У Мiнску з'явiлiся Сярэбраныя львы
У Мiнску з'явiлiся Сярэбраныя львы
Ведай нашых!
Іх прывезлi з конкурсу ў Канах беларускiя рэкламiсты. Творчы тандэм Алега Бесараба (рэкламны холдынг SMG Belarus) i Iльi Кухарава (рэкламнае агенцтва "PR квадрат") заняў другое месца ў спаборнiцтве маладых рэкламiстаў Young Lions Media. Першае месца заваявала каманда з Аўстралii, трэцяе — прадстаўнiкi ЗША. Усяго ж у конкурсе маладых рэкламiстаў (да 28 гадоў) удзельнiчалi сёлета 25 краiн свету. Паводле слоў Iльi Кухарава, спецыфiка названага спаборнiцтва не толькi ва ўзросце ўдзельнiкаў, але найперш у тым, што яно праводзiцца па сацыяльных, а не камерцыйных праектах. За 24 гадзiны канкурсантам неабходна распрацаваць i прадэманстраваць арыгiнальную рэкламную стратэгiю для вырашэння той цi iншай сацыяльнай задачы. Напрыклад, на адборы для "Маладых iльвоў" удзельнiкам трэба было папулярызаваць... перапiс насельнiцтва. А на самiм конкурсе арганiзатары паставiлi iншую задачу — прыдумаць рэкламную кампанiю для арганiзацыi Workl Food Program, што збiрае ахвяраваннi для барацьбы з голадам на планеце. "Нам трэба было расказаць школьнiкам у развiтых краiнах аб тым, што, ахвяруючы ўсяго 25 цэнтаў, яны могуць дапамагчы краiнам, у якiх дзецi галадаюць. У вынiку мы адштурхнулiся ад асноўнай думкi: "Я ведаю больш, чым мае бацькi, i я магу вырашаць дарослыя праблемы", — узгадваюць беларускiя ўдзельнiкi. Конкурс Young Lions Media — моладзевы аналаг "дарослага" спаборнiцтва Lions Media, праходзiць на фестывалi рэкламы "Канскiя львы" з 1995 года. Удзельнiкi яго могуць праявiць сябе ў чатырох намiнацыях: Print, Cyber, Film и Media. Беларусь, дарэчы, першая з краiн СНД, якой удалося атрымаць прыз "маладых iльвоў". Таксама ў актыве беларускiх прафесiйных рэкламiстаў — прыз асноўнай праграмы "Канскiх iльвоў", атрыманы ў 2005 годзе. Вiкторыя Захарава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх прывезлi з конкурсу ў Канах беларускiя рэкламiсты. Творчы тандэм Алега Бесараба (рэкламны холдынг SMG Belarus) i Iльi Кухарава (рэкламнае агенцтва
|
|