Беларусы пацярпелi ў ДТЗ у Крыме
Беларусы пацярпелi ў ДТЗ у Крыме
Учора ранiцай на аўтадарозе Сiмферопаль — Феадосiя — Керч у ДТЗ трапiлi "Жыгулi" i мiкрааўтобус з турыстамі. Паводле звестак iнфармагенцтваў, аварыю справакаваў кiроўца легкавушкi, якi пайшоў на абгон грузавiка i выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся мiкрааўтобус. Вiноўнiк ДТЗ у вынiку сутыкнення загiнуў на месцы, яшчэ аднаго пацярпелага не змаглi выратаваць урачы ў бальнiцы. У медустановы з месца здарэння быў дастаўлены яшчэ 21 чалавек, 17 з якіх былi шпiталiзаваныя. паводле звестак МНС Украiны, сярод пацярпелых ёсць i 5 жыхароў нашай краiны: двое магiляўчан i трое вiцебчан. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай на аўтадарозе Сiмферопаль — Феадосiя — Керч у ДТЗ трапiлi "Жыгулi" i мiкрааўтобус з турыстамі. Паводле звестак iнфармагенцтва |
|