Кожнаму свая доля...
Кожнаму свая доля...
У Гомелi папярэджаны крадзеж грашовых сродкаў у памеры 60 мiльёнаў беларускiх рублёў, якi планавала здзейснiць група асобаў па папярэдняй дамоўленасцi. Як паведамiла прэс-служба ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi, у склад групы ўвайшлi генеральны дырэктар ААТ "Гомельскi домабудаўнiчы камбiнат", начальнiк будаўнiчага ўпраўлення i падначалены яму начальнiк аддзела аднаго з гомельскiх будаўнiчых трэстаў. Грамадзяне падазраюцца ў тым, што выкарыстоўвалi пэўныя схемы, каб здзейснiць крадзеж грашовых сродкаў прадпрыемстваў. Праверка выявiла, што кiраўнiк домабудаўнiчага камбiната заключыў з будаўнiчым упраўленнем дагавор на выкананне дэмантажных работ, значна завысiўшы iх каштарысную вартасць. У сваю чаргу дырэктар будаўнiчага ўпраўлення разам з падначаленым яму начальнiкам аддзела заключылi дагавор субпадраду з камерцыйнай фiрмай — быццам бы на выкананне часткi дэмантажных работ. Дагавор быў фiктыўным, бо фiрме не трэба было нiчога рабiць, акрамя як атрымаць на свой разлiковы рахунак грошы за быццам бы выкананыя работы. Такiм чынам сродкi павiнны былi быць абнаяўленыя i трапiлi б у распараджэнне махлярнай тройцы. У вынiку такiх дзеянняў у руках адказных асобаў павiнна было апынуцца каля 60 мiльёнаў беларускiх рублёў, якiя заставалася б толькi падзялiць. Кожны з падазроных быў затрыманы супрацоўнiкамi ўпраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi з доказамi злачынства пры атрыманнi сваёй "долi". Зараз супраць генеральнага дырэктара ААТ "Гомельскi домабудаўнiчы камбiнат" узбуджана крымiнальная справа па артыкуле "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi". Супраць яго "партнёраў" — па артыкулах "Пакушэнне на злачынства" i "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi". Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi папярэджаны крадзеж грашовых сродкаў у памеры 60 мiльёнаў беларускiх рублёў, якi планавала здзейснiць група асобаў па папярэдняй дамоўленасцi
|
|