Беларускiя юнiёры цi македонскiя ветэраны?
Беларускiя юнiёры цi македонскiя ветэраны?
Кубак Дэвiса
Пасля першага дня iнтрыга ў матчы застаецца Пасля першага гульнявога дня лiк у матчы Кубка Дэвiса памiж зборнымi Беларусi i Македонii нiчыйны — 1:1. Учора ў першым паядынку другая ракетка нашай каманды Андрэй Васiлеўскi сустракаўся з першым нумарам каманды Македонii Дзiмiтарам Грабулоскi. Гульня праходзiла на адкрытым корце сталiчнага Палаца тэнiса. У вынiку трохгадзiннага супрацьстаяння 18-гадовы беларус саступiў 28-гадоваму македонцу, выйграўшы толькi два першыя сэты 7:5, 7:6 (7:2), 3:6, 6:7 (5:7), 3:6. На прэс-канферэнцыi Андрэй Васiлеўскi растлумачыў, што яму, у адрозненне ад супернiка, не хапiла вопыту, каб правiльна размеркаваць свае сiлы. Да таго ж, ён вельмi рэдка гуляе такiя цяжкiя пяцiсэтавыя паядынкi, i фiзiчная гатоўнасць у супернiка была вышэйшай. Дзiмiтар Грабулоскi пацвердзiў, што супернiк у яго быў не слабы i ў пачатку паказваў выдатны тэнiс. "Таленавiты юнiёр", — пацвердзiў македонскi тэнiсiст. Затое нумар адзiн нашай зборнай Уладзiмiр Iгнацiк даказаў, што нездарма капiтан Уладзiмiр Валчкоў менавiта яго назваў лiдарам. У сустрэчы з другой ракеткай каманды Македонii Лазарам Магдзiнчавым, якi таксама старэйшы за Уладзiмiра на дзесяць гадоў, беларус упэўнена перамог — 6:2, 7:5, 6:3. Сёння адбудзецца парная сустрэча, дзе беларусам Максiм Мiрнаму i Аляксандру Бураму будуць супрацьстаяць усё тыя ж нумар адзiн i нумар два македонскай дружыны — Грабулоскi i Магдзiнчаў. Канчаткова лёс матча вырашыцца ў нядзелю, дзе першыя нумары зборных паспаборнiчаюць памiж сабой, затым мацнейшага выявяць другiя нумары. Сустрэчы пачынаюцца ў дзесяць гадзiн. Уваход на тэнiсныя корты свабодны. Пераможца матча захавае прапiску ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны, а той, хто саступiць, будзе даказваць сваё права застацца восенню, у матчы з камандай Славакii. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля першага дня iнтрыга ў матчы застаецца Пасля першага гульнявога дня лiк у матчы Кубка Дэвiса памiж зборнымi Беларусi i Македонii нiчыйны — 1:1. |
|