцей звярнуліся жыхаркі Мазыра 1973 і 1975 гадоў нараджэння. Маці разам з дзецьмі загаралі на беразе ракі. Дзеці патанулі ў некалькіх метрах ад месца адпачынка ў раёне будаўніцтва Мазырскага веслярнага канала. Як паведаміў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі "Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на вадзе" Сяргей Касцючэнка, гэтае месца не абсталявае для купання. Больш таго, там напярэдадні працаваў земснарад, таму ля берага шмат ямін, у адну з якіх і трапілі дзеці. А ў вадаёме ля вёскі Капаткевічы ў Петрыкаўскім раёне патануў 8-гадовы хлопчык. Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Прыпяці вадалазы знайшлі целы 8-гадовага хлопчыка і 11-гадовай дзяўчынкі. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у міліцыю з заяв
|
|