21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб не тая каша...

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб не тая каша...

Даўно гэта было: досыць вялiкай кампанiяй паехалi мы адпачываць на Вiшнёўскае возера. Намёты раскiнулi, вячэру зрабiлi, само сабой — i па чарцы...

Збiраемся снедаць назаўтра, а пахмелкi няма. І галоўнае ж, пакiдалi: ведаем, колькi, ведаем, дзе. А няма...

I выпiць нiхто не мог, бо прыстойныя ж побач людзi, зусiм не прагныя на гэтае зелле...

Тады — што ж за чорт, дзе падзелася? Ходзiм, думаем, адно ў аднаго пытаемся.

Ад вогнiшча кухарка наша голас падае:

— Ой, хлопчыкi, гэта, мусiць, я вiнаватая? У нас у такой самай бутлi вада ў намёце была, вось я i пераблытала — на вашай пахмелцы... кашу зварыла

Паглядзелi — такi праўда ўсё: бутля з вадою ў куце стаiць, а гарэлкi — няма.

Што было рабiць — селi есцi кашу. На смак, праўда, яна няўдалая была, гаркаватая, але ж кухарка — маладзец, "прыправiла" яе: стала расказваць, як варыла, як варыва яе блiскала сiнiм агеньчыкам, як яна гэтаму дзiвiлася ды "прытушвала" — частым памешваннем. Так i з'елi.

Цяпер думаю: каб не тая памылка, каб не тая каша, можа, мы i не помнiлi б, як хораша некалi адпачылi на Вiшнеўскiм возеры!

Уладзiмiр Содаль,

г. Мiнск.

Адчуйце рознiцу

Было: даручылi мне выкладаць рускую мову замежным студэнтам — рослым, здаровым хлопцам з Усходу, якiх, як хутка ўпэўнiўся, апроч музыкi i дзяўчат на гэтым свеце нiчога не цiкавiла. А ўжо руская мова — i пагатоў.

— Зачем, преподаватель? — пыталiся ў мяне яны, — водка, кушать, деньги, секс... Наташа (так арабы завуць цi не ўсiх тутэйшых дзяўчат) и так все поймет.

Даводзiлася доўга, упарта тлумачыць, што трэба, нават прымушаць, i воз, дзякаваць Богу, з месца крануўся: лёгкiя тэмы больш-менш пайшлi. Але ж ёсць i складаныя. Найбольш — спражэнне дзеяслова.

— Зачем, преподаватель? — зноў пачалi арабы. — Мы все понимаем, нас понимают... Оканчаний глагола — не надо... Какая разница?!.

Трэба ж неяк пераконваць, даводзiць, што яна, гэта рознiца ёсць?

Каб зразумелi, рашыў прывесцi прыклад, прычым — на iх любiмую тэму. Расказваю, што ўчора вось праходзiў па калiдоры галоўнага корпуса, бачыў, як сустрэлiся два арабы. Павiталiся i адзiн пытае ў другога:

— Саiд, ты сваю девушку утром будишь?

— Да, — адказвае той, — наверно, буду...

Калi я растлумачыў студэнтам сэнс слоў "будешь — будишь", яны доўга рагаталi, але спражэнне дзеяслова сталi вучыць — трэба.

Вiктар Варанец,

г. Гродна

АПОШНЯЕ ПАЛЯВАННЕ

Лета ў гэтым годзе пачалося з зацяжных дажджоў-халадоў. Таму, як толькi прыгрэла сонейка, пенсiянеры адразу ж высыпалi на вулiцу, адразу ж "асядлалi" лаўкi ля пад'ездаў.

На нашай — пагаварылi пра "малочную вайну", пра сусветны фiнансавы крызiс... Я мiж тым разгарнуў любiмую "Звязду" (толькi што дастаў яе з паштовай скрынкi), убачыў здымак i ўслых стаў чытаць артыкул "Ваўчаняты хавалiся ў норах". Суседзi па лаўцы ўсё ўважлiва слухалi, потым — сталi каментаваць. Адны дзiвiлiся з паляўнiчага, якi не паленаваўся аж чатыры гадзiны раскопваць барсуковыя норы, другiя казалi, што ваўчаня, калi вырасце, можа стаць добрым памочнiкам чалавеку, будзе ахоўваць хату не горш, чым сабака. А Анатоль Гурскi, былы рабочы Мiнскага мотавелазавода, якi жыве ў нашым пад'ездзе, успомнiў пра апошняе паляванне свайго роднага дзядзькi.

То, значыць, ён, той дзядзька, аднойчы начапiў на ногi лыжы, закiнуў на плячо стрэльбу i па заснежаным вялiкiм полi падаўся ў бок лесу — паляваць. Можа, не так i часта ён гэта рабiў, можа прадчуваў вялiкую ўдачу, але настрой меў проста цудоўны. Марозiк... Сонца... Бялюткi снег пад нагамi...

Але ж, здаецца, не толькi ён? Часы былi — праўлення Мiкiты Сяргеевiча, кукурузу сеялi паўсюль. На тым полi — таксама. I ўбралi ж! Але бачыць дзядзька — у адным месцы лiсце яе з-пад снегу тырчыць. Цiкава стала. Запынiўся. А крыху слепаваты быў. Каб лепей разгледзець тыя лiсткi, у кiшэнь па акуляры палез. Толькi нахiлiўся, пад носам быццам граната якая ўзарвалася — нешта з-пад снегу пырсь!.. Душа — у пяткi, акуляры ў снег. А "граната" тая ў бок лесу — куляй.

Не адразу да дзядзькi дайшло — ды гэта ж заяц! Вiдаць, прыснуў у снезе. А тут паляўнiчы — пабудзiў касога, спужаў...

А ўжо, як бядак, ён сам напужаўся. Мусiў дадому вяртацца i порткi мяняць...

Што ў прынцыпе — не вялiкая бяда: свят-свят, з кожным можа зрабiцца. Але ж пра тое, што ўжо зрабiлася з канкрэтным дзядзькам, яго жонка-дурнiца раструбiла на ўсю акругу. Пасля чаго (сцеражонага Бог сцеражэ!) дзядзька змушаны быў зачахлiць ружжо i нiколi больш не хадзiць на паляванне.

Уладзiмiр Шулякоўскi,

г. Мiнск.

Голад не цётка

Багаты не ведае, чым бедны абедае... Юрый Гальцаў успамiнаў, як некалi, падчас студэнцтва — ды якраз перад Новым годам — яны выбiлiся з грошай. А свята сустрэць хацелася...

Тады ён сказаў сябруку: "Падумаеш праблема — грошы... На крайнi выпадак можна i мiласцiну папрасiць". "Не веру!", — пайшоў той у заклад. Ну i паспрачалiся — на бутэльку. Гальцаў пасля гэтага апрануўся ў бабку, сеў у цёмным пераходзе. Адзiнае — тыя зазвычай моўчкi сядзелi, а гальцаўская яшчэ ўсiм мужчынам услед спявала:"Милый мой, милый мой, дай копеечку, родной".

За чатыры гадзiны грошай сабралася на цудоўную сустрэчу Новага года.

Нешта трохi падобнае адбылося i ў нас: мы, студэнты Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii, мы заспрачалiся, хто зможа з акадэмгарадка ў адных трусах зайсцi ў Горкi па Бруца-Ерафееўскай вулiцы.

А часы, трэба сказаць, былi зусiм не тыя, што цяпер: канец шасцiдзясятых, вольнасцяў нiякiх — нi ў грамадскiм жыццi, нi ў асабiстым. Таму стараста групы i камсорг iдэю гэтага "праходу" зганьбiлi адразу ж... Як амаральную. Iх падтрымалi iншыя, бо, зразумела ж, баялiся — раптам да дэканата дойдзе... Але не ўсе: адзiн са студэнтаў рашуча спытаў:

— Што ставiцца на кон?

— Шмат сала.

— Да яго — бутэльку вiна, — паставiў умову той, — i я прайду.

I тое, i другое Сяргею паабяцалi — ён стаў дзейнiчаць. Па-першае, апрануў не проста трусы, а спартыўныя (з белымi палоскамi па баках), па-другое, узяў футбольны мячык. I рушыў па той Бруца-Ерафееўскай, раз-пораз стукаючы мячом аб асфальт. Мы, ватагай, пайшлi следам i ўвачавiдкi ўбачылi, што на распранутага "спартсмена" нiхто не звяртае ўвагi. Звярталi на нас, бо мы ўсю дарогу шумелi i смяялiся...

У iнтэрнат вярталiся на аўтобусе, дзе зноў жа "галяка" амаль нiхто не бачыў, бо ён сядзеў, а мы стаялi побач, вакол яго. Так i даехалi. Сяргей атрымаў заяўлены прыз. I тым самым пацвердзiў, што студэнцкая знаходлiвасць межаў не мае. Асаблiва — калi яны, гэтыя студэнты, хочуць есцi.

Валерый Гаўрыш,

в. Навасёлкi, Пастаўскi раён.

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно гэта было: досыць вялiкай кампанiяй паехалi мы адпачываць на Вiшнёўскае возера. Намёты раскiнулi, вячэру зрабiлi, само сабой — i па чарцы... Зб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика