21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Махляр, а па сумяшчальнiцтве — дырэктар

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махляр, а па сумяшчальнiцтве — дырэктар

Як нас дураць

 

Па ўсёй Беларусi "наслядзiў", выкарыстоўваючы мудрагелiстыя схемы i залiшнi давер партнёраў, 46-гадовы махляр, а "па сумяшчальнiцтве" — дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю. Доўгi час яму ўдавалася, як кажуць, выходзiць сухiм з вады, аднак у Ваўкавыскiм раёне, паведамляе ўпраўленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, нячысты на руку бiзнэсмен ўсё ж трапiў у поле зроку праваахоўнiкаў i быў узяты пад варту.

Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi Ваўкавыскага РАУС маёра мiлiцыi Максiма Парышкуры, яшчэ на пачатку сваёй прадпрымальнiцкай дзейнасцi гэты мiнчанiн, будучы заснавальнiкам адной з камерцыйных структур, зарэкамендаваў сябе чалавекам з сумнеўнай рэпутацыяй, з-за чаго была накладзена забарона на яго ўдзел у статутных фондах арганiзацый розных формаў уласнасцi. Але што з гэтага? Мужчына стаў... скупляць фiрмы, мiнуючы вызначаныя законам абмежаваннi, а ў якасцi заснавальнiкаў за невялiкае ўзнагароджанне выступалi падстаўныя асобы. Увагнаўшы ў даўгi чарговую камерцыйную структуру, махляр браўся за наступную.

З 2007 года махляр прычынiў эканамiчныя страты шэрагу прадпрыемстваў, у тым лiку i Ваўкавыскага раёна. На адным з iх, да прыкладу, прадпрымальнiк узяў станок з намерам зрабiць яго рамонт па iстотна завышаных цэнах з наступным "адкатам" свайму контрагенту. А ў Лiдзе назваўся службовай асобай iншай фiрмы i махлярскiм шляхам завалодаў дзвюма сеялкамi (кошт тэхнiкi склаў каля 40 мiльёнаў рублёў), якiя затым апынулiся ў Гомельскай вобласцi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ўсёй Беларусi "наслядзiў", выкарыстоўваючы мудрагелiстыя схемы i залiшнi давер партнёраў, 46-гадовы махляр, а "па сумяшчальнiцтве&
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика