За маладых!
За маладых!
У гонар маладых уздымаецца не адна чарка i гучыць не адна песня. Вяселле — самая працяглая бяседа, самая пачуццёва напружаная, душэўна абвостраная. І самая спеўная. Песня гучыць на ўсiх этапах вясельнага працэсу. Спяваюць, калi рыхтуюць маладую да шлюбу i калi праводзяць яе з бацькоўскага дома. Песняй вiтаюць, падаюць, жартуюць, вядуць размову, пераклiчку. Яна суправаджае маладых, надае iм раўнавагу ў такi лёсавызначальны момант, асвятляе iх шлях. Толькi песняй i музыкай можна суарганiзаваць увесь вясельны рэй, супарадкаваць памкненнi i дзеяннi несупакойных вясельнiкаў. Беларусы стварылi грунтоўныя песенныя цыклы для вясельнага абраду. Арганiчна да народных песень далучаюцца i аўтарскiя. У ансамблi народнай музыкi "Бяседа" ў канцы мiнулага дзесяцiгоддзя ўзнiкла вясёлая, лiрычна-ўзнёслая вясельная песня "За маладых!". Кiраўнiк аркестравай групы Мiкола Алешка сумесна з паэтам Уладзiмiрам Пецюкевiчам у народным стылi напiсалi песню-вiншаванне. А салiсты-вакалiсты ансамбля тэмпераментна, як на сапраўднай бяседзе, эмацыйна выразна перадалi святочны дух, неўтаймоўную энергiю беларусаў. За маладых! Верш Уладзiмiра Пецюкевiча Музыка Мiколы Алешкi Гудзе вяселле i звiнiць: Музыкi граюць — не спынiць! Пяе застолле — не суняць! Сват запрашае чарку ўзняць. Прыпеў: — Давай, браткi, нальём, Давай, браткi, кульнём Па чарцы беленькай, Па чарцы светленькай За нашых маладых, За шчасце-долю iх! Мы вып'ем, зноў нальём За маладых! За маладых, за iх святло, Што ў сэрцы любасцю ўзышло, За iх каханне, за любоў, Каб не згасала сто гадоў! Прыпеў. За маладых, за iх красу, Што так нагадвае вясну, За бацяна, каб ён насiў Штогод чароўных дзетак iм! Прыпеў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гонар маладых уздымаецца не адна чарка i гучыць не адна песня. Вяселле — самая працяглая бяседа, самая пачуццёва напружаная, душэўна абвостраная. І
|
|