Да алкагалiзму — праз пошук навiзны
Да алкагалiзму — праз пошук навiзны
Нават пры высокай ступенi спадчыннай схiльнасцi да алкагалiзму меры прафiлактыкi могуць быць дзейснымi. Калi ў дзiцяцi ёсць прамыя сваякi, хворыя на алкагалiзм, неабходна ўсяляк iмкнуцца да таго, каб забяспечыць дзiцяцi хатнi спакой, не варта рана аддаваць яго ў школу, прымушаць да не цiкавых яму заняткаў. Важна, каб дзiця атрымлiвала задавальненне ад сваёй дзейнасцi i пераадолення перашкод, якiя павiнны быць па сiлах. Псiхолагi называюць такi стан "пачуццём кампетэнтнасцi" або "я магу!". Мяркуюць, што ў падмурку розных вiдаў залежнасцi хаваецца такая псiхалагiчная рыса, як пошук навiзны. Алкагалiзм бацькоў можа выклiкаць схiльнасць, а неспрыяльнае асяроддзе — падштурхнуць да алкаголю, наркотыкаў або азартных гульняў. Якое менавiта з гэтых парушэнняў сфармiруецца ў будучынi — залежыць ад iндывiдуальнасцi. У гiсторыях хворых на алкагалiзм, наркаманiю i гульняманiю часам сустракаюцца адны i тыя ж апiсаннi парушэнняў развiцця асобы: эмацыянальная нестабiльнасць, схiльнасць да дэпрэсiй, iнфантыльныя (не па ўзросце дзiцячыя) паводзiны, дэфiцыт увагi, схiльнасць да рызыкоўных паводзiнаў у пошуку ўсё той жа навiзны. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават пры высокай ступенi спадчыннай схiльнасцi да алкагалiзму меры прафiлактыкi могуць быць дзейснымi. Калi ў дзiцяцi ёсць прамыя сваякi, хворыя на
|
|